Вы тут

Пос­пе­хі ў зо­не ры­зы­кі


Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар СЗАТ «Сер­ва­люкс» Яў­ген БАС­КІН ува­хо­дзіць у склад між­ве­да­мас­най ра­бо­чай гру­пы па рэ­фар­ма­ван­ні аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, якую ўзна­чаль­вае Прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Яў­ген Ра­фа­і­ла­віч па­дзя­ліў­ся з на­шы­мі чы­та­ча­мі сва­і­мі мер­ка­ван­ня­мі па гэ­тай праб­ле­ме.

Сён­ня на­ды­шоў час па­гля­дзець на сель­скую гас­па­дар­ку не як на па­ста­ян­на­га прось­бі­та бюд­жэт­ных рэ­сур­саў дзе­ля доб­рых мэт, а як на паў­на­вар­тас­на­га суб'­ек­та эка­но­мі­кі кра­і­ны, які мае сур'­ёз­ны экс­парт­ны па­тэн­цы­ял. У гэ­тым сэн­се па­вы­шэн­не мар­жы­наль­нас­ці і эфек­тыў­нас­ці ста­но­віц­ца ак­ту­аль­ным, ла­гіч­ным і важ­ным.

Вы­ні­кі 2013 го­да — ві­да­воч­нае та­му па­цвяр­джэн­не: рэн­та­бель­насць про­да­жаў у 64 пра­цэн­таў сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый скла­дае менш як пяць пра­цэн­таў, дзей­насць пе­ра­важ­най боль­шас­ці сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый без улі­ку дзяр­жаў­най пад­трым­кі страт­ная. Коль­касць не­пла­це­жа­-
з­доль­ных ар­га­ні­за­цый па­вя­лі­чы­ла­ся ў 1,8 ра­за ў па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім го­дам, тэм­пы рос­ту са­бе­кош­ту апя­рэдж­ва­юць рост вы­руч­кі ад рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі і па­слуг.

Дэк­ла­ра­ван­не за­ку­пач­ных цэн на сель­ска­гас­па­дар­чую пра­дук­цыю і ўзро­вень (які ня­змен­на рас­це) за­трат­на­га склад­ні­ка на на­быц­цё па­лі­ва, угна­ен­няў, кар­моў і апла­ты пра­цы пры­вя­лі да та­го, што аг­ра­рыі пра­цу­юць на мі­ні­маль­най мар­жы або на­огул пры яе ад­сут­нас­ці. Не­ста­біль­насць рын­каў і да­ра­гія бан­каў­скія рэ­сур­сы ста­лі пры­чы­най та­го, што боль­шасць прад­пры­ем­стваў га­лі­ны не мо­жа са­ма­стой­на аб­слу­гоў­ваць як аба­рот­ныя, так і ін­вес­ты­цый­ныя крэ­ды­ты. Вы­сно­ва ад­на: ме­ха­ніз­мы гас­па­да­ран­ня па­він­ны быць зме­не­ны, па­чы­на­ю­чы ад за­ка­на­даў­чай ба­зы і за­кан­чва­ю­чы ад­но­сі­на­мі лю­дзей на мес­цах.

Аграр­ны сек­тар схіль­ны да мност­ва ры­зык, па­коль­кі за­ле­жыць ад пры­род­ных умоў, знеш­не­эка­на­міч­ных фак­та­раў і мае па­трэ­бу ў ра­зум­най пад­трым­цы дзяр­жа­вы.

