Вы тут

Нашы рэ­кі — фін­скія бе­ра­гі


Фін­лян­дыяад­на з са­мых пры­го­жых кра­ін Скан­ды­на­віі. Пры­ро­да Фін­лян­дыі вель­мі раз­на­стай­ная. У кра­і­не ка­ля 188 ты­сяч азёр, а 69 ад­сот­каў тэ­ры­то­рыі кра­і­ны зай­ма­юць ля­сы. Фін­лян­дыю ча­сам на­зы­ва­юць Suоmі, што па ад­ной з вер­сій азна­чае «кра­і­на ты­ся­чы азёр і ба­лот». Ад­нак іс­нуе шмат тэ­о­рый па­хо­джан­ня сло­ва Suоmі. Ад­на з іх сцвяр­джае, што ста­ра­жыт­ныя па­ся­лен­цы на­зы­ва­лі мес­ца, дзе яны жы­лі, zеmе — зям­ля. А гэ­та ад­па­вя­дае сла­вян­скай наз­ве зям­ля (руск.), же­мя (па-поль­ску), зям­ная (чэшск.), жя­ме (лі­тоўск.), зе­ме (ла­тышск.). З ча­сам гэ­тае сло­ва транс­фар­ма­ва­ла­ся ў sдmе, а ад яго ў hдmе і sооmе, ад­куль і пай­шла наз­ва Фін­лян­дыі Suоmі. Сён­ня Фін­лян­дыя — кра­і­на іна­ва­цый і брэн­даў. У рэй­тын­гу FuturеBrаnd Фін­лян­дыя зай­мае 8 мес­ца са 113 кра­ін све­ту. Яна па­да­ры­ла нам су­свет­на вя­до­мыя Nоkіа, Kоnе, Vаlіо, Stосkmаn, Lumеnе, Раulіg, Fіnlаndіа Vоdkа, Аblоу, Аngrу Bіrds, Fаzеr, Lаssіе, Luhtа... Аб кра­і­не і раз­віц­ці дру­жа­люб­ных ад­но­сін па­між на­шы­мі дзяр­жа­ва­мі «Звяз­дзе» рас­ка­заў кі­раў­нік ад­дзя­лен­ня Па­соль­ства Фін­лян­дыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь спа­дар Лаў­ры Пу­ло­ла.

— На­ша рэс­пуб­лі­ка гіс­та­рыч­на звя­за­на са скан­ды­наў­скі­мі кра­і­на­мі. Фін­лян­дыя больш за 600 га­доў зна­хо­дзі­ла­ся пад уплы­вам Шве­цыі, і гэ­та, вя­до­ма ж, ад­бі­ла­ся на су­час­най куль­ту­ры і тра­ды­цы­ях. Сён­ня Фін­лян­дыю і скан­ды­наў­скія кра­і­ны аб'­яд­ноў­ва­юць су­поль­ныя каш­тоў­нас­ці, звыч­кі і лад жыц­ця. З 1809-га па 1917 год Фін­лян­дыя бы­ла аў­та­ном­ным Вя­лі­кім Княст­вам Фін­лянд­скім, ува­хо­дзі­ла ў склад Ра­сій­скай ім­пе­рыі. У 1917 го­дзе кра­і­на атры­ма­ла не­за­леж­насць, якая за­кла­ла асно­ву на­шай сён­няш­няй ідэн­тыч­нас­ці. Для нас важ­ны кан­струк­тыў­ны по­гляд на свет: як на За­хад, так і на Ус­ход. Гэ­та су­па­дае з на­шы­мі ін­та­рэ­са­мі ў сфе­ры па­лі­ты­кі, куль­ту­ры і эка­но­мі­кі. Ня­гле­дзя­чы на тое, што Фін­лян­дыя — не­вя­лі­кая кра­і­на з на­сель­ніц­твам 5,2 міль­ё­на ча­ла­век, яна ады­гры­вае важ­кую ро­лю не толь­кі ў су­свет­най эка­но­мі­цы, але і ў гла­баль­най па­лі­ты­цы ў якас­ці ак­тыў­на­га чле­на Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за, ААН і ін­шых між­на­род­ных ар­га­ні­за­цый.

