Вы тут

Пад­ма­нуў банк на 920 ты­сяч до­ла­раў


Ды­рэк­тар ві­цеб­скай фір­мы-банк­ру­та, каб атры­маць бан­каў­скі крэ­дыт на гі­ганц­кую су­му — 920 ты­сяч до­ла­раў, прад­ста­віў у банк да­ку­мен­ты з не­са­праўд­ны­мі звест­ка­мі.

— Ды­рэк­та­р юры­дыч­най асо­бы, за­рэ­гіст­ра­ва­най у Ві­цеб­ску, з мэ­тай атры­ман­ня па крэ­дыт­най да­мо­ве гра­шо­вых срод­каў пад­пі­саў і па­даў у банк да­ку­мен­ты, якія змя­шча­юць за­ве­да­ма не­са­праўд­ныя звест­кі, якія знач­на па­ляп­ша­лі фі­нан­са­вы стан прад­пры­ем­ства. Фак­тыч­на ў да­чы­нен­ні да фір­мы Гас­па­дар­чым су­дом рас­па­ча­ты вы­ка­наў­чыя вы­твор­час­ці па іс­ка­вых за­явах ін­шых суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня. У пры­ват­нас­ці, бы­ла іні­цы­я­ва­на пра­цэ­ду­ра банк­руц­тва. Па­вод­ле ж прад­стаў­ле­ных бан­ку да­ку­мен­таў, ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва не ме­ла якіх-не­будзь за­па­зы­ча­нас­цяў, атрым­лі­ва­ла пры­бы­так ад сва­ёй дзей­нас­ці, — па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» ва ўпраў­лен­ні След­ча­га ка­мі­тэ­та па Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Бан­ку пры­чы­не­на шко­да ў асаб­лі­ва буй­ным па­ме­ры.

Гэ­та­му ж дзе­ла­во­му ча­ла­ве­ку прад'­яў­ле­на аб­ві­на­ва­чан­не яшчэ па дзвюх кры­мі­наль­ных спра­вах.

— Аб­ві­на­ва­ча­ны афор­міў пад­на­ча­ле­ных яму ра­бот­ні­каў у якас­ці ды­рэк­та­ра і га­лоў­на­га бух­гал­та­ра ство­ра­най ім фір­мы. І даў ім ука­зан­ні аб уня­сен­ні ў да­ку­мен­ты фік­тыў­ных звес­так аб фі­нан­са­вым ста­но­ві­шчы прад­пры­ем­ства. У вы­ні­ку і атры­маў па крэ­дыт­ных да­га­во­рах гро­шы,  — да­да­лі ва ўпраў­лен­ні.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.