Вы тут

Муж­чы­ны не лю­бяць моц­на на­фар­ба­ва­ных жан­чын


Да­след­чы­кі Уні­вер­сі­тэ­та Бэн­гор не ра­яць жан­чы­нам ак­тыў­на ка­рыс­тац­ца кас­ме­ты­кай. Спра­ва ў тым, што гэ­та ад­штурх­вае муж­чын, пі­ша Busіnеss Stаndаrd.

Па­вод­ле апы­тан­ня, муж­чы­ны ад­да­юць пе­ра­ва­гу жан­чы­нам з мак­сі­маль­на лёг­кім ма­кі­я­жам ці ўво­гу­ле без яго. Псі­хо­лаг док­тар Алекс Джонс ка­жа, што та­кая вы­сно­ва бы­ла зроб­ле­на на пад­ста­ве ана­лі­зу рэ­ак­цыі на фо­та­здым­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках. У цэ­лым жа лю­дзі ня­рэд­ка ня­пра­віль­на ра­зу­ме­юць тое, што су­праць­лег­лы пол лі­чыць пры­ваб­ным. Гэ­та асаб­лі­ва ты­чыц­ца жан­чын, якія спра­бу­юць пры­ва­біць муж­чын. Ра­ней на­ву­коў­цы вы­свет­лі­лі: 80% жан­чын на­столь­кі пе­ра­жы­ва­юць з на­го­ды свай­го знеш­ня­га вы­гля­ду, што ча­ка­юць мі­ні­мум ме­сяц, перш чым па­ўстаць пе­рад но­вым парт­нё­рам без ма­кі­я­жу. 17% ча­ка­юць два ме­ся­цы, 16% — да паў­го­да, 8% не ад­важ­ва­юц­ца па­ка­зац­ца не­на­фар­ба­ва­ны­мі на пра­ця­гу цэ­ла­га го­да, а 3% на­огул ні­ко­лі не «ага­ля­юць» твар пе­рад муж­чы­нам. 60% жан­чын на­огул не змы­ва­юць кас­ме­ты­ку, ка­лі кла­дуц­ца спаць ра­зам з но­вым ка­ва­ле­рам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».