Вы тут

Кадравага «голаду» не будзе


Праб­лем з за­бес­пя­чэн­нем кад­ра­мі прад­пры­ем­стваў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня і ганд­лю пад­час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі быць не па­він­на. Пра гэ­та ў тым лі­ку іш­ла га­вор­ка на чар­го­вым па­ся­джэн­ні пад­ка­мі­тэ­та па пы­тан­нях ганд­лё­ва­га за­бес­пя­чэн­ня, якое прай­шло ў Мі­ніс­тэр­стве ганд­лю.

Як бы­ло ад­зна­ча­на, на вы­па­дак не­аб­ход­нас­ці ство­ра­ны кад­ра­вы ре­зерв — 183 ча­ла­ве­кі. Так­са­ма да­па­мо­гу го­ра­ду ў не­аб­ход­ных кад­рах га­то­ва ака­заць мі­ніс­тэр­ства. Не па­він­на ў гэ­тым кан­тэкс­це ўзнік­нуць праб­лем так­са­ма і з аб'­ек­та­мі ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня на асноў­ных спар­тыў­ных арэ­нах.

Апроч ін­шых пы­тан­няў, што раз­гля­да­лі­ся на па­ся­джэн­ні пад­ка­мі­тэ­та, бы­ла і ар­га­ні­за­цыя вы­ста­вы-про­да­жу на­цы­я­наль­най су­ве­нір­най пра­дук­цыі на пло­шчах ганд­лё­ва­га цэнт­ра «Арэ­на-Сі­ці». Бы­ло, у пры­ват­нас­ці, ад­зна­ча­на, што бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ствы пра­яві­лі да­во­лі вы­со­кую ак­тыў­насць для та­го, каб пры­няць удзел у вы­ста­ве. У іх лі­ку «Бел­кні­га», РУП «Слуц­кія па­ясы», «Бел­са­юз­друк», дзяр­жаў­нае вы­твор­чае ганд­лё­вае аб'­яд­нан­не «Бел­мас­тацт­ва­про­мыс­лы», Ба­ра­на­віц­кае ба­ваў­ня­нае аб'­яд­нан­не, шкло­за­вод «Нё­ман», «Доб­руш­скі фар­фо­ра­вы за­вод», Ар­шан­скі льно­кам­бі­нат, «Га­лан­тэя» і шэ­раг ін­шых прад­пры­ем­стваў.

Кож­на­му з удзель­ні­каў у «Арэ­не-Сі­ці» бу­дзе пра­да­стаў­ле­на па 6 квад­рат­ных мет­раў ганд­лё­вай пло­шчы. Акра­мя та­го, 300 «квад­ра­таў» да­дат­ко­ва вы­дзе­ляць для прад­пры­ем­стваў кан­цэр­на «Бел­легп­рам».

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.