Вы тут

Жы­вём даў­жэй, ды менш на­ра­джа­ем...


На­сель­ніц­тва кра­і­ны лі­чыц­ца ста­рым, ка­лі до­ля лю­дзей, ста­рэй­шых за 65 га­доў, у ім боль­шая за 7%. Бе­ла­русь жа пе­ра­кры­ла гэ­тую план­ку ўдвая. І хоць гэ­ты пра­цэс ха­рак­тэр­ны для боль­шас­ці еў­ра­пей­скіх кра­ін, ап­ты­міз­му гэ­та не пры­баў­ляе. Але ж та­кая ды­на­мі­ка звя­за­на не толь­кі з не­вы­со­кі­мі па­каз­чы­ка­мі на­ра­джаль­нас­ці, але і па­ве­лі­чэн­нем пра­цяг­лас­ці жыц­ця.

— Ка­лі ў 2005 го­дзе ча­ка­ная пра­цяг­ласць жыц­ця пры на­ра­джэн­ні не да­цяг­ва­ла і да 69 га­доў, то ле­тась яна ўшчыль­ную на­блі­зі­ла­ся да 72 з па­ло­вай га­доў. Вось толь­кі ні­ку­ды не знік дыс­ба­ланс па­між пра­цяг­лас­цю жыц­ця муж­чын і жан­чын. За­раз ён скла­дае дзе­сяць з па­ло­вай га­доў на ка­рысць сла­ба­га по­лу, — га­во­рыць на­чаль­нік упраў­лен­ня дэ­ма­гра­фіч­най ста­тыс­ты­кі На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Рус­лан Уруб­леў­скі.

Ад­нак вя­лі­кую за­кла­по­ча­насць у дэ­мог­ра­фаў вы­клі­кае сі­ту­а­цыя ва­кол уз­рос­та­вай гра­да­цыі на­сель­ніц­тва. Не сак­рэт, што ў апош­нія га­ды знач­на пры­ба­ві­ла­ся лю­дзей, якія вый­шлі на пен­сію па ўзрос­це. Рас­тлу­ма­чыць гэ­та вель­мі прос­та. За­раз шэ­ра­гі пра­ца­здоль­на­га на­сель­ніц­тва па­кі­да­юць лю­дзі, якія на­ра­дзі­лі­ся ў 50-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Та­ды ў Са­вец­кім Са­ю­зе ад­зна­чаў­ся са­праўд­ны дэ­ма­гра­фіч­ны бум.

А ў пра­ца­здоль­ны ўзрост за­раз ус­ту­па­юць юна­кі і дзяў­ча­ты, якія з'я­ві­лі­ся на свет у 90-я га­ды, якія ад­зна­чы­лі­ся не толь­кі ма­гут­ны­мі эка­на­міч­ны­мі пе­ра­тур­ба­цы­я­мі, але і рэз­кім па­дзен­нем на­ра­джаль­нас­ці. Та­му фі­нан­са­вая на­груз­ка, якую ства­ра­юць па­жы­лыя лю­дзі на пра­ца­здоль­ных, ужо да­сяг­ну­ла мак­сі­маль­на­га зна­чэн­ня за ўвесь пас­ля­ва­ен­ны час. Так, у сту­дзе­ні на кож­ную ты­ся­чу пра­ца­здоль­ных лю­дзей пры­па­да­ла 403 па­жы­лыя ча­ла­ве­кі. Пяць га­доў та­му, да­рэ­чы, гэ­тая ліч­ба бы­ла мен­шай — 359. А вось дзя­цей і пад­лет­каў на ты­ся­чу лю­дзей у пра­ца­здоль­ным уз­рос­це пры­па­дае 281. Ха­ця ў 2002 го­дзе бы­ло 359...

Ды і ся­рэд­ні ўзрост жы­ха­роў кра­і­ны так­са­ма па­вя­ліч­ва­ец­ца. Ця­пер ён скла­дае 39,4 го­да (ліч­ба вы­рас­ла за дзе­ся­ці­год­дзе на паў­та­ра го­да).

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.