Вы тут

У ін­та­рэ­сах дзяр­жа­вы і гра­мад­ства


Вы­ступ­лен­не Стар­шы­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­-ла­русь Ру­бі­на­ва А. Мна ад­крыц­ці чац­вёр­тай се­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­-на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пя­та­га склі­кан­ня 2 кра­са­ві­ка2014 го­да

Доб­ры дзень, па­ва­жа­ныя ка­ле­гі, за­про­ша­ныя і жур­на­ліс­ты!

Сён­ня ў ад­па­вед­нас­ці з Кан­сты­ту­цы­яй на­шай кра­і­ны па­чы­нае сваю ра­бо­ту чац­вёр­тая се­сія Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пя­та­га склі­кан­ня.

Тра­ды­цый­на па­ча­так вя­сен­няй се­сіі пры­па­дае на зна­мя­наль­ны дзень — Дзень яд­нан­ня на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. І ў гэ­ты дзень мы з ва­мі чар­го­вы раз мо­жам па­цвер­дзіць, што на­шы на­ро­ды зра­бі­лі пра­віль­ны гіс­та­рыч­ны вы­бар. Утва­рэн­не Са­юз­най дзяр­жа­вы — важ­ная па­дзея ў жыц­ці бе­ла­ру­саў і ра­сі­ян. І сён­ня ні ў ка­го не вы­клі­кае су­мнен­ня, што Са­юз­ная дзяр­жа­ва — гэ­та са­мая па­спя­хо­вая фор­ма ін­тэ­гра­цыі на ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры. Аба­пі­ра­ю­чы­ся на тры­ва­лы фун­да­мент са­юз­ніц­кіх ад­но­сін, Бе­ла­русь і Ра­сія да­бі­лі­ся знач­ных ін­тэ­гра­цый­ных вы­ні­каў. Гэ­та да­ты­чыц­ца роў­на­сці асноў­ных пра­воў і сва­бод гра­ма­дзян, адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, ад­сут­нас­ці па­гра­ніч­ных раз­ме­жа­ван­няў, уза­е­ма­дзе­ян­ня ў га­лі­не аба­ро­ны, на­ву­кі, куль­ту­ры і ін­шых сфе­рах. Мы па­він­ны да­ра­жыць да­сяг­ну­тым і су­мес­на з пар­ла­мен­та­ры­я­мі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі мак­сі­маль­на са­дзей­ні­чаць да­лей­ша­му па­шы­рэн­ню ўсе­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва, гар­ма­ні­за­цыі на­цы­я­наль­ных за­ка­на­даў­стваў, ства­рэн­ню эфек­тыў­най пра­ва­вой ба­зы са­юз­на­га бу­даў­ніц­тва. Ка­рыс­та­ю­чы­ся маг­чы­мас­цю, да­зволь­це па­він­ша­ваць вас і на­шых ра­сій­скіх ка­лег з гэ­тым цу­доў­ным свя­там!

Па­ва­жа­ныя сяб­ры!

З вя­лі­кай ува­гай і тры­во­гай мы на­зі­ра­лі за па­дзея­мі ва Укра­і­не. Тое, што там ад­бы­ло­ся, па­каз­вае, на­коль­кі свет ня­ўстой­лі­вы.

Усе гэ­тыя га­ды Бе­ла­русь пад­трым­лі­ва­ла з Укра­і­най цес­ныя ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя, па­лі­тыч­ныя, куль­тур­ныя, гу­ма­ні­тар­ныя су­вя­зі. Ва Укра­і­не ў бе­ла­ру­саў шмат сяб­роў, сва­я­коў, парт­нё­раў па біз­не­се. У нас усё пе­ра­пле­це­на ста­год­дзя­мі. Мы ве­да­ем, што ва Укра­і­не пра­жы­вае та­ле­на­ві­ты і пра­ца­ві­ты на­род. Гэ­та ба­га­цей­шая кра­і­на, пры­чым не толь­кі па сва­іх за­па­сах пры­род­ных рэ­сур­саў, урад­лі­вас­ці зем­ляў і вы­гад­ным геа­гра­фіч­ным раз­мя­шчэн­ні, але і па сва­ім ча­ла­ве­чым і кад­ра­вым па­тэн­цы­я­ле.

І што ця­пер? Лі­та­раль­на за па­ру ме­ся­цаў Укра­і­на апы­ну­ла­ся ў ха­о­се. Кра­і­на «раз­дзі­ра­ец­ца» скла­да­ны­мі су­пя­рэч­нас­ця­мі, прак­тыч­на не­кі­ру­е­мая, на­сель­ніц­тва апы­ну­ла­ся ў бя­дот­ным ста­но­ві­шчы і не мае ні­я­кай упэў­не­нас­ці ў сва­ёй бу­ду­чы­ні. Што асаб­лі­ва тры­во­жыць — гэ­та не­пры­мі­ры­мыя на­цы­я­на­ліс­тыч­ныя на­строі ся­род част­кі на­сель­ніц­тва, асаб­лі­ва мо­ла­дзі.

