Вы тут

Пад­лет­ка за­ва­лі­ла зям­лёй


Як па­ве­да­міў ка­рэс­пан­дэн­ту га­зе­ты га­лоў­ны ўрач Пін­скай цэнт­раль­най па­лі­клі­ні­кі Сяр­гей Ко­нюх, стан пад­лет­ка, яко­га за­ва­лі­ла зям­лёй, за­ста­ец­ца край­не цяж­кім. Хло­пец па-ра­ней­ша­му ў ко­ме. Ня­шчас­це зда­ры­ла­ся з 16-га­до­вым юна­ком, які ўдзель­ні­чаў у не­бяс­печ­най гуль­ні. У мі­ну­лую ня­дзе­лю ве­ча­рам хлоп­цы вы­ра­шы­лі пра­ка­паць ту­нэль у пяс­ча­ным кар'­е­ры па ву­лі­цы Сла­бад­ской у Пін­ску.

Як па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе Брэсц­ка­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС, пас­ля та­го, як юна­кі кры­ху пра­ка­па­лі ўглыб, грунт рап­тоў­на аб­ва­ліў­ся. Двое пад­лет­каў апы­ну­лі­ся пад за­ва­лам. Та­го, хто быў блі­жэй, вы­цяг­нуў трэ­ці ўдзель­нік не­бяс­печ­най гуль­ні — на­ву­чэ­нец дру­го­га кур­са лі­цэя бу­даў­ні­коў. Пер­шы ка­паль­нік, акра­мя моц­на­га спо­ла­ху, фак­тыч­на не па­цяр­пеў. А дру­го­га та­ва­ры­ша яны са­ма­стой­на да­стаць не змаг­лі і па­тэ­ле­фа­на­ва­лі вы­ра­та­валь­ні­кам. Пад­раз­дзя­лен­не МНС пры­бы­ло на мес­ца зда­рэн­ня хут­ка, па­цяр­пе­ла­га да­ста­лі з-пад за­ва­лу. Хло­пец быў да­стаў­ле­ны ў баль­ні­цу. Пя­ты дзень ён зна­хо­дзіц­ца ў рэ­ані­ма­цыі. «На­дзея за­ста­ец­ца, але пра­гно­зы ра­біць не вар­та», — ска­заў Сяр­гей Ко­нюх.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».