Асноў­ныя прын­цы­пы аг­ра­па­лі­ты­кі вя­ду­чых кра­ін — вы­твор­цаў пра­дук­таў хар­ча­ван­ня зво­дзяц­ца да на­ступ­на­га: гэ­та сва­бо­да вы­ба­ру суб'­ек­там гас­па­да­ран­ня стра­тэ­гіі раз­віц­ця, адзі­ныя пра­ві­лы ў доў­га­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве, ар­гу­мен­та­ва­ныя за­ку­пач­ныя цэ­ны, якія не заў­сё­ды ка­рэ­лю­юць з рын­ка­вы­мі і да­зва­ля­юць гіб­ка вы­ка­рыс­тоў­ваць ме­ха­нізм кам­пен­са­цый у мэ­тах згладж­ван­ня цэ­на­вых ка­та­кліз­маў, улік рын­ка­вых і клі­ма­тыч­ных ры­зык, іх рэ­гу­ля­ван­не фі­нан­са­вы­мі ме­та­да­мі, дзярж­пад­трым­ка ў га­лі­не аду­ка­цыі, ука­ра­нен­ня но­вых тэх­на­ло­гій, раз­віц­ця інф­ра­струк­ту­ры (да­ро­гі, ва­да, элект­ра­за­бес­пя­чэн­не), ква­та­ван­не ім­пар­ту, суб­сі­да­ван­не экс­пар­ту.

Ду­маю, што не­ка­то­рыя з гэ­тых па­сы­лаў мож­на адап­та­ваць і пад умо­вы на­шай кра­і­ны. Ай­чын­ная аграр­ная па­лі­ты­ка мае па­трэ­бу ў рэ­фар­ма­ван­ні, каб даць зя­лё­нае свят­ло вы­ка­ры­стан­ню рын­ка­вых ме­ха­ніз­маў, раз­віц­цю прад­пры­маль­ніц­кай іні­цы­я­ты­вы, пры­цяг­нен­ню ін­вес­ты­цый.

Пры гэ­тым не­аб­ход­на ра­зу­мець, што ад­на дзярж­пад­трым­ка не мо­жа вы­ра­шыць усе праб­ле­мы га­лі­ны. Так, у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі прак­тыч­на ўсе жы­вё­ла­га­доў­чыя прад­пры­ем­ствы фі­нан­су­юц­ца ў рам­ках на­цпра­ек­таў. Як прык­лад, най­буй­ней­шы ра­сій­скі аг­ра­хол­дынг «Мі­ра­ган­даль» быў пра­крэ­ды­та­ва­ны на 2 млрд 650 млн до­ла­раў ЗША, «Чар­кі­за­ва» — на 925 млн до­ла­раў. Эфек­тыў­ная стаў­ка па гэ­тых па­зы­ках скла­дае ка­ля 2,5 пра­цэн­та га­да­вых у ра­сій­скіх руб­лях. З улі­кам дэ­валь­ва­цыі ра­сій­скай ва­лю­ты стаў­кі фак­тыч­на ад­моў­ныя. І ў той жа час на­ват у са­май пе­ра­да­вой Бел­га­рад­скай воб­лас­ці рэн­та­бель­насць сель­гас­прад­пры­ем­стваў без дзярж­пад­трым­кі бы­ла б ну­ля­вой, а з улі­кам суб­сі­дый — ка­ля дзе­вя­ці пра­цэн­таў. Сён­ня там асноў­ны­мі гуль­ца­мі ста­но­вяц­ца гла­баль­ныя вер­ты­каль­на-ін­тэ­гра­ва­ныя струк­ту­ры. Ка­лі браць мя­са птуш­кі, то най­буй­ней­шыя з іх — «Пры­аскол­ле», «Чар­кі­за­ва» — вы­раб­ля­юць амаль столь­кі ж, коль­кі і Бе­ла­русь. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, па­га­лоўе птуш­кі ў 2013 го­дзе ска­ра­ці­ла­ся ў ад­но­сі­нах да 2012-га на 0,3 пра­цэн­та, або на 3,4 млн га­лоў. Так ад­бы­ло­ся та­му, што ў шэ­ра­гу птуш­ка­га­доў­чых прад­пры­ем­стваў (Пскоў­ская, На­ўга­род­ская, Іва­наў­ская, Ра­зан­ская, Яра­слаў­ская, Ча­ля­бін­ская воб­лас­ці) спы­ні­лі па­сад­кі, не вы­тры­маў­шы кан­ку­рэн­цыі, хоць і ме­лі ана­ла­гіч­ныя льго­ты. Гэ­та да­каз­вае, што прос­тае на­рошч­ван­не дзяр­жаў­най пад­трым­кі — не заў­сё­ды са­мы эфек­тыў­ны шлях. Прык­лад Гру­пы кам­па­ній «Сер­ва­люкс» па­каз­вае, што стра­тэ­гіч­нае пла­на­ван­не, пра­фе­сій­ныя кам­пе­тэн­цыі, іна­ва­цыі да­зва­ля­юць у на­шых умо­вах пра­ца­ваць рэн­та­бель­на з мі­ні­маль­ным вы­ка­ры­стан­нем дзярж­пад­трым­кі.