Свет даў­но атры­маў уро­кі з гіс­то­рыі 20‑га ста­год­дзя і ве­дае, што на­цызм — гэ­та стра­шэн­на. Ні­я­кія па­лі­тыч­ныя за­іг­ры­ван­ні з гэ­тай чор­най сі­лай не­да­пу­шчаль­ны. Ду­маю, што ме­на­ві­та ня­стрым­ны на­цы­я­на­лізм, спро­ба ўні­зіць рус­ка­моў­нае на­сель­ніц­тва, аб'­явіць яго дру­гім сор­там, за­ба­ра­ніць рус­кую мо­ву — гэ­та ад­на з га­лоў­ных пры­чын і кры­ніц усіх сён­няш­ніх па­лі­тыч­ных праб­лем Укра­і­ны.

На жаль, ва Укра­і­не за двац­цаць га­доў не бы­ло лі­да­ра, які змог бы ства­рыць у гэ­ты пе­ра­ход­ны пе­ры­яд устой­лі­вую дзяр­жаў­ную сіс­тэ­му, сфар­мі­ра­ваць спры­яль­ную, па­важ­лі­вую ат­мас­фе­ру ў гра­мад­стве ад­нос­на ўсіх сва­іх гра­ма­дзян не­за­леж­на ад на­цы­я­наль­нас­ці і ве­ра­выз­нан­ня. Ме­на­ві­та гэ­та вы­клі­ка­ла ў част­кі на­сель­ніц­тва не­зда­валь­нен­не і раз­лад у гра­мад­стве. Упэў­не­ны, што быў бы ва Укра­і­не «свой Лу­ка­шэн­ка» — не бы­ло б тых бед, якія сён­ня на­пат­ка­лі брац­кую нам кра­і­ну. А за па­мыл­кі па­лі­ты­каў, як заў­сё­ды, да­во­дзіц­ца рас­плач­вац­ца прос­тым лю­дзям.

Ра­зам з тым пры ўсіх сім­па­ты­ях да ўкра­ін­ска­га на­ро­да і ра­зу­мен­ні пры­чын не­зда­валь­нен­ня, якое там уз­нік­ла, мы не мо­жам зга­дзіц­ца з ан­ты­кан­сты­ту­цый­ны­мі дзе­ян­ня­мі Май­да­на. Пры­знан­не пра­ва­мер­ны­мі рэ­ва­лю­цый­ных, на­сіль­ных форм зме­ны ўла­ды — гэ­та да­ро­га, якая вя­дзе да ўнут­ра­ных і між­на­род­ных кан­флік­таў. А вы­ба­рач­ныя ад­но­сі­ны да та­кіх па­дзей, што дэ­ман­струе За­хад, ацэнь­ва­ю­чы іх вы­ключ­на праз прыз­му сва­іх ін­та­рэ­саў, — гэ­та шлях раз­ла­ду і на­гня­тан­ня на­пру­жа­нас­ці ў све­це.

І, вя­до­ма, нам нель­га не ад­зна­чыць, што па­лі­тыч­ны лёс та­го ці ін­ша­га на­ро­да не мо­жа вы­ра­шац­ца за яго спі­най, без улі­ку яго ін­та­рэ­саў. На­род — гэ­та адзі­ная кры­ні­ца ўла­ды ў дэ­ма­кра­тыч­ным гра­мад­стве. І ка­лі ён на рэ­фе­рэн­ду­ме вы­каз­вае сваё мер­ка­ван­не і свае пра­па­но­вы па жыц­цё­ва важ­ных пы­тан­нях, не лі­чыц­ца з вы­ні­ка­мі та­ко­га рэ­фе­рэн­ду­му нель­га. Ужо ка­лі мы раз­гля­да­ем пра­вы асо­бы як не­па­хіс­ныя і свя­шчэн­ныя, то пра­вы цэ­ла­га на­ро­да тым больш па­він­ны быць свя­шчэн­ны­мі.

