Вы тут

Баю-Баю... не засынаю


Многімі даследаваннямі ўстаноўлена, што непаўнацэнны сон прыводзіць да пагаршэння памяці, зніжэння ўвагі і прадукцый- насці працы. Парушэнні сну — адна з найбольш частых скаргаў, якія прымушаюць хворых звяртацца да ўрачоў розных спецы- яльнасцяў. Колькасць людзей, якія скардзяцца на дрэнны сон, пастаянна расце, прычым і сярод пажылых, і сярод маладых. Гэта не толькі медыцынская праблема. Важную ролю адыгры- ваюць рэжым працы і адпачынку, індывідуальныя асаблівасці біялагічных рытмаў, падтрыманне элементарнай гігіены сну.

Якім бывае парушэнне сну?

1.  Немагчымасць заснуць у звычайны час на фоне трывогі, страху і назойлівых думак.
2.  Неглыбокі трывожны сон з частымі абуджэннямі.
3. 

Абуджэнне на некалькі гадзін раней, чым звычайна. Неспакой- ны сон пры спробе заснуць зноў. Часта назіраецца ў пажылых і пры дэпрэсіўных станах.
4.  Адсутнасць аднаўлення сіл пасля абуджэння.
5.  Санлівасць і дрымота ў дзённы час.

РАССТРОЙСТВУ СНУ СПРЫЯЮЦЬ:

нявырашаныя канфлікты, цяжкая жыццёвая сітуацыя, пачуццё неспа- кою, трывога, дэпрэсія, боль, высокая тэмпература, сексуальныя прабле- мы, павышаны артэрыяльны ціск, ужыванне стымулятараў, пераяданне, змена клімату, змена абстаноўкі (новае акружэнне, новы ложак).

Паводле слоў урача псіхіятра-нарколага Мінскага гарадскога псіхіятрычнага дыспансера Аляксея ТАРЫКАВА, перш чым ісці да ўрача, трэба задумацца пра лад жыцця, распарадак дня, пра ліквідацыю сітуацый, якія ўзбуджаюць і правакуюць стрэс. Калі такія захады не да- юць патрэбнага эфекту, звяртаюцца да медыкаментознага лячэння.

Снатворныя адрозніваюцца сваім хімічным саставам, механізмам дзеяння і пабочнымі эфектамі. Ідэальны сродак павінен забяспечыць хуткае засынанне, дастатковую працягласць сну і мінімальнае так званае паслядзеянне (санлівасць, прыгнечанне псіхічнай і фізічнай актыўнасці). Пацыентаў з дэпрэсіяй або суіцыдальным мысленнем урач папярэджвае аб магчымасці ўзнікнення падобнага стану або думак.

Заўсёды трэба памятаць, што працяглае (месяц і болей) пры- мяненне любых снатворных сродкаў — неразумная і небяспечная практыка. Звычайна падобныя лекі прапісваюцца курсам на 2 тыдні. Пры вельмі працяглым ужыванні можа развіцца залежнасць, і прэпа- рат проста перастане аказваць належны эфект.

Ва ўрачэбнай практыцы найбольшай папулярнасцю карыстаецца запіклон («Самнол», «Санекс», «Санат-КМП»), які забяспечвае хуткае засынанне і блізкі да натуральнага па структуры і працягласці сон, даволі хутка выводзіцца з арганізма. Вытворныя запіклону пасля кур- савога прыёму могуць аднавіць фізіялагічную структуру сну.

Прымяняюцца і вытворныя залеплону («Андантэ»). Па рэцэпце вы- пісваюцца бензадыязепіны. З ліку этаналамінаў на беларускім рынку прысутнічаюць «Данарміл» і «Санміл».

Сярод пабочных эфектаў — слабасць раніцай, сухасць у роце, парушэнне адаптацыйных здольнасцяў, парушэнне мочаспускання, запор, павышэнне тэмпературы цела.

Больш працягла можна прымяняць раслінныя прэпараты з седа- тыўным эфектам: валяр'яну, сардэчнік, пасіфлору і іншыя. Яны не выклікаюць фізічнай залежнасці, але могуць выклікаць эмацыйную.

СУПРАЦЬПАКАЗАННІ ДЛЯ ЎСІХ СНАТВОРНЫХ:

- цяжарнасць і лактацыя

- узрост да 15 гадоў

- павышаная адчувальнасць да прэпарату.

Пажылым пацыентам з недастатковай функцыяй печані або нырак прызначаюць палову дозы, паступова павялічваюць яе, а пры адмене прэ- парата паступова зніжаюць дозу або павялічваюць час паміж прыёмамі.

Падчас лячэння неабходна пазбягаць ужывання алкаголю, а таксама патэнцыяльна небяспечных відаў дзейнасці, якія патрабуюць павыша- най увагі і хуткай рэакцыі, напрыклад, падчас ваджэння аўтамабіля.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.