Вы тут

Вы­пра­ба­ван­не чыс­ці­нёй


Яго на­ша кра­і­на ла­дзіць нам на­ват сва­ёй наз­вай. Ці вы­трым­лі­ва­ем — вось у чым пы­тан­не.

Вяс­на — час не толь­кі жыц­ця­дай­ны і са­мы пры­го­жы, але ў мно­гім і для мно­гіх вы­зна­чаль­ны. Ме­на­ві­та ра­зам з пер­шым цяп­лом пры­хо­дзіць жа­дан­не па­мя­няць неш­та ў жыц­ці, пра­ана­лі­за­ваць свае і тых, хто по­бач, дум­кі і ўчын­кі. Вяс­на сва­і­мі пра­ніз­лі­вы­мі пром­ня­мі яск­ра­ва вы­свеч­вае нас ме­на­ві­та та­кі­мі, якія мы ёсць. Не толь­кі ў воб­раз­на-псі­ха­ла­гіч­ным сэн­се — у са­мым што ні ёсць лі­та­раль­на-на­ту­раль­ным.

Пра што гэ­та я? Каб зра­зу­мець, вар­та толь­кі вы­ехаць за го­рад на не­каль­кі кі­ла­мет­раў, зба­віць хут­касць і па­гля­дзець уваж­лі­ва на лес аба­пал да­ро­гі. Асаб­лі­вую ўва­гу вар­та звяр­нуць на на­ва­кол­ле трас мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня ля якой-не­будзь вёс­кі ці па­сёл­ка. Спа­чат­ку, ка­лі не пры­гля­дац­ца, ду­ша па­чы­нае спя­ваць ад не­звы­чай­най кра­са­віц­кай пры­га­жос­ці: на­скрозь пра­ні­за­ныя свят­лом уз­лес­кі і са­мі дрэ­вы, яшчэ без ліс­ця, але ўжо ў ра­дас­ным прад­чу­ван­ні праз­рыс­та-зя­лё­на­га флё­ру і пту­шы­на­га роз­на­га­лос­ся на га­лін­ках, а пад імі — пя­шчот­на-бла­кіт­ныя ды бе­ла-жоў­тыя аб­ло­кі пра­ле­сак ды ку­рас­ле­пу... Толь­кі спя­ваць ду­шы ня­доў­га, бо хо­чаш не хо­чаш, а за­ўва­жыш, што куп­ка пра­ле­сак пра­бі­ва­ец­ца праз дзі­ра­вую вы­вар­ку, ку­рас­ле­пы рас­туць ся­род бруд­ных плас­ты­ка­вых бу­тэ­лек, а на га­лін­ках дрэў гай­да­юц­ца роз­на­ка­ля­ро­выя цэ­ла­фа­на­выя па­ке­ты. Усё тое, што ста­ла не­па­трэб­ным на пад­вор­ках вяс­коў­цаў ды дач­ні­каў, па­кры­се за поз­нюю во­сень ды ран­нюю вяс­ну «пе­ра­ка­чоў­вае» ў блі­жэй­шы хмыз­няк ці ля­сок. Гэ­та мы так «на­во­дзім па­ра­дак» на ўлас­ных пры­ся­дзіб­ных участ­ках.

Пас­ля лес­ні­кі пры­бі­ра­юць (а ў асноў­ным — са­ма пры­ро­да ха­вае пад зе­ля­ні­най) сля­ды та­ко­га на­ша­га руп­лі­ва­га гас­па­да­ран­ня. На на­ступ­ны год увес­ну мы зноў «аб­наў­ля­ем» кар­ці­ну, па­каз­ва­ю­чы, якія мы на са­мой спра­ве. І гэ­та пры тым, што сён­ня амаль у кож­най вёс­цы ста­яць ка­му­наль­ныя кан­тэй­не­ры для смец­ця, якія свое­ча­со­ва вы­во­зяц­ца. Але ж да кан­тэй­не­ра дай­сці трэ­ба, а хмы­зы на рэ­чцы, ля­сок, арэш­нік на ста­рых кур­га­нах — за два кро­кі ад пло­та ці ад да­ро­гі. А за ле­та ўсё роў­на ўсё за­рас­це, па­то­не ды з зям­лёй зраў­ну­ец­ца...