Мы спа­дзя­ём­ся, што ўкра­ін­скі на­род зной­дзе ў са­бе сі­лы па­спя­хо­ва вый­сці з па­лі­тыч­на­га кры­зі­су, кі­ру­ю­чы­ся прын­цы­па­мі дэ­ма­кра­тыі і спра­вяд­лі­вас­ці пры вяр­шэн­стве за­ко­на. І ў са­мыя блі­жэй­шыя га­ды да­б'ец­ца вя­лі­кіх пос­пе­хаў у сва­ім эка­на­міч­ным і па­лі­тыч­ным раз­віц­ці. Мы шчы­ра гэ­та­га жа­да­ем і раз­ліч­ва­ем на тое, што, не­за­леж­на ад усіх уз­нік­шых пе­ры­пе­тый, ад­но­сі­ны па­між укра­ін­скім, рус­кім і бе­ла­рус­кім на­ро­да­мі вый­дуць на доб­ры дру­жа­люб­ны ўзро­вень, на ўзро­вень цес­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, як гэ­та і па­він­на быць зы­хо­дзя­чы з на­шых агуль­ных ка­ра­нёў, на­шай агуль­най гіс­то­рыі і на­ша­га су­сед­ства адзін з ад­ным.

Сён­ня для Укра­і­ны вель­мі важ­на, што ў гэ­ты ня­прос­ты для яе час наш Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Ры­го­ра­віч Лу­ка­шэн­ка, даў­шы глы­бо­кую па­лі­тыч­ную ацэн­ку пры­чын та­го, што ад­бы­ва­ец­ца, па­даў ёй ру­ку да­па­мо­гі і друж­бы, за­явіў­шы аб сва­ёй ня­змен­най пад­трым­цы брац­ка­га ўкра­ін­ска­га на­ро­да.

А для ўсіх нас па­дзеі ва Укра­і­не па­він­ны па­слу­жыць вя­лі­кім уро­кам і пе­ра­сця­ро­гай. Трэ­ба вы­раз­на ра­зу­мець, што стра­та па­лі­тыч­най ста­біль­нас­ці ў кра­і­не заў­сё­ды аба­роч­ва­ец­ца для на­ро­да ха­о­сам і ра­за­рэ­ннем.

Па­ва­жа­ныя ка­ле­гі!

Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь бу­дзе, як і ра­ней, ра­біць усё, што ад яе за­ле­жыць, каб вы­бу­доў­ваць па­лі­тыч­ныя і ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны з ін­шы­мі дзяр­жа­ва­мі на раў­на­праў­най асно­ве, уно­сіць свой уклад у за­бес­пя­чэн­не мі­ру і бяс­пе­кі ў рэ­гі­ё­не, па­глыб­ляць і па­шы­раць ін­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы.

Ме­на­ві­та ў гэ­тым клю­чы чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пра­ца­ва­лі ў ін­тэ­гра­цый­ных струк­ту­рах у мі­ну­лы між­се­сій­ны пе­ры­яд.

Без­умоў­на, асноў­ным пры­яры­тэ­там у на­шай дзей­нас­ці з'яў­ля­ец­ца ўдзел у Пар­ла­менц­кім схо­дзе Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, а так­са­ма ў ме­ра­пры­ем­ствах, якія пра­вод­зяц­ца ў рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы. На­ша ра­бо­та, у пер­шую чар­гу, бы­ла на­цэ­ле­на на па­вы­шэн­не ро­лі пар­ла­мен­та­ры­яў у бу­даў­ніц­тве Са­юз­най дзяр­жа­вы, раз­віц­цё да­га­вор­на-пра­ва­вой ба­зы, па­шы­рэн­не геа­гра­фіі між­рэ­гі­я­наль­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня. Бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя пры­ня­ла ўдзел у су­стрэ­чы ў Маск­ве кі­раў­ні­коў ка­мі­сій Пар­ла­менц­ка­га схо­ду з дзяр­жаў­ным сак­ра­та­ром Са­юз­най дзяр­жа­вы Ры­го­рам Аляк­се­е­ві­чам Ра­по­там. Аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні ўзмац­нен­ня пар­ла­менц­ка­га кант­ро­лю за вы­ка­нан­нем ра­шэн­няў вы­шэй­шых ор­га­наў Са­юз­най дзяр­жа­вы, ме­ры па больш цес­ным уза­е­ма­дзе­ян­ні Пар­ла­менц­ка­га схо­ду і Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Са­юз­най дзяр­жа­вы.

У рам­ках Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі бы­лі пра­ве­дзе­ны су­мес­ныя па­ся­джэн­ні про­філь­ных ка­мі­сій, а так­са­ма се­мі­нар па на­дзён­ных пы­тан­нях двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Ця­пер пад эгі­дай Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і Са­ве­та Фе­дэ­ра­цыі Фе­дэ­раль­на­га Схо­ду Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ідзе ін­тэн­сіў­ная пад­рых­тоў­ка да пра­вя­дзен­ня ў чэр­ве­ні ў Мін­ску пер­ша­га Фо­ру­му рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Сфар­мі­ра­ва­ны арг­ка­мі­тэт. Трэ­ба зра­біць усё не­аб­ход­нае, каб гэ­та ме­ра­пры­ем­ства прай­шло на вы­со­кім уз­роў­ні.

Чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ак­тыў­на пра­ца­ва­лі ў рам­ках Між­пар­ла­менц­кай асамб­леі СНД. З іх удзе­лам у па­ся­джэн­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі МПА СНД у Санкт-Пе­цяр­бур­гу бы­лі раз­гле­джа­ны пра­ек­ты ма­дэль­ных за­ко­наў у сфе­ры эт­на­куль­тур­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня, ін­фар­ма­цый­на­га аб­ме­ну, ту­рыз­му, стра­ха­ван­ня ў спор­це.

Вы­кон­ва­ю­чы па­стаў­ле­ныя кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы за­да­чы па па­шы­рэн­ні на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў на між­на­род­най арэ­не, прад­стаў­ні­кі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ўдзель­ні­ча­лі ў па­ся­джэн­ні Пар­ла­менц­кай асамб­леі Ар­га­ні­за­цыі па бяс­пе­цы і су­пра­цоў­ніц­тве ў Еў­ро­пе, якое прай­шло ў Ве­не. У рам­ках дыс­ку­сій і двух­ба­ко­вых су­стрэч ува­га за­меж­ных ка­лег бы­ла звер­ну­та на той факт, што Бе­ла­русь вы­кон­вае ўзя­тыя на ся­бе між­на­род­ныя аба­вя­за­цель­ствы ў га­лі­не пра­воў ча­ла­ве­ка і га­то­ва да раў­на­праў­на­га кан­струк­тыў­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня з АБ­СЕ і яе ін­сты­ту­та­мі.

На між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі, ар­га­ні­за­ва­най АБ­СЕ і Са­ве­там Еў­ро­пы, пар­ла­мен­та­рыі рас­ка­за­лі аб ме­рах, што пры­ма­юц­ца на­шай кра­і­най, па ба­раць­бе з ганд­лем людзь­мі, звяр­ну­лі ўва­гу між­на­род­най су­поль­нас­ці на ак­тыў­ную і ад­каз­ную па­зі­цыю Бе­ла­ру­сі ад­нос­на про­ці­дзе­ян­ня гэ­тай па­гро­зе.

У Жэ­не­ве ў рам­ках 130‑й Асамб­леі Між­пар­ла­менц­ка­га са­ю­за чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі да­вя­лі да між­на­род­най пар­ла­менц­кай су­поль­нас­ці па­зі­цыю на­шай кра­і­ны па пы­тан­нях ядзер­на­га раз­збра­ен­ня, не­ка­то­рых праб­лем дэ­ма­гра­фіі, аба­ро­ны пра­воў дзя­цей і жан­чын ва ўмо­вах вой­наў і кан­флік­таў.

Зроб­ле­ны за­ха­ды па ак­ты­ві­за­цыі су­пра­цоў­ніц­тва з Кан­грэ­сам мяс­цо­вых і рэ­гі­я­наль­ных улад Са­ве­та Еў­ро­пы. У рам­ках удзе­лу ў 26‑й се­сіі Кан­грэ­са, якая прай­шла ў Страс­бур­гу, на су­стрэ­чы з кі­раў­ніц­твам гэ­тай ар­га­ні­за­цыі аб­мяр­коў­ва­ла­ся маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь су­мес­на­га се­мі­на­ра па тэ­ма­ты­цы мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

Мож­на ад­зна­чыць, што на­шы се­на­та­ры вель­мі ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­лі ў са­мых роз­ных між­на­род­ных ме­ра­пры­ем­ствах. З іх удзе­лам прай­шлі су­стрэ­чы з пар­ла­мен­та­ры­я­мі Азер­бай­джа­на, Ар­ме­ніі, Грэ­цыі, Ка­зах­ста­на, Ман­го­ліі, Пар­ту­га­ліі, Ра­сіі, Та­джы­кі­ста­на, Укра­і­ны, Чар­на­го­рыі, Фран­цыі, Шве­цыі, кра­ін Ла­цін­скай Аме­ры­кі.

У Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі ад­бы­ла­ся ра­бо­чая су­стрэ­ча з кі­раў­ні­ком гру­пы друж­бы з Бе­ла­рус­сю На­род­най скуп­шчы­ны Рэс­пуб­лі­кі Сер­бія, бы­лі пры­ня­ты па­слы Кі­тая і Іта­ліі.

