Вы тут

Па­ка­ра­нне будзе стро­гім


На Ві­цеб­шчы­не ў су­дзе бу­дзе раз­гля­дац­ца пер­шая кры­мі­наль­ная спра­ва пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу за­ко­на, які ўзмац­ніў ад­каз­насць не­цвя­ро­зых ва­дзі­це­ляў.

— За­вер­ша­на рас­сле­да­ван­не да­рож­на-транс­парт­на­га зда­рэн­ня, у вы­ні­ку яко­га за­гі­ну­ла 7-га­до­вае дзі­ця. Яно вы­хо­дзі­ла з трам­вая на пры­пын­ку ў Ві­цеб­ску і тра­пі­ла пад ко­лы аў­то. Ва­дзі­цель ма­шы­ны з мес­ца зда­рэн­ня ўцёк. Дзі­ця ад атры­ма­ных траў­маў па­мер­ла ў баль­ні­цы. Гэ­та пер­шая кры­мі­наль­ная спра­ва, якая пе­ра­да­дзе­на след­чы­мі Ві­цеб­скай воб­лас­ці пра­ку­ро­ру для на­кі­ра­ван­ня ў суд пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу За­ко­на «Аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у не­ка­то­рыя ко­дэк­сы Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях уз­мац­нен­ня мер ад­каз­нас­ці за кі­ра­ван­не транс­парт­ным срод­кам у ста­не ап'я­нен­ня», — па­ве­да­мі­ла Іна Гар­ба­чо­ва, афі­цый­ны прад­стаў­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

На­езд на дзі­ця ад­быў­ся ка­ля 10 га­дзін ве­ча­ра. Каб за­тры­маць 35-га­до­ва­га зло­дзея за ру­лём, та­ды ў аб­лас­ным цэнт­ры і шас­ці ра­ё­нах воб­лас­ці рэа­лі­зоў­ваў­ся спе­цы­яль­ны план «Пе­ра­хоп». У вы­ні­ку не­цвя­ро­зы ва­дзі­цель, які кі­ра­ваў аса­біс­тым аў­то, быў за­тры­ма­ны су­пра­цоў­ні­ка­мі ор­га­наў унут­ра­ных спраў.

— У да­чы­нен­ні да аб­ві­на­вач­ва­на­га абра­на ме­ра стры­ман­ня ў вы­гля­дзе за­клю­чэн­ня пад вар­ту. На аў­та­ма­біль гра­ма­дзя­ні­на на­кла­дзе­ны арышт. Па­пя­рэд­няе след­ства за­вер­ша­на, пры­ня­та ра­шэн­не аб пе­ра­да­чы кры­мі­наль­най спра­вы пра­ку­ро­ру для на­кі­ра­ван­ня ў суд, — да­да­лі ва ўпраў­лен­ні.

Зло­дзею «све­ціць» жорст­кае па­ка­ран­не — да 7 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.