У 2002 го­дзе на­ша «эпо­ха брой­ле­ра» па­ча­ла­ся з су­пра­цоў­ніц­тва з Ма­гі­лёў­скай брой­лер­най птуш­ка­фаб­ры­кай. Да­гэ­туль шмат га­доў прад­пры­ем­ства бы­ло страт­ным: зар­пла­та не вы­плач­ва­ла­ся больш як тры ме­ся­цы, тэх­на­ла­гіч­ныя вы­ні­кі бы­лі не­зда­валь­ня­ю­чы­мі, ку­ра­нят не кар­мі­лі па не­каль­кі дзён. За па­раў­наль­на ка­рот­кі час мы пе­ра­тва­ры­лі са­мую ад­ста­лую фаб­ры­ку ў кра­і­не ў ад­ну з леп­шых. Ка­лі ў 2002 го­дзе бы­ло вы­раб­ле­на 5,5 ты­ся­чы тон мя­са птуш­кі, то па вы­ні­ках 2013 го­да на двух прад­пры­ем­ствах, якія ўва­хо­дзяць у гру­пу, — «Сер­ва­люкс Аг­ра» і «Сма­ля­ві­чы брой­лер» — вы­раб­ле­на 113 ты­сяч тон. Роз­ні­ца, ду­маю, ві­да­воч­ная. Ды і па тэх­на­ла­гіч­ных вы­ні­ках мы пра­цу­ем на ўзроў­ні леп­шых су­свет­ных вы­твор­цаў.

Пер­шая праб­ле­ма, з якой мы су­тык­ну­лі­ся, — гэ­та якасць па­са­дач­на­га ма­тэ­ры­я­лу — су­тач­ных ку­ра­нят. У 2004 го­дзе бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб бу­даў­ніц­тве но­вай птуш­ка­фаб­ры­кі для ўтры­ман­ня баць­коў­ска­га стат­ка ў Бы­ха­ве. Улас­ны рэ­пра­дук­тар быў не толь­кі пы­тан­нем ім­парт­аза­мя­шчэн­ня — гэ­та па­тра­ба­ван­не бія­бяс­пе­кі. Сён­ня «Аг­ра­лінк» — най­буй­ней­шае пле­мян­ное прад­пры­ем­ства га­лі­ны ма­гут­нас­цю 40 млн су­тач­ных ку­ра­нят за год.

Га­ран­ты­яй вы­со­кіх тэх­на­ла­гіч­ных вы­ні­каў у жы­вё­ла­га­доў­лі з'яў­ля­ец­ца якасць кар­моў. Да 2006 го­да мы пра­ца­ва­лі з шэ­ра­гам кам­бі­кор­ма­вых за­во­даў рэс­пуб­лі­кі, і вы­ні­кі нас не за­да­валь­ня­лі. Мы раз­гля­да­лі дзве оп­цыі: бу­даў­ніц­тва но­вай вы­твор­час­ці або на­быц­цё і рэ­кан­струк­цыя дзей­най. Быў абра­ны дру­гі ва­ры­янт, і ў 2007 го­дзе шля­хам да­дат­ко­вай эмі­сіі «Сер­ва­люкс» стаў ула­даль­ні­кам кант­роль­на­га па­ке­та ак­цый ААТ «Эка­мол». З 2007 го­да на прад­пры­ем­стве вя­дзец­ца ка­рэн­ная рэ­кан­струк­цыя, якая да­зво­лі­ла па­вя­лі­чыць ма­гут­нас­ці для вы­твор­час­ці кам­бі­кор­му да 350 тыс. тон за год. Сён­ня мы вы­раб­ля­ем уні­каль­ныя кам­бі­кар­мы не толь­кі для брой­ле­раў, але і для ін­шых ві­даў жы­вёл, якія ра­ней у рэс­пуб­лі­ку ім­пар­та­ва­лі­ся.

