Вы тут

Цыркавы нумар


Можа, вы чулі такія назвы далёкіх мясцін: Ісландыя, Ірландыя, Корсіка, Сіцылія, Хакайда?..

А што іх аб'ядноўвае, ведаеце? Па-першае, гэта астравы, а па-другое... Зрэшты, выбачайце, я пачакаю крыху з адказам, каб расказаць вам маленькую гісторыю.

У адным вялікім горадзе з вялікім поспехам выступаў знакаміты цыркавы артыст са сваімі дрэсіраванымі коньмі. І кожны раз, калі ў запоўненым цырку заканчваўся яго нумар і коні пакідалі арэну, на ёй заставалася... сярэбраная падкова.

У той час знайсці яе лічылася вельмі добрай прыкметай. І таму артыст рабіў падарунак: падымаў гэтую падкову з зямлі і падносіў маленькаму гледачу — дзяўчынцы ці хлопчыку, што сядзелі ў трынаццатым крэсле трынаццатага рада.

Зразумела, у касу цырка стаяла чарга з тых, хто жадаў патрапіць на «шчаслівае» месца. Але білеты выдавалі толькі тым бацькам, у якіх дзеці святкавалі дні нараджэння трынаццатага чысла.

І ўсё ішло добра. Але аднойчы...

Вось уявіце: адгрымелі апладысменты, павісла цішыня, усе глядзяць, як артыст падымае падкову і ўручае сярэбраны падарунак хлопчыку. А той раптам гучна гаворыць:

— Дзякую, але мне не трэба, бо для мяне гэта падкова вялікая і цяжкая. Яна для дарослых.

Тут усе: і бабулі з дзядулямі, і татулі з матулямі, і дзеці — нібы аслупянелі. Толькі бацькі таго хлопчыка пачалі гаварыць яму, што гэтак няветліва, што трэба браць падарунак... Ну хоць бы і навырост... Спатрэбіцца... Потым...

— Усё навырост, — захныкаў малы, — адзенне, абутак, манная каша, нават казкі і розныя гісторыі расказваюць навырост... Забірайце падкову самі...

Каб вы бачылі, каб вы ведалі, як засмуціўся артыст! Назаўтра ж ён развітаўся з цыркам і адправіўся ў далёкі шлях — вандраваць па свеце.

І вось, блукаючы, ён трапіў на астравы, якія я назваў у пачатку казкі. І ўбачыў, што там для гаспадаркі людзі разводзяць маленькіх коней — поні.

Што адбылося потым, вы, вядома ж, здагадаліся самі. Так-так, ізноў напоўнены цырк, ізноў артыст падносіць сярэбраную падкову да трынаццатага месца з трынаццатага рада. Толькі на гэты раз — маленькую і зусім лёгкую.

Так, а можа, не зусім так з'явіліся ў нас першыя поні, якім вельмі падабаецца вазіць малых у дзіцячых парках.

Ілья Шахрай

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.