Вы тут

Цяп­ло вяр­та­ец­ца


Сён­ня тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны тра­піць пад уплыў ус­край­ку скан­ды­наў­ска­га ан­ты­цык­ло­ну, ад­нак мес­ца­мі, пе­ра­важ­на па ўсхо­дзе прой­дуць і не­вя­лі­кія апад­кі (мок­ры снег і дождж). Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень скла­дзе 3-8 цяп­ла, а па паў­днё­вым за­ха­дзе — да 10 гра­ду­саў, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва

.

У су­бо­ту гэ­ты ан­ты­цык­лон пач­не гас­па­да­рыць ужо на ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Ста­не ма­ла­воб­лач­на, але без апад­каў. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў ноч на су­бо­ту мі­нус 2-7 гра­ду­саў, мес­ца­мі — да 9 ма­ро­зу. Удзень ста­не больш кам­форт­на — 5-12 цяп­ла, а па за­ха­дзе Брэсц­кай і Гро­дзен­скай аб­лас­цей — на­ват да плюс 13-15. Со­неч­нае на­двор'е за­ха­ва­ец­ца і ў ня­дзе­лю. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы ад мі­нус 3 да плюс 2. Удзень да нас за­ві­тае больш цёп­лае па­вет­ра з бо­ку поўд­ня Еў­ро­пы і тэм­пе­ра­ту­ра па­вя­лі­чыц­ца да 10-17 цяп­ла, а па поўд­ні пры­грэе мес­ца­мі да плюс 19 гра­ду­саў. Праў­да, у ня­дзе­лю ста­не больш вет­ра­на, чым у су­бо­ту.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных сі­ноп­ты­каў, у па­ня­дзе­лак і аў­то­рак кра­і­на тра­піць у зо­ну цёп­лых і віль­гот­ных па­вет­ра­ных мас.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.