Па­вя­ліч­ва­ю­чы вы­твор­часць, мы су­тык­ну­лі­ся з праб­ле­май якас­най рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі. Бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не ства­раць сваю ганд­лё­вую сет­ку, на якой мы ад­пра­цоў­ва­ем асар­ты­мент­ную мат­ры­цу і мар­ке­тын­га­выя ра­шэн­ні з да­лей­шай транс­ля­цы­яй іх у ін­шыя прад­пры­ем­ствы ганд­лю.

Да 40 пра­цэн­таў вы­раб­ле­най пра­дук­цыі экс­пар­ту­ец­ца ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю. З па­ве­лі­чэн­нем вы­твор­час­ці пла­ну­ец­ца на­рошч­ваць экс­парт­ныя па­стаў­кі. Для больш па­спя­хо­ва­га пра­соў­ван­ня на­шых та­ва­раў ад­кры­ты два ганд­лё­выя да­мы ў Сма­лен­ску і Маск­ве. Уся рэа­лі­за­цыя, у тым лі­ку і ў фе­дэ­раль­ныя сет­кі, пра­хо­дзіць праз гэ­тыя ка­на­лы.

У «спад­чы­ну» ад Сма­ля­віц­кай брой­лер­най птуш­ка­фаб­ры­кі (сён­ня «Сма­ля­ві­чы брой­лер») нам да­ста­ла­ся сем фер­маў, на якіх утрым­лі­ва­юц­ца 8 ты­сяч га­лоў буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы. Сё­ле­та па­чы­на­ем бу­даў­ніц­тва ме­га­фер­мы на 4200 га­лоў, якая не мае ана­ла­гаў у кра­і­не. Сён­ня мы раз­гля­да­ем вы­твор­часць ма­ла­ка як важ­ны эле­мент ды­вер­сі­фі­ка­цыі біз­не­су.

Сель­ская гас­па­дар­ка не мо­жа раз­ві­вац­ца без па­шы­ра­на­га ад­наў­лен­ня і ма­дэр­ні­за­цыі. Ін­вес­та­ра­мі вы­сту­па­юць як пры­ват­ныя прад­пры­ем­ствы, так і дзяр­жа­ва. Не­ад­на­ра­зо­ва, у тым лі­ку і Прэ­зі­дэн­там, га­ва­ры­ла­ся пра тое, што бю­ра­кра­тызм у пра­ек­та­ван­ні і бу­даў­ні­чай га­лі­не з'яў­ля­ец­ца тор­ма­зам пры рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. Мы з пер­ша­га дня су­тык­ну­лі­ся з гэ­ты­мі праб­ле­ма­мі, та­му вы­му­ша­ны бы­лі ства­рыць улас­ную пра­ект­ную служ­бу і бу­даў­ні­чую ар­га­ні­за­цыю. Сён­ня 85 пра­цэн­таў ра­бот па пра­ек­та­ван­ні і да 65 пра­цэн­таў бу­даў­ні­чых ра­бот вы­кон­ва­ец­ца ўлас­ны­мі сі­ла­мі, што да­зва­ляе эка­но­міць час і гро­шы.