Дып­ла­ма­тыч­ныя ад­но­сі­ны па­між Фін­лян­ды­яй і Бе­ла­рус­сю бы­лі ўста­ноў­ле­ны 26 лю­та­га 1992 го­да. Вар­та пад­крэс­ліць, што ў нас ня­ма праб­лем і су­пя­рэч­нас­цяў у двух­ба­ко­вых ад­но­сі­нах і яны раз­ві­ва­юц­ца па­сту­по­ва. Ад­ным з важ­ных кро­каў ста­ла ад­крыц­цё Па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Фін­лян­дыі ў лю­тым 2012 го­да. Без­умоў­на, гэ­та бу­дзе спры­яць раз­віц­цю і па­шы­рэн­ню кан­так­таў.

Мі­ну­лай во­сен­ню Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Фін­лянд­скай Рэс­пуб­лі­цы пры­зна­ча­ны Аляк­сандр Аст­роў­скі. Ду­ма­ец­ца, ён бу­дзе на­да­лей ума­цоў­ваць і па­шы­раць тыя кан­так­ты і су­вя­зі, якія бы­лі на­пра­ца­ва­ны Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Лі­тоў­скай Рэс­пуб­лі­цы і па су­мя­шчаль­ніц­тве ў Фін­лянд­скай Рэс­пуб­лі­цы Ула­дзі­мі­рам Дра­жы­ным, які зра­біў вель­мі шмат для та­го, каб фін­скія ін­вес­ты­цыі бы­лі шы­рэй прад­стаў­ле­ны ў Бе­ла­ру­сі.

Ад­дзя­лен­не Па­соль­ства Фін­лян­дыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь пра­цуе ў Мін­ску з 1 каст­рыч­ні­ка 2010 го­да. Гэ­та да­во­лі не­вя­лі­кі тэр­мін, але мы ву­чым­ся пра­ца­ваць у ва­шай кра­і­не, па­шы­ра­ем і ўма­цоў­ва­ем су­вя­зі з дзяр­жаў­ны­мі струк­ту­ра­мі, раз­ві­ва­ем двух­ба­ко­выя кан­так­ты ў га­лі­не эка­но­мі­кі, аказ­ва­ем пад­трым­ку на­шым ін­вес­ты­цый­ным парт­нё­рам.

— Ці ёсць тэн­дэн­цыі рос­ту та­ва­ра­аба­ро­ту па­між кра­і­на­мі? Якія?

— У цэ­лым на­зі­ра­ец­ца іх рост. На­прык­лад, у 2007 го­дзе ім­парт з Бе­ла­ру­сі ў Фін­лян­дыю склаў $50,8  млн, а экс­парт з Фін­лян­дыі ў Бе­ла­русь — $63,5 млн. У 2012  го­дзе ім­парт у Фін­лян­дыю склаў 175,1  млн, а экс­парт з Фін­лян­дыі ў Бе­ла­русь — $75,1 млн. Та­кім чы­нам, на­шы кра­і­ны ма­юць до­сыць па­спя­хо­выя па­сту­паль­ныя эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны. 2013 год у цэ­лым быў да­во­лі цяж­кім для су­свет­най эка­но­мі­кі. Але, вя­до­ма ж, мы спа­дзя­ём­ся, што ў бу­ду­чы­ні аб'­ёмы ганд­лю бу­дуць толь­кі па­вя­ліч­вац­ца.

Па ін­фар­ма­цыі на­шай мыт­най служ­бы, у 2012 го­дзе асноў­ны­мі ві­да­мі бе­ла­рус­кіх та­ва­раў, ім­парт­уе­мых Фін­лян­ды­яй, мож­на на­зваць наф­та­пра­дук­ты, соль, фут­ра­вую сы­ра­ві­ну, жа­ле­за і вы­ра­бы з не­ле­гі­ра­ва­най ста­лі. З Фін­лян­дыі ў Бе­ла­русь за­во­зі­лі сві­нец і свін­цо­выя вы­ра­бы, му­ку, крух­мал, збож­жа­выя і тра­вы, тры­ка­таж­нае па­лат­но, цэ­лю­лоз­ную драў­ні­ну і фар­ба­валь­ні­кі.