Пры ўсім пры гэ­тым мы з го­на­рам ка­жам, цы­ту­ю­чы пры­ез­джых, якая ў нас чыс­тая і да­гле­джа­ная кра­і­на. Пры­чым ро­бім гэ­та аб­са­лют­на шчы­ра, вель­мі рэд­ка за­дум­ва­ю­чы­ся пра свой аса­біс­ты ўнё­сак у гэ­ту чыс­ці­ню і да­гле­джа­насць. А ка­лі за­ду­мац­ца — га­на­рыц­ца, ска­жу я вам, асаб­лі­ва ня­ма чым. Чыс­тай і да­гле­джа­най на­шу Бе­ла­русь (са­ма наз­ва якой аба­вяз­вае, каб яна та­кой і бы­ла, каб мы яе та­кой за­ха­ва­лі) ро­бяць не яе жы­ха­ры, а спе­цы­яль­ныя служ­бы  — ка­му­наль­ні­кі, азе­ля­няльнікі, пры­ро­да­ахоў­ні­кі. Вы­пра­ба­ван­не чыс­ці­нёй без іх мы на­ўрад ці доў­га вы­тры­ма­лі б. Пры­чым усе: і вяс­коў­цы, і га­ра­джа­не...

На­ша двор­ні­чы­ха Па­лі­на Вік­та­раў­на — асо­ба вель­мі аку­рат­ная, але над­звы­чай ураз­лі­вая і эма­цы­я­наль­ная. Да та­го ж — не­абы­яка­вая, бо жы­ве ў служ­бо­вай ква­тэр­цы ў на­шым жа до­ме. Вар­та толь­кі па­слу­хаць ра­ні­цай яе вы­каз­ван­ні на ад­рас тых, хто на­кі­даў у два­ры па­пе­рак і не­да­кур­каў мі­ма смет­ніц і на квет­ні­кі, якія Па­лі­на Вік­та­раў­на ад­на (гэ­та пры тым, што ў до­ме — 113 ква­тэр) рос­ціць на глі­ніс­тай гле­бе... Але асаб­лі­вая зо­на біт­вы на­шай двор­ні­чы­хі з хлюнд­ра­мі-жы­ха­ра­мі — ліфт. Смец­це на пад­ло­зе, над­пі­сы на сце­нах — ка­ра­цей, тым, хто едзе на сям­нац­ца­ты ці дзе­вят­нац­ца­ты па­верх, сум­на не бы­вае. Па­лі­на Вік­та­раў­на ліфт па­ста­ян­на фар­ба­ва­ла, але, як толь­кі фар­ба пад­сы­ха­ла, — над­пі­сы з'яў­ля­лі­ся зноў. Ме­ся­цы два на­зад яна гэ­тую без­на­дзей­ную спра­ву па­кі­ну­ла. Ця­пер у ліф­це шмат ці­ка­ва­га: ад дэ­ві­заў го­таў, спрэ­чак, які фут­боль­ны клуб леп­шы, МТЗ ці «Ды­на­ма» — да рос­пач­на-дзі­ця­ча­га: «Не ха­чу ў шко­лу». Гэ­та пры тым, за­ўва­жу, што і баць­кі, і дзе­ці ў нас жы­вуць пры­стой­ныя: су­пра­цоў­ні­кі бан­каў, пад­атко­вай ін­спек­цыі, мі­лі­цыі (дом бу­да­ваў­ся до­ле­вым спо­са­бам, са­цы­яль­на­га жыл­ля ў нас ня­ма). Апош­няя спро­ба Па­лі­ны Вік­та­раў­ны па­ўздзей­ні­чаць на свя­до­масць бы­ла «пра­па­ган­дысц­кай» — яна на дзвярах ліфта па­ве­сі­ла вер­шык-за­клік: «Друг мой, в лифте не кури, не мочись и не сори...» На­заўт­ра ўсе мы ка­та­лі­ся ў ліф­це, на пад­ло­зе яко­га не­да­ку­рак пла­ваў у лу­жы­не жоў­та­га ко­ле­ру — Па­лі­на з ра­ні­цы, уба­чыў­шы гэт­кае свін­ства, пры­бі­раць ад­мо­ві­ла­ся. На­ду­ша­ныя пры­бра­ныя да­мы (у тым лі­ку і ва­ша па­кор­ная слу­га) грэб­лі­ва мор­шчы­лі но­сі­кі, да­гле­джа­ныя муж­чы­ны асця­рож­на пе­ра­сту­па­лі лу­жы­ну, каб не са­пса­ваць да­ра­гія ску­ра­ныя ча­ра­ві­кі... На­рэш­це, Па­лі­на злі­та­ва­ла­ся — узя­ла ану­чу, вяд­ро з ва­дой і за дзве хві­лі­ны пры­бра­ла праб­ле­му, якая на пра­ця­гу дня зда­ва­ла­ся ўсім не­вы­ра­шаль­най.