Па­вя­ліч­ва­ю­чы аб'­ёмы вы­твор­час­ці за кошт бу­даў­ніц­тва но­вых аб'­ек­таў, мы су­тык­ну­лі­ся з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі па пад­клю­чэн­ні да се­так «Бел­энер­га». Та­му вы­му­ша­ны фі­нан­са­ва і ар­га­ні­за­цый­на ўдзель­ні­чаць у бу­даў­ніц­тве знеш­ніх аб'­ек­таў энер­га­за­бес­пя­чэн­ня. З ад­на­го бо­ку, гэ­та ўда­лы прык­лад пры­ват­на-дзяр­жаў­на­га парт­нёр­ства, але, за­ўва­жу, у ін­шых кра­і­нах та­кія аб'­ек­ты бу­ду­юц­ца за кошт бюд­жэ­ту.

З па­чат­ку вы­твор­чай дзей­нас­ці мы пра­цу­ем у цес­ным кан­так­це з за­меж­ны­мі кан­суль­тан­та­мі. Па­чы­на­лі з да­га­во­раў ноу-хау, сён­ня за­пра­ша­ем экс­пер­таў у вуз­кіх га­лі­нах, дзе ў на­шых спе­цы­я­ліс­таў не ха­пае кам­пе­тэн­цыі. У на­шай струк­ту­ры і на па­ста­ян­най асно­ве пра­цу­юць спе­цы­я­ліс­ты з Га­лан­дыі, Поль­шчы. Во­пыт еў­ра­пей­скіх парт­нё­раў не­аб­ход­на пе­рай­маць твор­ча, уліч­ваць на­шы асаб­лі­вас­ці.

Эфек­тыў­насць за­ле­жыць не толь­кі ад тэх­на­ло­гій, кар­моў, аб­ста­ля­ван­ня, але і ад вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных па­ды­хо­даў у га­лі­не про­да­жаў, транс­парт­най і склад­ской ла­гіс­ты­кі, ІT-ра­шэн­няў. Не­аб­ход­на пры­знаць, што ў гэ­тым сег­мен­це прад­пры­ем­ствы кра­і­ны ад­ста­юць ад лі­да­раў на­ша­га асноў­на­га экс­парт­на­га рын­ку — ра­сій­ска­га. Мы ад­чу­ва­ем дэ­фі­цыт кад­раў гэ­тай спе­цы­я­лі­за­цыі, што тар­мо­зіць пра­соў­ван­не на­шых та­ва­раў.

Ва­ло­да­ю­чы сур'­ёз­най экс­перт­най ба­зай у га­лі­не птуш­ка­га­доў­лі і вы­твор­час­ці кар­моў, мы вя­дзём пе­ра­мо­вы па экс­пар­це комп­лекс­на­га ра­шэн­ня па пра­ек­та­ван­ні, бу­даў­ніц­тве і па­стаў­цы аб­ста­ля­ван­ня для буй­но­га пра­ек­та ў Рэс­пуб­лі­цы Ка­зах­стан.

«Сер­ва­люкс» — звя­но сіс­тэ­мы сель­ска­гас­па­дар­ча­га рын­ку кра­і­ны. І ка­лі сіс­тэ­ма функ­цы­я­нуе не зу­сім эфек­тыў­на, то і яе эле­мен­ты не вый­дуць на якас­на но­вы ві­ток раз­віц­ця. Мы не іс­ну­ём у ва­ку­у­ме. Прад­пры­ем­ства пра­цуе ў га­лі­не, якая звед­вае праб­ле­мы. Гэ­тыя праб­ле­мы са­мі па са­бе не знік­нуць. Ня­гле­дзя­чы на тое, што дзяр­жа­ва ўкла­ла ка­ла­саль­ныя рэ­сур­сы ў га­лі­ну, на­спе­ла не­аб­ход­насць іс­тот­най зме­ны аграр­най па­лі­ты­кі.