Вя­до­ма, гэ­та да­лё­ка не ўвесь пе­ра­лік та­ва­раў. На­прык­лад, вя­до­мы фін­скі брэнд Nоkіа так­са­ма прад­стаў­ле­ны ў Бе­ла­ру­сі, хоць мяр­кую, што гэ­тая пра­дук­цыя ім­парт­уец­ца ў Бе­ла­русь праз Еў­ро­пу ці Кі­тай. У бе­ла­рус­кіх кра­мах мож­на знай­сці пра­дук­цыю кам­па­ніі Vаlіо, — гэ­та фін­скі плаў­ле­ны сыр, па­стаў­кі яко­га бы­лі на­ла­джа­ны яшчэ з ча­соў Са­вец­ка­га Са­ю­за. Не­ка­то­рыя брэн­ды фін­ска­га адзен­ня бе­ла­ру­сы мо­гуць на­быць сён­ня ў кра­мах.

У Фін­лян­дыі мож­на знай­сці, на­прык­лад, бе­ла­рус­кую тэкс­тыль­ную пра­дук­цыю. Мяр­кую, у гэ­тай га­лі­не ў на­шых кра­ін ёсць доб­рыя маг­чы­мас­ці для су­пра­цоў­ніц­тва.

— На­за­ві­це най­больш буй­ныя фін­скія ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь.

— Ад­ным з іх з'яў­ля­ец­ца на­быц­цё фін­скай кам­па­ні­яй Оlvі асноў­на­га па­ке­та ак­цый ААТ «Лід­скае пі­ва». Вы мо­жа­це ба­чыць на пры­лаў­ках бе­ла­рус­кіх крам но­выя га­тун­кі пі­ва і сід­ру, а так­са­ма на­по­яў пад фін­скі­мі брэн­да­мі, на­прык­лад «Аngrу Bіrds». Гэ­та наз­ва гуль­ні для ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў, рас­пра­ца­ва­най фін­скай кам­па­ні­яй Rоvіо, якая ста­ла ад­ной з са­мых па­пу­ляр­ных у све­це.

Іс­нуе шэ­раг дроб­ных і ся­рэд­ніх фін­скіх пра­ек­таў. На­прык­лад, у ма­шы­на­бу­даў­ні­чай га­лі­не. Я меў зно­сі­ны з фін­скі­мі біз­нес­ме­на­мі, якія ва­ло­да­юць не­вя­лі­кі­мі фір­ма­мі ў рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі. Ця­пер у кра­і­не дзей­ні­чае 25 прад­пры­ем­стваў з фін­скім ка­пі­та­лам. Мне зда­ец­ца, што коль­касць ін­вес­та­раў ме­на­ві­та ў дроб­ным і ся­рэд­нім біз­не­се ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь маг­ла б быць боль­шай. Ёсць пэў­ныя ры­зы­кі і скла­да­нас­ці ў ін­вес­ты­цый­ным за­ка­на­даў­стве Бе­ла­ру­сі, якія пе­ра­шка­джа­юць раз­віц­цю фін­ска­га біз­не­су.

Зда­ец­ца, Бе­ла­ру­сі трэ­ба ін­тэн­сіў­на пра­ца­ваць над імі­джам кра­і­ны ў све­це. На жаль, «бе­ла­рус­кі брэнд» у ім мае не вель­мі моц­ныя па­зі­цыі. За­меж­ныя жур­на­ліс­ты асвят­ля­юць у асноў­ным па­лі­тыч­ныя праб­ле­мы і на­да­юць гэ­та­му шмат ува­гі за­мест та­го, каб рас­па­вя­даць аб маг­чы­мас­цях раз­віц­ця. І ка­лі гэ­тая ін­фар­ма­цыя за­паў­няе ўсю су­свет­ную ін­фар­ма­цый­ную пра­сто­ру, у лю­дзей ёсць толь­кі ад­но ўспры­ман­не кра­і­ны — так зва­ны стэ­рэа­тып. Ад­нак іс­ну­юць кам­па­ніі, якія пра­цу­юць з бы­лы­мі са­вец­кі­мі кра­і­на­мі (у тым лі­ку і з Бе­ла­рус­сю) і вя­дуць па­спя­хо­выя дзе­ла­выя ад­но­сі­ны з бе­ла­рус­кі­мі парт­нё­ра­мі, ня­гле­дзя­чы на тое, што ры­нак Бе­ла­ру­сі — не са­мы прос­ты для за­меж­ных кам­па­ній. Яны, на­прык­лад, ба­чаць па­тэн­цы­ял для ўва­хо­джан­ня на рын­кі Мыт­на­га са­ю­за праз Бе­ла­русь.

