Вы тут

Чар­га­ві­коў ста­ла на 40 ты­сяч менш


На ўлі­ку ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на амаль 773 тыс. гра­ма­дзян (сем'­яў), што на 40,6 тыс. менш, чым год та­му, па­ве­да­мі­лі спе­цы­я­ліс­ты На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та.

Пры­чым ся­род усіх жыл­лё­вых чар­га­ві­коў 90,1% — гэ­та га­рад­скія жы­ха­ры, а до­ля сель­скіх — уся­го толь­кі 9,9%.

Па­вод­ле пад­лі­каў спе­цы­я­ліс­таў, па­мян­шэн­не коль­кас­ці гра­ма­дзян, якія ста­яць на та­кім улі­ку, ад­бы­ло­ся ў асноў­ным за кошт ад­па­вед­най тэн­дэн­цыі ў Мін­ску (мі­нус 15,1 тыс. ча­ла­век). Боль­шая част­ка бес­ква­тэр­ных пры­па­дае на ма­ла­дыя сем'і — 354,5 тыс. (45,9%), па­трэ­бу ў больш пра­стор­ным жыл­лі ма­юць 24,2 тыс. шмат­дзет­ных сем'­яў (3,1%), а
20,1 тыс. гра­ма­дзян ма­юць пра­ва на атры­ман­не жы­лых па­мяш­кан­няў са­цы­яль­на­га ка­ры­стан­ня (2,6%). На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да 154,6 тыс. гра­ма­дзян (сем'­яў), або 20%, пра­цяг­ва­юць ста­яць на ўлі­ку 10 і больш га­доў. Па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў ма­юць 123,5 тыс. (16%) ча­ла­век (сем'­яў), якія пра­жы­ва­юць у ін­тэр­на­тах, з іх больш за 10 га­доў — 34,8 тыс., 13,8 тыс. — у ква­тэ­рах з не­каль­кі­мі най­маль­ні­ка­мі, а
1,9 тыс. — у да­мах, якія пры­зна­ны не­пры­дат­ны­мі для пра­жы­ван­ня.

У па­раў­на­нні з 2012 го­дам коль­касць гра­ма­дзян (сем'­яў), якія ста­яць на ўлі­ку 10 і больш га­доў, змен­шы­ла­ся на 10,6 тыс., а тых, якія пра­жы­ва­юць у ін­тэр­на­тах, — на 8,1 тыс.

Ле­тась у на­шай кра­і­не атры­ма­лі жыл­лё і па­леп­шы­лі жыл­лё­выя ўмо­вы 38,7 тыс. ча­ла­век, або 4,8% ад агуль­най коль­кас­ці чар­га­ві­коў. Ся­род іх 16,6 тыс. ма­ла­дых сем'­яў, 4,6 тыс. шмат­дзет­ных сем'­яў і 2,7 тыс. тых, хто мае пра­ва на атры­ман­не жы­лых па­мяш­кан­няў са­цы­яль­на­га ка­ры­стан­ня.

Сяргей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.