У хо­дзе чац­вёр­тай се­сіі бу­дзе пра­доў­жа­на ра­бо­та па па­шы­рэн­ні геа­гра­фіі між­пар­ла­менц­кіх кан­так­таў. У кра­са­ві­ку ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу за­пла­на­ва­ны ме­ра­пры­ем­ствы між­пар­ла­менц­кіх асамб­лей СНД,
Еў­рА­зЭС і АДКБ, у якіх мы пры­мем удзел. Асноў­ную ўва­гу пла­ну­ец­ца ўдзя­ліць аб­мер­ка­ван­ню пра­ек­та Да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе і бя­гу­чай сі­ту­а­цыі ў зо­не ад­каз­нас­ці АДКБ.

Вя­лі­кую ўва­гу трэ­ба бу­дзе ўдзя­ліць пад­рых­тоў­цы афі­цый­ных ві­зі­таў у на­шу кра­і­ну кі­раў­ні­коў пар­ла­мен­таў Эс­то­ніі, Ла­о­са, М'ян­мы, Іра­на, а так­са­ма бе­ла­рус­кіх пар­ла­менц­кіх дэ­ле­га­цый у Сін­га­пур, Шры-Лан­ку і Ін­да­не­зію.

Пла­ну­ец­ца ўдзел чле­наў Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ў па­ся­джэн­ні Пар­ла­менц­ка­га ка­мі­тэ­та Цэнт­раль­на­еў­ра­пей­скай іні­цы­я­ты­вы, Пар­ла­менц­кай асамб­леі Чар­на­мор­ска­га эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, што­га­до­вай се­сіі ПА АБ­СЕ.

Па­ва­жа­ныя чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі!

У між­се­сій­ны пе­ры­яд мы ўдзя­ля­лі вя­лі­кую ўва­гу ра­бо­це ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

Чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ўдзель­ні­ча­лі ва ўсіх се­сі­ях аб­лас­ных і Мінс-
к­ага га­рад­ско­га Са­ве­таў дэ­пу­та­таў, у больш як 50 се­сі­ях ра­ён­ных і га­рад­скіх Са­ве­таў. Важ­на, што пар­ла­мен­та­рыі да­во­лі ак­тыў­на ўза­е­ма­дзей­ні­ча­лі і з дэ­пу­та­та­мі пяр­віч­на­га ўзроў­ню, на­ве­да­лі больш за 40 сель­са­ве­таў. Акра­мя аб­мер­ка­ван­ня пы­тан­няў, якія раз­гля­да­юц­ца на се­сі­ях, се­на­та­ры су­стра­ка­лі­ся з ак­ты­вам, аказ­ва­лі ор­га­нам мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, асоб­ным гра­ма­дзя­нам прак­тыч­ную да­па­мо­гу ў вы­ра­шэн­ні іх жыц­цё­вых праб­лем.

У мно­гіх на­се­ле­ных пунк­тах іні­цы­я­ты­ва чле­наў Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі да­па­маг­ла вы­ра­шыць праб­ле­мы доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня ву­ліц, ра­мон­ту да­моў ве­тэ­ра­наў і ін­ва­лі­даў, ар­га­ні­за­цый ахо­вы зда­роўя, уста­ноў аду­ка­цыі і са­цы­яль­най аба­ро­ны. Усё гэ­та вель­мі важ­на. Дро­бя­зяў у та­кіх пы­тан­нях не бы­вае. Нам трэ­ба і да­лей аказ­ваць уся­ля­кае са­дзей­ні­чан­не раз­віц­цю тэ­ры­то­рый і рэа­лі­за­цыі са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных пра­грам на мес­цах. Для гэ­та­га трэ­ба больш эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць маг­чы­мас­ці чле­наў Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Прак­ты­ка па­ка­за­ла, што за­ці­каў­ле­ныя дзяр­жаў­ныя ар­га­ні­за­цыі, як пра­ві­ла, уваж­лі­ва пры­слу­хоў­ва­юц­ца і рэ­агу­юць на за­ўва­гі і пра­па­но­вы гэ­та­га Са­ве­та.

Так, пра­па­но­вы Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, вы­пра­ца­ва­ныя па вы­ні­ках вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня ў Гор­ках, бы­лі ўлі­ча­ны пры пад­рых­тоў­цы пра­віл пры­ёму ў вы­шэй­шыя і ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы. Рэа­лі­за­ва­на так­са­ма пра­па­но­ва Са­ве­та ад­нос­на на­кі­ра­ван­ня на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рый срод­каў, атры­ма­ных ад про­да­жу зя­мель­ных участ­каў на аў­кцы­ё­нах або ад іх арэн­ды. Ця­пер на асно­ве пра­па­ноў Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні пад­рых­та­ва­ны пра­ект за­ко­на аб пра­да­стаў­лен­ні дэ­пу­та­там мяс­цо­вых Са­ве­таў ад­на­го сва­бод­на­га ад ра­бо­ты дня ў ме­сяц для ажыц­цяў­лен­ня дзей­нас­ці ў сва­іх акру­гах.