— Якія кі­рун­кі з'яў­ля­юц­ца перс­пек­тыў­ны­мі для двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва?

— Перс­пек­тыў­ны­мі я на­зваў бы га­лі­ны энер­ге­ты­кі, пра­мыс­ло­вас­ці, ма­шы­на­бу­да­ван­ня, бу­даў­ніц­тва і бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў. Ха­цеў бы ад­зна­чыць сфе­ры hі-tесh і stаrtuр. Фін­лян­дыя (асаб­лі­ва на­ша ста­лі­ца Хель­сін­кі) з'яў­ля­ец­ца сён­ня ад­ным з са­мых ці­ка­вых цэнт­раў для stаrtuр у Еў­ро­пе і, маг­чы­ма, ва ўсім све­це. Stаrtuр — гэ­та ня­даў­на ство­ра­ныя кам­па­ніі або пра­ек­ты ў асноў­ным у га­лі­не ІT, якія зна­хо­дзяц­ца на ста­дыі да­сле­да­ван­ня рын­ку і по­шу­ку вы­гад­най рэа­лі­за­цыі. Гэ­та вен­чур­ныя пра­ек­ты. Ня­даў­на ў Хель­сін­кі прай­шла буй­ная кан­фе­рэн­цыя stаrtuр, у якой пры­ня­лі ўдзел і бе­ла­рус­кія пра­ек­ты. Я вель­мі рады, што бе­ла­ру­сы змаг­лі вы­ву­чыць фін­скі во­пыт, і, спа­дзя­ю­ся, ён бу­дзе ка­рыс­ны ў бу­ду­чы­ні для раз­віц­ця кам­па­ній stаrtuр Бе­ла­ру­сі. Но­выя су­вя­зі змо­гуць па­глы­біць уза­е­ма­дзе­ян­не ме­на­ві­та ў гэ­тым сек­та­ры.

У Фін­лян­дыі ма­лы і ся­рэд­ні біз­нес ады­гры­вае вя­лі­кую ро­лю ў раз­віц­ці эка­но­мі­кі кра­і­ны. На­да­ючы асаб­лі­вую ўва­гу га­лі­не ма­шы­на­бу­да­ван­ня, дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі, цяж­кай пра­мыс­ло­вас­ці і га­лі­не «зя­лё­ных» тэх­на­ло­гій, фін­скае кі­раў­ніц­тва со­чыць за раз­віц­цём іна­ва­цый, бо важ­на не пра­пус­ціць но­вую ідэю, якая мо­жа стаць «дру­гой Nоkіа». Лю­бая кра­і­на за­ці­каў­ле­на ў гэ­тым. Доб­рым пры­кла­дам з'яў­ля­ец­ца рас­пра­цоў­ка кам­па­ні­яй Rоvіо ма­біль­най гуль­ні «Аngrу Bіrds». У Фін­лян­дыі шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны сек­тар іна­ва­цый­ных рас­пра­цо­вак у сфе­ры ІT, шэ­раг ма­ла­дых кам­па­ній зай­мае пер­шыя мес­цы ў су­свет­ных рэй­тын­гах і за­раб­ляе вя­лі­кія гро­шы. На­прык­лад, кам­па­нія Suреrсеll, вы­твор­ца та­кіх гуль­няў, як «Hауdау» і «Сlаsh оf Сlаns» пра­да­ла 51% ак­цый Япо­ніі і атры­ма­ла $1,5 млрд, а ў фір­ме пра­цу­юць толь­кі 100 ча­ла­век.

Мне ха­це­ла­ся б, каб су­пра­цоў­ніц­тва па­між фін­скі­мі і бе­ла­рус­кі­мі ўні­вер­сі­тэ­та­мі па­глы­бі­ла­ся, што да­ло б маг­чы­масць аб­ме­ну во­пы­там на ака­дэ­міч­ным уз­роў­ні.

