Вы тут

Ад­на­год­кі рас­ка­жуць пра нар­ко­ты­кі


У кра­са­ві­ку па­чы­нае ра­бо­ту пер­шы на Го­мель­шчы­не ан­ты­нар­ка­тыч­ны сту­дэнц­кі атрад. Ва ўпраў­лен­ні па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі УУС Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма па­ве­да­мі­лі, што ў яго на­бра­ны 40 сту­дэн­таў Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Доб­ра­ах­вот­ні­кі прой­дуць спе­цы­яль­ную пад­рых­тоў­ку пад па­тра­на­там су­пра­цоў­ні­каў пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, пас­ля ча­го атры­ма­юць па­свед­чан­ні. Мяр­ку­ец­ца, што пас­ля гэ­та­га яны змо­гуць пра­ца­ваць з мо­лад­дзю па прын­цы­пе: «Роў­ны на­ву­чае роў­на­га». Ма­ла­дыя лю­дзі так­са­ма бу­дуць пра­во­дзіць роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, на­кі­ра­ва­ныя на зда­ро­вы лад жыц­ця. На дум­ку ар­га­ні­за­та­раў, ма­ла­ды ча­ла­век больш да­вя­рае свай­му ад­на­год­ку, чым да­рос­ла­му. Та­му іні­цы­я­та­ры пра­ек­та спа­дзя­юц­ца, што ана­ла­гіч­ныя аб'­яд­нан­ні з'я­вяц­ца і ў ін­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах рэ­гі­ё­на.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.