Вы тут

Калі мода і мастацтва сустракаюцца


3-213-22

 

3-20

 

Подыум, абцасы, стразы, пер'е, мех, арыгінальны макіяж, экстравагантныя ўборы... Не, гэта не чарговы тыдзень моды. Гаворка ідзе пра... танец! «Deep іn Vogue. Musіc іs my іnspіratіon» — менавіта пад такой назвай у Мінску прайшоў баль па Vogue.

Vogue — гэта танцавальны кірунак, спалучэнне моды, пластыкі і харэаграфіі. Зарадзіўшыся яшчэ ў 1970-я гады, ён і сёння мае вялікую цікавасць сярод моладзі ва ўсім свеце.

— Асноўная «фішка Vogue» ў тым, што гэты танец дае шмат магчымасцяў раскрыцца, быць тым, кім не з'яўляешся ў звычайным жыцці. Ты можаш мяняць вобразы, касцюмы, ужывацца ў ролі іншых персанажаў, — распавядае адзін з арганізатараў мерапрыемства і заснавальнік Vogue ў Беларусі Дзмітрый Шашалевіч.

Vogue — гэта заўсёды вялікі перфоманс. Прычым менавіта музыка — галоўны натхняльнік для танцораў. Пазмагацца за званне лепшага прыехалі танцоры з Расіі, Украіны, Бельгіі Літвы і Эстоніі. Шпагаты, выразныя лініі, акрабатычныя трукі — дзяўчаты і хлопцы, апранутыя ў яркія касцюмы, дэманстравалі неверагоднае валоданне сваім целам.

Надзея Бужан, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.