Ра­бо­чай гру­пай па рэ­фар­ма­ван­ні АПК рас­пра­ца­ва­ны шэ­раг пра­па­ноў, га­лоў­ны­мі з якіх, на мой по­гляд, па­він­ны стаць:

— пра­ва вы­ба­ру най­больш вы­гад­ных ар­га­ні­за­цый­ных і вы­твор­чых ра­шэн­няў на мес­цах, раз­ме­жа­ван­не функ­цый дзяр­жаў­на­га і гас­па­дар­ча­га кі­ра­ван­ня;

 

— спы­нен­не не­га­тыў­най прак­ты­кі пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­да­ван­ня;

— спы­нен­не пад­трым­кі глы­бо­ка страт­ных гас­па­да­рак за кошт пры­быт­ко­вых, што дэ­ма­ты­вуе ка­лек­ты­вы апош­ніх;

— клас­тар­ны па­ды­ход: Бе­ла­русь мо­жа па­спя­хо­ва спе­цы­я­лі­за­вац­ца на ма­лоч­най вы­твор­час­ці, птуш­ка­га­доў­лі, кор­ма­вы­твор­час­ці;

— ска­ра­чэн­не сфе­ры цэ­на­ва­га рэ­гу­ля­ван­ня, ад­наў­лен­не эк­ві­ва­лент­нас­ці па­між сель­скай гас­па­дар­кай і пра­мыс­ло­вас­цю, ганд­лем;

— ін­тэ­гра­цыя;

— роў­ныя ўмо­вы кан­ку­рэн­цыі;

— пад­трым­ка аграр­най аду­ка­цыі і іна­ва­цый­най дзей­нас­ці;

— рэ­струк­ту­ры­за­цыя аба­вяз­каў.

Бе­ла­русь ва­ло­дае шэ­ра­гам уні­каль­ных пе­ра­ваг, у пер­шую чар­гу ў АПК. Гэ­та да­ступ­насць ча­ла­ве­чых, зя­мель­ных і вод­ных рэ­сур­саў. З'яў­ля­ю­чы­ся ры­нач­на ары­ен­та­ва­ным кі­раў­ні­ком, у той жа час не ба­чу не­аб­ход­нас­ці ўвя­дзен­ня пры­ват­най улас­нас­ці на зям­лю.

Зям­ля, як і ва­да, па­він­на за­ста­вац­ца ва ўлас­нас­ці дзяр­жа­вы. 70 пра­цэн­таў ва­ды, якая спа­жы­ва­ец­ца ў све­це, рас­хо­ду­ец­ца сель­скай гас­па­дар­кай. Так, для вы­твор­час­ці 1 кг пша­ні­цы па­трэб­на 1000 літ­раў ва­ды, для кі­ла­гра­ма яла­ві­чы­ны — 16 ты­сяч. І тыя кра­і­ны, якія бу­дуць ра­зум­на гэ­тым рэ­сур­сам рас­па­ра­джац­ца, прос­та аба­вя­за­ны ў блі­жэй­шыя дзе­ся­ці­год­дзі за­поў­ніць дэ­фі­цыт пра­дук­таў хар­ча­ван­ня з улі­кам та­го, што да 2050 го­да на­сель­ніц­тва Зям­лі скла­дзе 9,2 міль­яр­да ча­ла­век.

Гру­па кам­па­ній «Сер­ва­люкс» — най­буй­ней­шы вы­твор­ца і ін­вес­тар у АПК Бе­ла­ру­сі. Асноў­ны­мі ві­да­мі дзей­нас­ці гру­пы прад­пры­ем­стваў з'яў­ля­юц­ца птуш­ка­га­доў­ля і вы­твор­часць кар­моў, а так­са­ма па­стаў­ка аб­ста­ля­ван­ня для жы­вё­ла­га­доў­лі. У 2013 го­дзе прад­пры­ем­ства­мі гру­пы вы­раб­ле­на 113 ты­сяч тон мя­са птуш­кі, 413 ты­сяч тон кар­моў і кам­па­не­нтаў, 24,5 ты­ся­чы тон збож­жа­вых і 18,6 ты­ся­чы тон ма­ла­ка.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.