Вы тут

За­над­та да­ра­гія да­вед­кі


Бры­фінг, пры­све­ча­ны ме­рам па дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыі дзярж­апа­ра­ту, пра­вёў стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Го­мель­скай воб­лас­ці Аляк­сандр Атро­шчан­ка. У пры­ват­нас­ці, ён па­ве­да­міў, што прын­цып «ад­но акно» пра­цуе, знач­на ска­ро­ча­ны пе­ра­лі­кі да­ве­дак, рэ­жым ра­бо­ты ап­ты­мі­зу­ец­ца пад па­трэ­бы лю­дзей, але ж не ўсе чы­ноў­ні­кі лі­чаць не­аб­ход­ным вы­кон­ваць тое, што з'яў­ля­ец­ца іх аба­вяз­кам:

— Лю­дзі пра­цяг­ва­юць па­ку­та­ваць і псі­ха­ла­гіч­на, і фі­зіч­на. Іх пры­му­ша­юць шу­каць тыя да­вед­кі, якія афарм­ляць па­він­ны са­мі чы­ноў­ні­кі. Акра­мя та­го, ёсць вы­пад­кі, ка­лі па­тра­бу­юць да­ку­мен­ты, пра­да­стаў­лен­не якіх уво­гу­ле не пра­ду­гле­джа­на за­ка­на­даў­ствам. На­прык­лад, спе­цы­я­ліс­ты ўпраў­лен­ня ар­хі­тэк­ту­ры і го­ра­да­бу­даў­ніц­тва Го­мель­ска­га гар­вы­кан­ка­ма за­мест трох не­аб­ход­ных да­ку­мен­таў па ад­мі­ніст­ра­цый­най пра­цэ­ду­ры «Вы­да­ча да­зва­лен­чай да­ку­мен­та­цыі на пра­ек­та­ван­не, уз­вя­дзен­не, рэ­кан­струк­цыю, рэ­стаў­ра­цыю, ка­пі­таль­ны ра­монт, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не аб'­ек­та, знос», па­тра­ба­ва­лі дзе­вяць! За­яў­ні­кам, каб ажыц­ця­віць ад­мі­ніст­ра­цый­ныя пра­цэ­ду­ры, да­во­дзі­ла­ся доў­га шу­каць не­аб­ход­на­га спе­цы­я­ліс­та, які б мог пры­няць за­яву. Ство­ра­ная ва ўпраў­лен­ні сіс­тэ­ма бю­ра­кра­тыз­му пры­вя­ла да не­вы­ка­нан­ня ўста­ля­ва­ных за­ка­на­даў­ствам тэр­мі­наў ажыц­цяў­лен­ня вы­шэй­зга­да­ных пра­цэ­дур. Тэр­мін іх вы­ка­нан­ня рас­цяг­нуў­ся да 211 дзён.

Аляк­сандр Аляк­се­е­віч пад­крэс­ліў, што гэ­та не толь­кі ма­раль­ныя па­ку­ты асоб­ных лю­дзей, але і ма­тэ­ры­яль­ныя — у вы­пад­ку, ка­лі ўзгад­ня­юц­ца да­ку­мен­ты для ад­крыц­ця ці раз­віц­ця біз­не­су:

— Гэ­та стра­ча­ны час і ад­на­ча­со­ва стра­ча­нае жа­дан­не на­да­лей пра­соў­ваць свой біз­нес. У Го­ме­лі, як і ў ін­шых га­ра­дах кра­і­ны, пер­шыя па­вер­хі да­моў час­та пе­ра­аб­ста­лёў­ва­юц­ца пад кра­мы і ін­шыя аб'­ек­ты ма­ло­га біз­не­су. Вы­свет­лі­ла­ся, што пра­цэ­ду­ра пе­ра­во­ду з жы­ло­га ў не­жы­лое па­мяш­кан­не ўжо на пер­шым эта­пе так за­бю­ра­кра­ты­за­ва­на, што са­праў­ды мож­на год ха­дзіць, афарм­ля­ю­чы па­пер­кі, — па­куль кан­чат­ко­ва не знік­не жа­дан­не зай­мац­ца спра­вай. Толь­кі ў Чы­гу­нач­ным ра­ё­не Го­ме­ля за 2013 год ад­мі­ніст­ра­цы­яй не­аб­грун­та­ва­на ад­моў­ле­на ў пе­ра­вод­зе 6 жы­лых па­мяш­кан­няў у не­жы­лыя.

Пад­час ма­ні­то­рын­гу па вы­ка­нан­ні пра­цэ­ду­ры пе­ра­во­ду жы­ло­га па­мяш­кан­ня ў не­жы­лое вы­свет­лі­ла­ся, што біз­нес­ме­нам прад'­яў­ля­лі не­аб­грун­та­ва­ныя па­тра­ба­ван­ні. На­прык­лад, па­тра­ба­ва­лі да­вед­ку пра склад сям'і, пра­вя­дзен­не апы­тан­ня жы­ха­роў до­ма на прад­мет іх зго­ды і пры­няц­ця ра­шэн­ня з улі­кам мер­ка­ван­ня боль­шас­ці. Акра­мя та­го, прад­пры­маль­ні­ку да­во­дзі­ла­ся за­каз­ваць за­клю­чэн­не пра­ект­най ар­га­ні­за­цыі пра тэх­ніч­ную маг­чы­масць ува­хо­ду без пры­сту­пак, ча­го ён так­са­ма не аба­вя­за­ны быў ра­біць. Пра тое, як кар­ды­наль­на вы­праў­ляць сі­ту­а­цыю, іш­ла раз­мо­ва на ка­ле­гіі КДК Го­мель­скай воб­лас­ці, пра­ве­дзе­най су­мес­на з ад­каз­ны­мі асо­ба­мі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.