Зу­сім ня­даў­на ў на­шай кра­і­не прай­шла важ­ная па­лі­тыч­ная кам­па­нія — ад­бы­лі­ся вы­ба­ры ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў. Ад­ным з га­лоў­ных па­лі­тыч­ных вы­ні­каў гэ­тай кам­па­ніі ста­ла вель­мі вы­со­кая яў­ка вы­бар­шчы­каў. Гэ­та пе­ра­ка­наў­ча дэ­ман­струе той факт, што на­шы гра­ма­дзя­не не толь­кі па­ва­жа­юць іс­ну­ю­чую ў кра­і­не сіс­тэ­му на­ро­да­ўлад­дзя, але і вы­со­ка цэ­няць па­лі­тыч­ную ста­біль­насць у кра­і­не.

На на­шым па­ся­джэн­ні пры­сут­ні­чае стар­шы­ня Цэнт­раль­най ка­мі­сіі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў Лі­дзія Мі­хай­лаў­на Яр­мо­шы­на. Сён­ня яна пра­ін­фар­муе нас аб вы­ні­ках пра­ве­дзе­ных вы­ба­раў і аб тым, як у рэ­аль­ных умо­вах дзей­ні­чае но­вае вы­бар­чае за­ка­на­даў­ства, пры­ня­тае ў мі­ну­лым го­дзе.

Звяр­та­ю­ся да вас, па­ва­жа­ныя ка­ле­гі, з прось­бай пры­няць ак­тыў­ны ўдзел у ар­га­ні­за­цый­ных се­сі­ях ня­даў­на вы­бра­ных мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў і пры не­аб­ход­нас­ці ака­заць кан­крэт­ную прак­тыч­ную да­па­мо­гу ў фар­мі­ра­ван­ні іх ор­га­наў.

Па­ва­жа­ныя чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі!

Не­ка­то­рым но­ва­ўвя­дзен­нем у на­шай дзей­нас­ці ста­ла пра­вя­дзен­не ма­ні­то­рын­гу прак­тыч­на­га вы­ка­ры­стан­ня дзе­ю­чых у нас за­ко­наў. Бо пар­ла­мен­та­рыі па­він­ны не толь­кі пры­маць за­ко­ны, але і на­зі­раць за тым, як яны пра­цу­юць, на­коль­кі «пры­жы­ва­юц­ца» ў гра­мад­стве, ці не ства­ра­юць якіх-не­будзь ня­зруч­нас­цяў для ар­га­ні­за­цый і гра­ма­дзян, ці ўсё ў іх улі­ча­на, ці ня­ма пра­рэх, не­ўрэ­гу­ля­ва­ных пы­тан­няў.

Аб'­ек­там ма­ні­то­рын­гу бы­лі за­ко­ны ў сфе­ры пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый, аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні, куль­ту­ры, знеш­няй пра­цоў­най міг­ра­цыі, аб зва­ро­тах гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб. Па ўсіх гэ­тых за­ко­нах бы­ла са­бра­на і аб­агуль­не­на не­ма­лая ін­фар­ма­цыя як з мес­цаў, так і ад ор­га­наў дзярж­кі­ра­ван­ня.

У рам­ках ма­ні­то­рын­гу Па­ста­ян­най ка­мі­сі­яй Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па эка­но­мі­цы, бюд­жэ­це і фі­нан­сах пра­во­дзіў­ся круг­лы стол, дзе бы­лі раз­гле­джа­ны да­дат­ко­выя ме­ры за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня ін­вес­ты­цый­най дзей­нас­ці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. На ба­зе ААТ «Бе­ла­рус­кая ва­лют­на-фон­да­вая бір­жа» быў раз­гле­джа­ны за­ко­на­пра­ект аб рын­ку каш­тоў­ных па­пер. Вя­лі­кі блок эка­на­міч­ных пы­тан­няў пра­пра­ца­ва­ны на па­ся­джэн­ні на­ву­ко­ва-кан­суль­та­тыў­на­га са­ве­та па пы­тан­нях раз­віц­ця эка­но­мі­кі пры Прэ­зі­ды­у­ме Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі.

