Вы тут

Ра­зу­мен­не па ўсіх праб­ле­мах


На су­стрэ­чы Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з Аляк­санд­рам Тур­чы­на­вым бы­лі аб­мер­ка­ва­ны пы­тан­ні да­лей­шых ад­но­сін Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны.

Су­стрэ­ча Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з вы­кон­ва­ю­чым аба­вяз­кі Прэ­зі­дэн­та Укра­і­ны, стар­шы­нёй Вяр­хоў­най Ра­ды Аляк­санд­рам Тур­чы­на­вым ад­бы­ла­ся ў Ляс­ка­ві­чах Го­мель­скай воб­лас­ці.

«Нам даў­но, ма­быць, трэ­ба бы­ло су­стрэц­ца, каб аб­мя­няц­ца мер­ка­ван­ня­мі аб сі­ту­а­цыі, якая склад­ва­ец­ца не толь­кі ва Укра­і­не, але і ва­кол нас, вы­зна­чыц­ца аб да­лей­шых на­шых кро­ках, уза­е­ма­ад­но­сі­нах дзвюх дзяр­жаў, двух вель­мі бліз­кіх на­ро­даў», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы пе­рад па­чат­кам пе­ра­моў.

Пе­ра­га­во­ры, на якіх аб­мяр­коў­ва­лі­ся ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скіх ад­но­сін, доў­жы­лі­ся тры га­дзі­ны, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. Пад­вод­зя­чы іх вы­ні­кі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў: «Гэ­та бы­лі вель­мі ка­рыс­ныя пе­ра­га­во­ры. Мы аб­мя­ня­лі­ся дум­ка­мі па ўсіх пы­тан­нях. Мы знай­шлі ра­зу­мен­не па ўсіх праб­ле­мах і хва­лю­ю­чых нас пы­тан­нях. Мы мо­жам спа­кой­на сён­ня раз'­ехац­ца ў Мінск і Кі­еў і быць зада­во­ле­ны­мі ты­мі да­моў­ле­нас­ця­мі, якіх мы тут да­сяг­ну­лі». Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі, ка­лі па­між ба­ка­мі і бы­ло ней­кае не­па­ра­зу­мен­не, то толь­кі з-за ня­пра­віль­най ін­фар­ма­ва­нас­ці па тых ці ін­шых праб­ле­мах.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ба­кам уда­ло­ся да­мо­віц­ца па ўсіх пы­тан­нях і, у пры­ват­нас­ці, у сфе­ры ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Лі­да­ры дзвюх кра­ін аб­мяр­коў­ва­лі праб­ле­мы транс­парт­на­га ка­лі­до­ра ад Чор­на­га мо­ра да Бал­ты­кі, пы­тан­не за­ку­пак бе­ла­рус­кім бо­кам элект­ра­энер­гіі ва Укра­і­не і тран­зі­ту элект­ра­энер­гіі праз Бе­ла­русь. Акра­мя та­го, аб­мяр­коў­ва­лі­ся ра­бо­та су­мес­ных прад­пры­ем­стваў ва Укра­і­не і Бе­ла­ру­сі і пла­ны па да­лей­шым раз­віц­ці су­пра­цоў­ніц­тва ў гэ­тым кі­рун­ку. Бе­ла­русь га­то­ва да­па­ма­гаць Укра­і­не і ў сфе­ры сель­скай гас­па­дар­кі.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі па­дзя­ка­ваў Аляк­санд­ру Тур­чы­на­ву за тое, што ён ад­кры­та і сум­лен­на пра­ін­фар­ма­ваў аб усіх тэн­дэн­цы­ях і па­лі­тыч­ных пы­тан­нях, якія вост­ра ста­яць ва Укра­і­не, пра тое, як усё ад­бы­ва­ла­ся.

«Вы не па­він­ны ба­чыць у нас не тое што пра­ціў­ні­каў, са­пер­ні­каў... Вы на­ват ду­маць так не мо­жа­це. Мы заў­сё­ды па-бра­тэр­ску, па-ча­ла­ве­чы ста­ві­лі­ся да ўкра­ін­цаў. Гэ­та на­шы лю­дзі... І вы па­він­ны ве­даць, што мы да вас ста­вім­ся і ста­ві­лі­ся на­ват у дні і га­ды не­ра­зу­мен­ня як да бліз­кіх, як да сва­іх лю­дзей», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што пад­час су­стрэ­чы з Аляк­санд­рам Тур­чы­на­вым рас­ка­заў яму пра тое, што ва­кол Бе­ла­ру­сі ство­ра­ны по­яс доб­ра­су­сед­ства, які рас­па­сці­ра­ец­ца пры­клад­на на 100 км у глыб Укра­і­ны. Яго сут­насць за­клю­ча­ец­ца ў тым, што Бе­ла­русь, па маг­чы­мас­ці, аказ­вае су­сед­нім рэ­гі­ё­нам Укра­і­ны да­па­мо­гу ў пра­вя­дзен­ні се­зон­ных сель­гас­ра­бот. Дак­лад­на та­кая ж прак­ты­ка іс­нуе і ў да­чы­нен­ні да ра­сій­скіх рэ­гі­ё­наў, што мя­жу­юць з Бе­ла­рус­сю. «На­ша мя­жа — гэ­та мя­жа не па­дзе­лу, а друж­бы. Вы ні­ко­лі не ча­кай­це тут ней­кіх ня­доб­рых па­мкнен­няў з бо­ку бе­ла­ру­саў. Нам гэ­та не трэ­ба, вам гэ­та не трэ­ба. Мы заў­сё­ды бу­дзем з ва­мі як з са­май бліз­кай і дру­жа­люб­най дзяр­жа­вай і бу­дзем вы­бу­доў­ваць, зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га, на­шы ад­но­сі­ны. Вы гэ­та цвёр­да па­він­ны ве­даць», — рэ­зю­ма­ваў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У сваю чар­гу, Аляк­сандр Тур­чы­наў пад­крэс­ліў важ­насць та­го, каб ад­но­сі­ны па­між бе­ла­рус­кім і ўкра­ін­скім на­ро­да­мі толь­кі ўма­цоў­ва­лі­ся. Ён ад­зна­чыў не­аб­ход­насць па­ве­лі­чэн­ня ганд­лё­ва­га аба­ро­ту і пра­па­на­ваў вы­пра­ца­ваць да­рож­ную кар­ту лік­ві­да­цыі іс­ну­ю­чых праб­лем. Аляк­сандр Тур­чы­наў так­са­ма ўпэў­не­ны ў на­яў­нас­ці ка­ла­саль­на­га па­тэн­цы­я­лу для раз­віц­ця двух­ба­ко­вых ад­но­сін.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.