Раз­віц­цё ад­но­сін у сфе­ры куль­ту­ры вель­мі важ­на для на­шых кра­ін. На­прык­лад, сё­ле­та ў Фін­лян­дыі ча­ка­юць пра­вя­дзен­ня вы­стаў кар­цін з На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея і му­зея Мар­ка Ша­га­ла. Я ўпэў­не­ны, што яны бу­дуць мець вя­лі­кі пос­пех, бо мно­гія ве­да­юць імя Мар­ка Ша­га­ла, ад­нак ма­ла хто ве­дае, што ён ро­дам з бе­ла­рус­ка­га го­ра­да Ві­цеб­ска.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што Бе­ла­русь не мае пра­мо­га вы­ха­ду да Балтыйскага мора, та­кія буй­ныя рэ­кі Бе­ла­ру­сі, як За­ход­няя Дзві­на і яе пры­то­кі, Нё­ман, упа­да­юць у яго. Яно асаб­лі­вае: не вель­мі глы­бо­кае і не вель­мі са­лё­нае.

Знач­ную част­ку прэс­най ва­ды, якая па­сту­пае ў Бал­ты­ку, ня­суць бе­ла­рус­кія рэ­кі. Бе­ла­русь і Фін­лян­дыя, а так­са­ма ін­шыя кра­і­ны рэ­гі­ё­на, па­спя­хо­ва ажыц­ця­ві­лі шэ­раг пра­ек­таў па ахо­ве мо­ра і пра­цяг­ва­юць ак­тыў­на раз­ві­ваць уза­е­ма­дзе­ян­не ў гэ­тай сфе­ры.

— Што пры­ваб­на для фін­скіх ту­рыс­таў у Бе­ла­ру­сі?

— На жаль, у Фін­лян­дыі не­да­стат­ко­ва ін­фар­ма­цыі пра Бе­ла­русь у сфе­ры ту­рыз­му. У маі 2014 го­да ў Мін­ску прой­дзе чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі, што, я ду­маю, ста­не вы­дат­най маг­чы­мас­цю для Бе­ла­ру­сі па­ка­заць свае ту­рыс­тыч­ныя марш­ру­ты. Мно­гія жур­на­ліс­ты і ту­рыс­ты змо­гуць на­яве ўба­чыць кра­і­ну і яе пры­га­жосць. Гэ­та доб­ры шанц для Бе­ла­ру­сі па­ка­заць ся­бе! На­прык­лад, ка­лі ва Укра­і­не пра­хо­дзіў чэм­пі­я­нат све­ту па фут­бо­ле, мно­гія з ту­рыс­таў, якія на­ве­да­лі спа­бор­ніц­твы, за­пла­на­ва­лі пры­ехаць у кра­і­ну яшчэ раз. Я ду­маю, гэ­та маг­чы­ма і ў Бе­ла­ру­сі — вя­до­ма, пры ўмо­ве та­го, што ві­за­вая па­лі­ты­ка бу­дзе спры­яць уез­ду ў Бе­ла­русь.

— Якой вы ба­чы­це бу­ду­чы­ню двух­ба­ко­вых ад­но­сін па­між Бе­ла­рус­сю і Фін­лян­ды­яй?

— Я спа­дзя­ю­ся і бу­ду пры­клад­ваць усе на­ма­ган­ні для та­го, каб на­шы су­вя­зі па­шы­ра­лі­ся і па­глыб­ля­лі­ся, на­бы­ва­лі но­вы ўзро­вень. Бо на­шы на­ро­ды, ка­лі па­гля­дзець на гіс­та­рыч­нае раз­віц­цё, ма­юць шмат агуль­на­га. Абедз­ве кра­і­ны з'яў­ля­юц­ца су­се­дзя­мі вя­лі­ка­га парт­нё­ра — Ра­сіі. Фін­лян­дыя слу­жыць доб­рым пры­кла­дам та­го, як мож­на пад­трым­лі­ваць дру­жа­люб­ныя ад­но­сі­ны і з За­ха­дам, і з Ус­хо­дам. Пра­вод­зя­чы та­кую па­лі­ты­ку, кра­і­на вый­грае перш за ўсе ў эка­на­міч­ным пла­не, пры­цяг­ва­ю­чы ін­вес­ты­цыі і біз­нес з за­ход­ніх і ўсход­ніх кра­ін. Са­мае га­лоў­нае ў сяб­роў­скай па­лі­ты­цы — гэ­та ра­зу­мен­не та­го, што аб'­яд­нан­не або су­пра­цоў­ніц­тва зу­сім не па­він­на быць на­кі­ра­ва­на су­праць ка­гось­ці ін­ша­га.

Яў­ге­нія Ру­па­ко­ва.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.