У вы­ні­ку ма­ні­то­рын­гу вы­пра­ца­ва­ны шэ­раг ка­рыс­ных, з на­ша­га пунк­ту гле­джан­ня, пра­па­ноў па ўдас­ка­на­лен­ні норм ука­за­ных за­ко­наў, якія бы­лі на­кі­ра­ва­ны на раз­гляд у На­цы­я­наль­ны цэнтр за­ка­на­даў­ства і пра­ва­вых да­сле­да­ван­няў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Ра­бо­та па ма­ні­то­рын­гу пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­кі ад­нос­на най­больш знач­ных для гра­мад­ства за­ко­наў бу­дзе на­мі пра­доў­жа­на.

Вар­та асоб­на ад­зна­чыць се­мі­нар па пы­тан­ні са­цы­яль­най аба­ро­ны ін­ва­лі­даў, пра­ве­дзе­ны про­філь­ны­мі ка­мі­сі­я­мі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі і Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў з удзе­лам Прад­стаў­ніц­тва ААН у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. Праб­ле­ма ін­ва­лід­нас­ці ак­ту­аль­на для кож­най дзяр­жа­вы, у тым лі­ку і для на­шай кра­і­ны. У Бе­ла­ру­сі пра­жы­вае больш за паў­міль­ё­на ін­ва­лі­даў, і кло­пат аб гэ­тай са­цы­яль­на сла­ба­а­ба­ро­не­най ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян з'яў­ля­ец­ца ад­ным з пры­яры­тэт­ных на­прам­каў дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі. Удзель­ні­кі се­мі­на­ра ўнес­лі кан­крэт­ныя пра­па­но­вы, якія да­ты­чац­ца па­ляп­шэн­ня ста­но­ві­шча ін­ва­лі­даў у на­шай кра­і­не.

Па­ва­жа­ныя ка­ле­гі!

Важ­ным на­прам­кам на­шай дзей­нас­ці з'яў­ля­ец­ца ра­бо­та са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян. У між­се­сій­ны пе­ры­яд у Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі раз­гле­джа­на больш за дзвес­це зва­ро­таў. Чле­ны Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі рэ­гу­ляр­на ажыц­цяў­ля­лі пры­ёмы гра­ма­дзян як не­па­срэд­на ў Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі, так і з вы­ез­дам у рэ­гі­ё­ны.

Пры­ня­тыя Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі ме­ры па вы­ра­шэн­ні пы­тан­няў, якія ўзні­ма­лі­ся ў зва­ро­тах гра­ма­дзян, са­дзей­ні­ча­лі па­вы­шэн­ню да­ве­ру да за­ка­на­даў­ча­га ор­га­на з бо­ку на­сель­ніц­тва. Па­ла­ві­на з усіх зва­ро­таў, што па­сту­пі­лі ў Са­вет Рэс­пуб­лі­кі ад гра­ма­дзян і гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, на­кі­ра­ва­на па элект­рон­най по­шце. Ні­вод­нае пісь­мо, якое па­сту­пі­ла ў наш ад­рас, не за­ста­ло­ся без ад­ка­зу.

Чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пра­вя­лі ў рэ­гі­ё­нах ка­ля 150 аса­біс­тых пры­ёмаў гра­ма­дзян і прад­стаў­ні­коў юры­дыч­ных асоб, з якіх больш за па­ла­ві­ну — з вы­ез­дам у сель­скія на­се­ле­ныя пунк­ты. У хо­дзе гэ­тых пры­ёмаў бы­ло пры­ня­та больш за 700 на­вед­валь­ні­каў. Уся­го на­шы­мі се­на­та­ра­мі за гэ­ты пе­ры­яд раз­гле­джа­на ка­ля ты­ся­чы зва­ро­таў.

У між­се­сій­ны пе­ры­яд дзей­насць Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі аб'­ек­тыў­на і ўсе­ба­ко­ва асвят­ля­ла­ся ў элект­рон­ных і дру­ка­ва­ных срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. У цэнт­раль­ных, аб­лас­ных і ра­ён­ных га­зе­тах бы­ло апуб­лі­ка­ва­на 130 ма­тэ­ры­я­лаў аб за­ка­на­даў­чай і між­на­род­най дзей­нас­ці Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі, уза­е­ма­дзе­ян­ні з ор­га­на­мі мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня і су­стрэ­чах з на­сель­ніц­твам.

Шы­ро­кае ін­фар­ма­ван­не на­сель­ніц­тва аб ра­бо­це Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ады­гры­вае важ­ную ро­лю не толь­кі ў пла­не па­вы­шэн­ня пра­ва­вой куль­ту­ры на­сель­ніц­тва, але і для рас­тлу­ма­чэн­ня па­лі­ты­кі на­шай кра­і­ны.

