Вы тут

Глядзіце, хто прыйшоў


Вы­ба­ры ў мяс­цо­выя Са­ве­ты ад­бы­лі­ся. Ці­ка­ва да­ве­дац­ца, якія лю­дзі ста­лі на­род­ны­мі абран­ні­ка­мі? Цэнт­раль­ная ка­мі­сія па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў аб­на­ро­да­ва­ла звест­кі аб скла­дзе мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў XXVІІ склі­кан­ня, а «МС» іх пра­ана­лі­за­ва­ла.

Пры мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні — ча­ты­ры пар­тыі

Як ужо бы­ло вя­до­ма ў пер­шы дзень пас­ля вы­ба­раў, на­род­ны­мі абран­ні­ка­мі ста­лі 18 809 дэ­пу­та­таў. Больш за па­ло­ву з іх — пры­клад­на 55% — скла­лі дэ­пу­та­ты дзей­на­га склі­кан­ня.

Пры­клад­на 5% ад усіх ах­вот­ных атры­маць дэ­пу­тац­кі ман­дат пры­па­ла на мо­ладзь ва ўзрос­це да 30 га­доў. У вы­ні­ку бы­ло вы­бра­на 719 ма­ла­дых лю­дзей, што скла­дае 3,8% ад агуль­най коль­кас­ці дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў.

Ка­лі ка­заць пра на­яў­насць прад­стаў­ні­коў па­лі­тыч­ных пар­тый у мяс­цо­вых Са­ве­тах, то ўся­го іх бы­ло абра­на 248 ча­ла­век — гэ­та 1,3% ад агуль­най коль­кас­ці дэ­пу­та­таў. Ста­лі дэ­пу­та­та­мі 6 прад­стаў­ні­коў Бе­ла­рус­кай аграр­най пар­тыі, 2 прад­стаў­ні­кі Бе­ла­рус­кай са­цы­яль­на-спар­тыў­най пар­тыі, 206 чле­наў Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі Бе­ла­ру­сі і 34 пры­хіль­ні­кі Рэс­пуб­лі­кан­скай пар­тыі пра­цы і спра­вяд­лі­вас­ці.

Што ці­ка­ва, ся­род на­род­ных абран­ні­каў ёсць і гра­ма­дзя­не Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі — уся­го іх 16 ча­ла­век.

Традыцыйна шмат жанчын

 

Тра­ды­цый­на шмат вы­лу­ча­ец­ца ў якас­ці кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты мяс­цо­ва­га Са­ве­та жан­чын. Асаб­лі­ва шмат іх бы­вае ў сель­скіх і па­сял­ко­вых Са­ве­тах. На ця­пе­раш­ніх вы­ба­рах «жа­но­чы склад­нік» ся­род вы­лу­чэн­цаў ад­па­вя­даў 46%. Дэ­пу­тац­кі ман­дат атры­ма­лі 46,3% жан­чын ад агуль­най коль­кас­ці абра­ных дэ­пу­та­таў.

Больш за ўсё жан­чын бы­ло вы­бра­на ме­на­ві­та ў Са­ве­ты пяр­віч­на­га ўзроў­ню. Так, сель­скія Са­ве­ты па­поў­ні­лі­ся 7 040 жан­чы­на­мі, што скла­дае 51,6% ад агуль­най коль­кас­ці ўсіх дэ­пу­та­таў сель­скіх Са­ве­таў. А вось у Са­ве­тах больш вы­со­кіх уз­роў­няў — ра­ён­ных, га­рад­скіх, аб­лас­ных, а так­са­ма Мін­скім га­рад­скім Са­ве­це — жан­чын у пра­цэнт­ных су­ад­но­сі­нах знач­на менш.

Так, ся­род дэ­пу­та­таў Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та жан­чы­ны скла­да­юць 29,8%, а ся­род дэ­пу­та­таў аб­лас­ных Са­ве­таў — пры­клад­на 19,7%.

Ка­лі гля­дзець па рэ­гі­ё­нах, то пе­ра­ва­гу жан­чы­нам-дэ­пу­та­там ад­да­юць у Го­мель­скай воб­лас­ці — іх там вы­бра­лі амаль 54%, або 2 001 ча­ла­ве­ка. А вось у Мін­ску коль­касць жан­чын скла­дае толь­кі 29,8% ад агуль­най коль­кас­ці абра­ных дэ­пу­та­таў.

Ся­род дэ­пу­та­таў больш за ўсё су­пра­цоў­ні­каў сфер аду­ка­цыі, куль­ту­ры, на­ву­кі, ахо­вы зда­роўя — 28,9%, або 5 438 ча­ла­век. Шмат ра­бот­ні­каў сель­скай гас­па­дар­кі — 4 404 ча­ла­ве­кі (23,4%). На трэ­цім мес­цы — су­пра­цоў­ні­кі дзяр­жаў­ных ор­га­наў, якіх бы­ло вы­бра­на 2 549 (13,6%). Іс­тот­на за­яві­лі пра ся­бе сфе­ры пра­мыс­ло­вас­ці, транс­пар­ту і бу­даў­ніц­тва (1 696 дэ­пу­та­таў), ганд­лю і бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва (742 дэ­пу­та­ты), пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў і ва­ен­най служ­бы (737 абран­ні­каў), прад­пры­маль­ніц­тва (305 дэ­пу­та­таў). 12,9% ад усіх абра­ных — прад­стаў­ні­кі ін­шых сфер дзей­нас­ці. 103 дэ­пу­та­ты не пра­цу­юць, 412 (2,2% ад агуль­най коль­кас­ці) — пен­сі­я­не­ры.

***

Ка­лі ж ка­заць пра са­мы вы­со­кі ўзро­вень мяс­цо­вых Са­ве­таў — аб­лас­ныя і Мін­скі га­рад­скі Са­вет дэ­пу­та­таў — то тут так­са­ма за­яў­ле­ны прад­стаў­ні­кі роз­ных сфер дзей­нас­ці, але, як пра­ві­ла, гэ­та лю­дзі, якія зай­ма­юць кі­ру­ю­чыя па­са­ды. Ды­рэк­та­ры, ге­не­раль­ныя ды­рэк­та­ры, рэк­та­ры, ка­ман­дзі­ры вай­ско­вых час­цей, га­лоў­ныя ўра­чы баль­ніц, стар­шы­ні сель­ска­гас­па­дар­чых пра­мыс­ло­вых комп­лек­саў — ме­на­ві­та яны бу­дуць прад­стаў­ляць свае рэ­гі­ё­ны ў аб­лас­ных і Мін­скім га­рад­скім Са­ве­це дэ­пу­та­таў. Што да ўзрос­ту, то ў асноў­ным гэ­та лю­дзі ад 40 га­доў. У Мін­скім га­рад­скім Са­ве­це прад­стаў­ле­ны толь­кі адзін дэ­пу­тат ва ўзрос­це да 30 га­доў, у аб­лас­ных Са­ве­тах та­кіх пя­цё­ра.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.