...адзначыла свой дзень нараджэння.
За 66 гадоў існавання Магілёўскі вышэйшы каледж МУС падрыхтаваў тысячы кадраў для праваахоўнай сістэмы.
Сёння гэтая ўстанова вызначаецца інавацыйным падыходам у рабоце, тут створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, ёсць нават свая «кінастудыя». У лабараторыі вучэбнага тэлебачання здымаецца цыкл фільмаў аб няпростых міліцэйскіх буднях. Гэта дазваляе курсантам лепш замацоўваць атрыманыя веды. Першыя «серыі» з поспехам прайшлі нават на мясцовым тэлебачанні. А з новага навучальнага года каледж, згодна з Указам Прэзідэнта, пачынае працаваць у якасці вышэйшай навучальнай установы. І ўпершыню за гісторыю свайго існавання пачне набор таксама і дзяўчат. Прагназуецца, што конкурс сярод прадстаўніц лепшай паловы чалавецтва будзе зашкальваць. На падрыхтоўчых курсах іх сёння займаецца ўдвая больш, чым патрэбна.
Павіншаваць кіраўніцтва і яго навучэнцаў з нагоды дня нараджэння ўстановы прыйшлі прадстаўнікі абласной і гарадской улады, калегі.
— Хачу шчыра падзякаваць усім выкладчыкам за падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для органаў унутраных спраў, — сказаў у сваім віншавальным слове начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама, генерал-маёр міліцыі Фёдар Балейка.
— Па сваім родзе дзейнасці мне часта даводзіцца бываць у службовых камандзіроўках у Расіі, Украіне, іншых рэспубліках былога Савецкага Саюза, і кожны раз я сустракаю там вашых выпускнікоў і чую словы ўдзячнасці на адрас вашай установы.
Супрацоўнікі каледжа былі адзначаны вышэйшымі міліцэйскімі ўзнагародамі, а таксама Ганаровымі граматамі Міністэрства ўнутраных спраў і аблвыканкама, некаторыя афіцэры атрымалі чарговае павышэнне па службе. У рамках святкавання прайшло першынство па стральбе з пісталета Макарава сярод супрацоўнікаў каледжа, працавала выстава «Міліцыя ў жывапісе», адбыўся канцэрт.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.