Вы тут

Кра­і­не па­трэб­на су­час­ная ар­мія


На­ды­хо­дзіць якас­на но­вы этап раз­віц­ця аба­рон­ча­га комп­лек­су Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­ве­даў ААТ «558-ы Авія­цый­ны ра­монт­ны за­вод» у Ба­ра­на­ві­чах. Пра тое, што азна­ям­лен­не з аба­рон­най вы­твор­час­цю на гэ­тым прад­пры­ем­стве ад­бу­дзец­ца ў хут­кім ча­се, Прэ­зі­дэнт абя­цаў жур­на­ліс­там пад­час гу­тар­кі з імі на вы­бар­чым участ­ку 23 са­ка­ві­ка. Сут­нас­цю но­ва­га эта­пу раз­віц­ця аба­рон­ча­га комп­лек­су кра­і­ны, па­вод­ле слоў стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га ка­мі­тэ­та Сяр­гея Гу­ру­лё­ва, з'яў­ля­ец­ца асна­шчэн­не са­мым су­час­ным уз­бра­ен­нем, перш за ўсё, бе­ла­рус­кай ар­міі, а так­са­ма па­стаў­кі на знеш­ні ры­нак. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што гэ­та мо­жа слу­жыць эпі­гра­фам уся­го ме­ра­пры­ем­ства. «Ар­мія ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя нам не па­трэб­на. Фронт на фронт мы не пой­дзем. На­шай кра­і­не па­трэб­на су­час­нае вой­ска, і яго ас­но­вай па­він­ны стаць сі­лы спе­цы­яль­ных апе­ра­цый, дэ­сант­на-штур­ма­выя, ва­ен­на-па­вет­ра­ныя сі­лы, а так­са­ма СПА», — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Сяр­гей Гу­ру­лёў да­ла­жыў, што ў сфе­ры ВПК ёсць вя­лі­кая ўпэў­не­насць у вы­ка­нан­ні вы­зна­ча­на­га пя­ці­га­до­ва­га пла­на. Ён пад­ра­бяз­на пра­ін­фар­ма­ваў аб да­лей­шых пла­нах па раз­віц­ці га­лі­ны, рас­пра­цоў­цы но­вых ві­даў ўзбра­ен­ня і ва­ен­най тэх­ні­кі, аб'­ёмах экс­пар­ту, якія вы­рас­лі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што раз­віц­цё Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі ідзе ў ад­па­вед­нас­ці з па­тра­ба­ван­ня­мі су­час­нас­ці, зы­хо­дзя­чы з аба­рон­най дакт­ры­ны. «Мы па­він­ны кар­міць свай­го сал­да­та і бе­раг­чы сваё вой­ска», — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Ар­мія, як па­ка­за­лі апош­нія па­дзеі, для лю­бой дзяр­жа­вы па­трэб­на», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. «Мы не агрэ­са­ры, мы ва­я­ваць ні з кім не хо­чам. Але ка­лі хтось­ці су­не­цца, мы па­він­ны быць га­то­выя на­нес­ці гэ­та­му агрэ­са­ру не­пры­маль­ны ўрон. Гэ­та толь­кі аба­рон­ная дакт­ры­на»,— за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што да­ру­чаў ма­дэр­ні­за­ваць дзе­сяць са­ма­лё­таў для па­трэб ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл Бе­ла­ру­сі. «По­тым, ма­быць, яшчэ дзе­сяць, ка­лі вы зро­бі­це гэ­тыя. Але ВПС мы па­він­ны тры­маць у спраў­ным ста­не, каб не паў­та­рыў­ся сум­ны во­пыт на­шых бра­тоў-укра­ін­цаў. Ка­лі трэ­ба бы­ло ва­я­ваць, ака­за­ла­ся, што ня­ма ар­міі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ста­віў за­да­чу і па ар­га­ні­за­цыі вы­твор­час­ці ў Бе­ла­ру­сі са­ма­лё­таў і вер­та­лё­таў. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, зай­мац­ца толь­кі ма­дэр­ні­за­цы­яй і ра­мон­там іс­ну­ю­чай тэх­ні­кі бес­перс­пек­тыў­на, а та­му не­аб­ход­на ра­біць крок на­пе­рад і са­ма­стой­на асвой­ваць вы­пуск но­вай, за­па­тра­ба­ва­най на рын­ках пра­дук­цыі. Прэ­зі­дэнт агле­дзеў вы­твор­чую тэ­ры­то­рыю авія­ра­монт­на­га за­во­да, азна­ё­міў­ся са ста­нам і перс­пек­ты­ва­мі раз­віц­ця ар­га­ні­за­цый аба­рон­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, на­ве­даў цэх збор­кі бес­пі­лот­ных ля­таль­ных апа­ра­таў. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма ў блі­жэй­шы час пла­нуе па­бы­ваць на ана­ла­гіч­ным прад­пры­ем­стве ў Ба­ры­са­ве, якое зай­ма­ец­ца ма­дэр­ні­за­цы­яй і ра­мон­там бра­ня­тэх­ні­кі. Пра­вя­дзен­не дэ­на­мі­на­цыі — чыс­та тэх­ніч­нае пы­тан­не Раз­маў­ля­ю­чы з прад­стаў­ні­ка­мі пра­цоў­на­га ка­лек­ты­ву прад­пры­ем­ства, Прэ­зі­дэнт, акра­мя аб­мер­ка­ван­ня вы­твор­чых пы­тан­няў, за­кра­нуў і тэ­мы, ак­ту­аль­ныя для ўся­го бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства, у пры­ват­нас­ці, дэ­на­мі­на­цыю. Па­вод­ле яго слоў, для дэ­на­мі­на­цыі ў Бе­ла­ру­сі ўсё га­то­ва, у тым лі­ку ад­дру­ка­ва­ны но­выя гра­шо­выя зна­кі, але не­аб­ход­на вы­ча­каць зруч­ны час. «Прый­дзе час, мы гэ­та зро­бім. Я ўжо вам шчы­ра ка­заў, што гэ­тая ва­лю­та ў нас на­дру­ка­ва­на да­во­лі даў­но — пры­го­жая, да еў­ра па­доб­ная», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Але для дэ­на­мі­на­цыі, па яго сло­вах, па­трэ­бен мо­мант, час, каб эка­но­мі­ка па­ча­ла пра­ца­ваць, каб бы­ла пэў­ная ста­біль­насць. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што пра­вя­дзен­не дэ­на­мі­на­цыі — гэ­та чыс­та тэх­ніч­нае пы­тан­не. «Але ў нас жа на­род які? А, мя­ня­юць: па­бег, трэ­ба ску­піць, па­мя­няць на до­ла­ры, еў­ра і г. д.», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Прэ­зі­дэнт так­са­ма за­клі­каў не бе­гаць па аб­мен­ні­ках, а тра­ціць на­цы­я­наль­ную ва­лю­ту на на­быц­цё не­аб­ход­на­га. «Па­жа­да­на, каб у аб­мен­ні­кі вы не ха­дзі­лі, а ха­дзі­лі ў кра­мы і куп­ля­лі для ся­бе ўсё, што не­аб­ход­на»,  — ска­заў ён.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.