Рацыён, багаты на агародніну і садавіну, зніжае паказчыкі ішэмічнай хваробы сэрца, асабліва ў жанчын, піша Medіcal Express.
Пры гэтым важна тое, што чалавек есць ва ўзросце 20 гадоў. Спецыялісты прааналізавалі рацыён 2648 чалавек у маладосці і наяўнасць кальцыевых адкладанняў у каранарных артэрыях у сярэднім узросце. Вынік: маладыя жанчыны, якія спажываюць каля 8 порцый садавіны і агародніны ў дзень, на 40% радзей мелі адклады ў артэрыях праз 20 гадоў у параўнанні з жанчынамі, якія спажывалі толькі 3 порцыі ў дзень. А вось аналагічная сувязь у дачыненні да мужчын не працавала. У сваю чаргу, спецыялісты Універсітэцкага каледжа Лондана заклікаюць змяніць афіцыйныя рэкамендацыі СААЗ у дачыненні да правільнага харчавання. На іх думку, у дзень трэба з'ядаць 10 порцый садавіны і агародніны. Пакуль жа дзейнічае норма ў 5 порцый, распавядае The Telegraph. У цэлым агародніна больш карысная за садавіну ў чатыры разы. Кожная порцыя агародніны зніжае рызыку смерці на 16%, а кожная порцыя садавіны — на 4%. Людзі, якія спажываюць мінімум 7 порцый у дзень, на 42% радзей паміраюць ад любой прычыны раней за тэрмін. Таксама навукоўцы высветлілі: кансерваваная і замарожаная садавіна павышае рызыку смерці на 17%, а сок не паляпшае стан здароўя наогул. У цэлым максімальнае спажыванне садавіны і агародніны (10 порцый) зніжае рызыку смерці ад раку на 25%, а рызыку смерці ад хваробы сэрца — на 31%.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».