У су­вя­зі з гэ­тым ха­цеў бы на­га­даць, па­ва­жа­ныя та­ва­ры­шы, што на­ша кра­і­на рых­ту­ец­ца да свят­ка­ван­ня 70‑й га­да­ві­ны вы­зва­лен­ня Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Мы па­він­ны аб'­яд­наць на­ма­ган­ні дэ­пу­та­таў Са­ве­таў усіх уз­роў­няў і су­мес­на з вы­ка­наў­чы­мі і рас­па­рад­чы­мі ор­га­на­мі, праф­са­юз­ны­мі, ве­тэ­ран­скі­мі, ма­ла­дзёж­ны­мі і ін­шы­мі гра­мад­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі да­стой­на пад­рых­та­вац­ца да гэ­тай юбі­лей­най да­ты, пры­няць не­аб­ход­ныя ме­ры па ака­зан­ні да­па­мо­гі ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў вы­ра­шэн­ні пы­тан­няў іх са­цы­яль­най аба­ро­ны. Гэ­та вя­лі­кае свя­та для бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Ад­да­ючы да­ні­ну па­мя­ці гэ­тай па­дзеі, мы ар­га­ні­за­ва­лі да ад­крыц­ця на­шай сён­няш­няй се­сіі вы­стаў­ку, пры­све­ча­ную вы­зва­лен­ню Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, і пла­ну­ем азна­ё­міць на­шых се­на­та­раў з важ­ны­мі ар­хіў­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі аб па­дзе­ях тых га­доў.

Па­ва­жа­ныя чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі!

У пе­ры­яд чац­вёр­тай се­сіі нас ча­кае на­пру­жа­ная за­ка­нат­вор­чая ра­бо­та: пла­ну­ец­ца раз­гле­дзець больш за 60 за­ко­на­пра­ек­таў. Асаб­лі­вую ўва­гу трэ­ба бу­дзе за­ся­ро­дзіць на ўдас­ка­на­лен­ні за­ка­на­даў­ства, якое за­бяс­печ­вае стра­тэ­гіч­ныя на­прам­кі раз­віц­ця кра­і­ны ў су­час­ных умо­вах. Гэ­та да­ты­чыц­ца та­кіх са­цы­яль­на важ­ных пы­тан­няў, як удас­ка­на­лен­не пра­ва­вых ме­ха­ніз­маў у га­лі­не энер­га­збе­ра­жэн­ня, дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня цэ­на­ўтва­рэн­ня, функ­цы­я­на­ван­ня га­рад­ско­га элект­рыч­на­га транс­пар­ту і мет­ра­па­лі­тэ­на, дзей­нас­ці суб'­ек­таў на­ту­раль­ных ма­на­по­лій, ахо­вы зда­роўя і элект­ра­су­вя­зі. Нам так­са­ма трэ­ба бу­дзе раз­гле­дзець но­вы Вод­ны ко­дэкс, за­ко­на­пра­ект, які да­ты­чыц­ца ўза­е­ма­ад­но­сін дзяр­жа­вы з бе­ла­ру­са­мі за­меж­жа, унес­ці змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў не­ка­то­рыя за­ко­ны па пы­тан­нях удас­ка­на­лен­ня гра­ма­дзян­ска­га су­да­вод­ства, гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў, ахо­вы азо­на­ва­га слоя, пра­хо­джан­ня ва­ен­най служ­бы, на­кі­ра­ван­ня гра­ма­дзян у ля­чэб­на-пра­цоў­ныя пра­фі­лак­то­рыі і ін­шыя.

Знач­нае мес­ца ў па­рад­ку дня се­сіі бу­дзе ад­ве­дзе­на раз­віц­цю да­га­вор­на-пра­ва­вых ад­но­сін з за­меж­ны­мі дзяр­жа­ва­мі. Трэ­ба бу­дзе ра­ты­фі­ка­ваць шэ­раг двух­ба­ко­вых між­на­род­ных да­га­во­раў і па­гад­нен­няў з Та­джы­кі­ста­нам, Шры-Лан­кой, Ман­го­лі­яй і Ба­лі­ві­яй. Ад­ным сло­вам, нас ча­кае не­ма­лая ра­бо­та.

Па­ва­жа­ныя ка­ле­гі!

На­ша за­ка­на­даў­чая дзей­насць заў­сё­ды пра­во­дзіц­ца ў ін­та­рэ­сах дзяр­жа­вы і гра­мад­ства. Упэў­не­ны, што і ў гэ­ту се­сію мы з ва­мі па­спя­хо­ва спра­вім­ся з па­стаў­ле­ны­мі пе­рад на­мі за­да­ча­мі па пра­ва­вым за­бес­пя­чэн­ні да­лей­ша­га раз­віц­ця на­шай кра­і­ны.

Жа­даю ўсім нам па­спя­хо­вай пра­цы.

Дзя­куй за ўва­гу.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.