...Тыя, ка­му да­вя­ло­ся бы­ваць у Бер­лі­не не ў ра­ё­не ту­рыс­тыч­на­га цэнт­ра, а ў спаль­ных квар­та­лах, вяр­та­юц­ца ў ста­не ці­ха­га шо­ку. У ста­лі­цы кра­і­ны, якая ў на­шай свя­до­мас­ці ста­ла сі­но­ні­мам па­рад­ку і аку­рат­нас­ці, прос­та на ву­лі­цах мож­на ўба­чыць вы­кі­ну­тую ста­рую мэб­лю, ле­там там скла­да­на прай­сці, не ўсту­піў­шы ў са­ба­чае... са­мі ве­да­е­це што, а зі­мой, ка­лі зда­ра­ец­ца сне­га­пад, да­во­дзіц­ца са­мім тап­таць сцеж­ку да мет­ро. Мяс­цо­выя жы­ха­ры да гэ­та­га пры­вык­лі, бо гэ­та рэ­ча­іс­насць: там ня­ма двор­ні­каў як па­няц­ця. Ні­хто не хо­ча пра­ца­ваць на гэт­кай «га­на­ро­вай па­са­дзе», шмат­лі­кія міг­ран­ты ад­да­юць пе­ра­ва­гу да­па­мо­зе па бес­пра­цоўю, да ча­го гра­мад­ства ста­віц­ца да­во­лі спа­кой­на: маў­ляў, гэ­та іх вы­бар, у нас дэ­ма­кра­тыя...

Я пра гэ­та, пры­ехаў­шы пер­шы раз пас­ля вод­пус­ку, боль­шую част­ку яко­га пра­вя­ла ў сяб­роў у Ной­кёль­не (ра­ён За­ход­ня­га Бер­лі­на), рас­каз­ва­ла тут усім зна­ё­мым са здзіў­лен­нем і, пры­зна­ю­ся, з го­на­рам: маў­ляў, мы не та­кія. І пас­ля, коль­кі ні бы­ва­ла там, гэ­ты го­нар, асаб­лі­ва ка­лі вяр­та­ла­ся ў на­шу чыс­тую Бе­лую Русь, не зні­каў. А вось ця­пер, ве­да­е­це, су­мня­ва­ю­ся. Пэў­на, та­му, што вы­хад­ныя ня­ўда­лыя атры­ма­лі­ся: спа­чат­ку ў вёс­ку з'ез­дзі­ла, а пас­ля па мік­ра­ра­ё­не ка­ля до­ма па­гу­ля­ла. А той, хто тэ­ры­то­рыю па­ві­нен пры­бі­раць, аку­рат у той дзень ці то за­гу­ляў, ці то за­хва­рэў...

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.