Вы тут

Праца па дагаворы падраду i пенсiйны стаж


Ці залічваецца ў працоўныстаж пры налічэнні пенсіі праца па дагаворы падраду?

А.М. Бадзей, Віцебск.

На гэтае пытанне адказала падчас інтэрактыўнай канферэнцыі, якая прайшла 26 сакавіка на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

начальнік аддзела пенсійнага заканадаўства галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена ГОМАРАВА.

У стаж для прызначэння пенсіі залічваюцца перыяды працы пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Такім чынам, пры вызначэнні працягласці стажу работы для прызначэння працоўнай пенсіі будзе, у першую чаргу, разглядацца пытанне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў у Фонд у перыяд працы па дагаворы падраду. Пры гэтым калі праца працякала пасля 1 ліпеня1998 года, то пры вылічэнні стажу пад увагу будзе прымацца не толькі факт выплаты ўзносаў, але і сума ўзнагароджання (даходу) за выкананне работы па дагаворы падраду, з якой узносы выплачаны. У выпадку, калі выплата ўзносаў была праведзена з узнагароджання, памер якога ніжэйшы за мінімальную заработную плату, устаноўленую заканадаўствам, перыяд работы будзе залічаны ў стажз прымяненнем паправачнага каэфіцыента.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».