У Мінскай вобласці раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 130 тыс. гектараў — звыш 50% ад запланаванага. Першымі сяўбу завяршылі сельгасарганізацыі Старадарожскага раёна. У цэлым жа закончыць пасяўную гэтых культур у цэнтральным рэгіёне плануюць у аптымальныя тэрміны — за 8-10 дзён.
Аграрыі пяці раёнаў прыступілі да пасадкі бульбы, а ў Мінскім, Маладзечанскім і Нясвіжскім — гародніны. Акрамя таго, у паўднёвых раёнах, такіх, як напрыклад, Любанскі і Слуцкі, пачалі сеяць лён, у Капыльскім, Мінскім і Салігорскім — кукурузу, у іншых — цукровыя буракі. За выключэннем двух раёнаў, усюды вядзецца сяўба аднагадовых траў.
Як паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, мерапрыемствы пасяўной ідуць у адпаведнасці з графікам, усе гаспадаркі забяспечаны неабходнай тэхнікай, энерганасычаныя трактары працуюць у 2-3 змены. Акрамя таго, калі гэта неабходна, прыцягваецца тэхніка з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтраў і сталіцы.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.