Цана на расійскі газ для Украіны з 1 красавіка складзе $ 385,5 за 1 тыс. кубаметраў. Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер. Паводле слоў Мілера, адначасова з другога квартала павялічваецца стаўка транзіту расійскага газу па тэрыторыі Украіны. Яе рост складзе 10%, як і прадугледжана формулай разліку ў кантракце на транзіт ад 2009 года з улікам цаны на газ. Мілер падкрэсліў, што «Газпрам» будзе плаціць павышаны тарыф за транзіт і цалкам выконваць свае кантрактныя абавязацельствы.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.