Работнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС разам з санітарнымі службамі правялі маніторынг пажарнай бяспекі аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу. Яго вынікам стала прыпыненне дзейнасці рэстарана «Ачаг», размешчанага ў Мінскім раёне, і яшчэ 36 аб'ектаў.
На гэтых аб'ектах існуе непасрэдная пагроза ўзнікнення пажару, а таксама жыццю і здароўю людзей. Напрыклад, у згаданым «Ачагу» з абедзеннай залы на другім паверсе няма другога эвакуацыйнага выхаду, электрычныя разеткі ўстаноўлены на гаручым матэрыяле, у гаспадарчых і складскіх памяшканнях свяцільні не маюць ахоўных каўпакоў і г.д.
На большасці аб'ектаў, па якіх вынесены патрабаванні аб забароне іх эксплуатацыі, абслуговы персанал не мае дастатковых ведаў аб мерах бяспекі. Шляхі эвакуацыі маюць згаральныя матэрыялы, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі будзе перашкаджаць паспяховай эвакуацыі людзей з будынка. Дапускаецца эксплуатацыя электрасетак з парушэннямі, аб'екты не маюць дастатковай колькасці першых сродкаў пажаратушэння. Парушаюцца правілы пажарнай бяспекі і пры выкарыстанні адкрытага агню (мангалы, барбекю): не захоўваюцца адлегласці ад будынкаў і збудаванняў да спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.