Вы тут

Про­да­жы бі­лет­най пра­дук­цыі па­бі­лі рэ­кор­ды


31 са­ка­ві­ка ўве­ча­ры пас­ля пра­цоў­на­га дня ў Мін­ску мож­на бы­ло на­зі­раць ве­лі­зар­ныя — ча­сам на дзя­сят­кі мет­раў — чэр­гі па бі­лет­ную пра­дук­цыю. Ра­ні­цай 1 кра­са­ві­ка яны ха­ця і змен­шы­лі­ся ў па­ме­рах, але яшчэ за­ста­ва­лі­ся.

Згод­на з апе­ра­тыў­най спра­ва­зда­чай пра­цэ­сін­га­ва­га цэнт­ра дзяр­жаў­на­га прад­пры­ем­ства «Мінск­транс», за 31 са­ка­ві­ка бы­ло рэа­лі­за­ва­на пра­яз­ных бі­ле­таў у тры ра­зы больш, чым за па­пя­рэд­ні дзень, і ў во­сем ра­зоў больш за ся­рэд­ня­дзён­ны про­даж з 15-га па 30-е чыс­ло.

На ўзнік­нен­не чэр­гаў і ажы­я­таж­ны по­пыт на бі­лет­ную пра­дук­цыю паў­плы­ва­ла ад­ра­зу не­каль­кі фак­та­раў. Па-пер­шае, 1 кра­са­ві­ка па­вя­ліч­ваў­ся кошт пра­ез­ду ў ка­му­наль­ным га­рад­скім транс­пар­це і не­ка­то­рыя па­са­жы­ры за­ха­це­лі на­быць жэ­то­наў пра за­пас. Па-дру­гое, з 1 кра­са­ві­ка па­ча­ла­ся экс­плу­а­та­цыя аў­та­ма­ты­за­ва­най сіс­тэ­мы апла­ты пра­ез­ду, якая за­пра­ца­ва­ла ў тэс­та­вым рэ­жы­ме. Маг­чы­ма, нех­та да апош­ня­га не спя­шаў­ся на­бы­ваць пра­яз­ныя, бо раз­бі­раў­ся ў іх ва­ры­ян­тах (ха­ця рэа­лі­за­цыя бі­лет­най пра­дук­цыі на кра­са­вік на бес­кан­такт­най смарт-кар­це па­ча­ла­ся з 15 са­ка­ві­ка і вя­ла­ся ў 139 кі­ёс­ках фі­лі­яла «Агенц­тва Мінск­транс» і 104 ка­сах Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на). А хтось­ці прос­та па пры­вы­чцы вы­ра­шыў на­быць па­трэб­нае ў «апош­нюю хві­лі­ну». У вы­ні­ку вый­шла так, як вый­шла...

У «Мінск­тран­се» па­ве­да­мі­лі пра апе­ра­тыў­ныя ме­ры па па­ве­лі­чэн­ні кро­пак про­да­жу бі­лет­най пра­дук­цыі. І ад­на­ча­со­ва па­пра­сі­лі на­да­лей на­бы­ваць яе за­га­дзя.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.