Вы тут

Ры­гор Ра­по­та: «Удзель­ні­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы па­він­ны быць вель­мі ўваж­лі­выя адзін да ад­на­го»


Та­кія ўро­кі мож­на зра­біць з сі­ту­а­цыі, якая скла­ла­ся па­між Укра­і­най і Ра­сі­яй. Пра гэ­та на прэс-кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най Дню яд­нан­ня на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, ка­заў учо­ра дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы Ры­гор Ра­по­та.

«Пер­шая вы­сно­ва, якая на­прош­ва­ец­ца са­ма са­бой, за­клю­ча­ец­ца ў тым, што пы­тан­ні су­пра­цоў­ніц­тва, а так­са­ма, як час­та ў нас вы­ка­рыс­тоў­ва­юць та­кі ход­кі штамп, не­па­руш­на­га бра­тэр­ства — гэ­та вель­мі да­лі­кат­ная рэч, — ска­заў Ры­гор Ра­по­та. — Каб гэ­та за­ха­ваць, трэ­ба шмат і ўвесь час пра­ца­ваць. Ты на­огул не ве­да­еш, ад­куль мо­жа прый­сці не­бяс­пе­ка для ўся­го гэ­та­га».

Та­му, па мер­ка­ван­ні Ры­го­ра Ра­по­ты, удзель­ні­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы па­він­ны быць вель­мі ўваж­лі­выя адзін да ад­на­го, да тых на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў, якія з'яў­ля­юц­ца пры­яры­тэт­ны­мі для парт­нё­раў. Не­аб­ход­на цярп­лі­ва і без рэз­кіх ру­хаў раз­бі­раць усе су­пя­рэч­нас­ці. «Пры­чым у асно­ву асноў па­він­ны быць па­стаў­ле­ны даб­ра­быт на­шых лю­дзей, якія жы­вуць у абедз­вюх дзяр­жа­вах», — упэў­не­ны дзярж­сак­ра­тар.

Ён так­са­ма за­пэў­ніў жур­на­ліс­таў у тым, што Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя зро­біць усё маг­чы­мае, каб за­ха­ваць эка­на­міч­ныя су­вя­зі ва ўсіх сфе­рах з Укра­і­най. Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не пра маг­чы­мыя не­га­тыў­ныя на­ступ­ствы ў сфе­ры ра­сій­ска-ўкра­ін­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва ў ва­ен­на-пра­мыс­ло­вым комп­лек­се, Ры­гор Ра­по­та ад­зна­чыў: «Пер­шая, з кім бу­дзе кан­суль­та­вац­ца Ра­сія па гэ­тым пы­тан­ні, бу­дзе Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь».

Што ты­чыц­ца эка­но­мі­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы, то на фо­не агуль­на­га па­дзен­ня та­ва­ра­зва­ро­ту па­між Ра­сі­яй і ін­шы­мі кра­і­на­мі до­ля Бе­ла­ру­сі ўзрас­ла. «Ся­род кра­ін СНД для Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі па гэ­тых па­каз­чы­ках Бе­ла­русь вый­шла на пер­шае мес­ца, а ся­род усіх кра­ін све­ту — на пя­тае», — ска­заў Ры­гор Ра­по­та. Дзярж­сак­ра­тар так­са­ма ад­зна­чыў, што ле­тась па­між дзвю­ма кра­і­на­мі ад­ноў­ле­на су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры сту­дэнц­кіх бу­дат­ра­даў. На­прык­лад, ра­сій­ская мо­ладзь пра­ца­ва­ла на бу­доў­лі Бе­ла­рус­кай АЭС.

Дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы так­са­ма па­ве­да­міў жур­на­ліс­там, што праб­ле­мы з аў­тар­скі­мі пра­ва­мі на па­тэнт, якія ра­ней паў­ста­лі пры рэа­лі­за­цыі са­юз­най пра­гра­мы «Бел­рас­транс­ген-2», вы­ра­ша­ны. Ён рас­тлу­ма­чыў, што пе­ра­важ­ная боль­шасць са­юз­ных пра­грам звя­за­на са ства­рэн­нем іна­ва­цый­на­га пра­дук­ту, але ў да­ку­мен­тах не заў­сё­ды вы­раз­на пра­пі­са­на, хто з'яў­ля­ец­ца ўла­даль­ні­кам па­тэн­та на гэ­ты пра­дукт.

«Ка­лі мы вы­яві­лі, што па­тэнт апы­нуў­ся ў ру­ках пры­ват­ных асоб, тут жа пад­ня­лі тры­во­гу і вы­пра­ві­лі сі­ту­а­цыю. Ця­пер ула­даль­нік па­тэн­та — Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Ра­сіі, — па­ве­да­міў Ры­гор Ра­по­та.— Пра­гра­ма раз­ві­ва­ец­ца да­лей. Мы ўжо ўка­ра­ня­ем­ся ў воб­ласць фар­ма­цэў­ты­кі».

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.