Фотафакт: Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых набліжаецца да завяршэння ў Гомельскай вобласці. У гаспадарках па стане на 1 красавіка засеяна раннімі яравымі збожжавымі і зернебабовымі каля 90% запланаваных плошчаў, прычым чатыры раёны цалкам завяршылі сяўбу гэтых культур. На апошніх гектарах вядзецца сяўба яравых збожжавых і ў адным з паўднёвых раёнаў Гомельшчыны — Добрушскім. На здымку: механізатар Сяргей Мельнікаў з аддзялення «Насовічы» ААТ «Чырвоная Буда» заняты на сяўбе яравога ячменю.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.