Вы тут

Зо­ла­та і без «мас­кі»


На ра­сій­скую тэ­ат­раль­ную прэ­мію «За­ла­тая мас­ка» вы­лу­ча­ны бе­ла­рус­кія рэ­жы­сё­ры і мас­та­кі.

Алег Жугж­да, га­лоў­ны рэ­жы­сёр Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га тэ­ат­ра ля­лек, на­мі­на­ва­ны на прэ­мію за леп­шую пра­цу рэ­жы­сё­ра за спек­такль па­вод­ле Да­ста­еў­ска­га «...і па­ка­ран­не», які ён па­ста­віў у Ра­зан­скім тэ­ат­ры ля­лек. Пра тое, што Жугж­да ўмее пе­ра­кла­даць лі­та­ра­тур­ную кла­сі­ку на асаб­лі­вую мо­ву тэ­ат­ра, бе­ла­рус­кія гле­да­чы ве­да­юць дзя­ку­ю­чы па­ста­ноў­цы «Пі­ка­вая да­ма», ад­зна­ча­най На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­мі­яй у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. Ад­мет­насць гэ­та­га рэ­жы­сё­ра — ва ўмен­ні ад­чу­ваць, ка­лі ге­рой ча­ла­век ста­но­віц­ца ляль­кай у ру­ках лё­су ці па ўлас­най во­лі, і пе­ра­во­дзіць гэ­та ў тэ­ат­раль­ную пра­сто­ру. Да­па­ма­гае тут і пра­ца сцэ­ног­ра­фа. Та­му за той жа спек­такль Ра­зан­ска­га тэ­ат­ра ля­лек на­мі­на­ва­ны на «За­ла­тую мас­ку» бе­ла­рус­кі мас­так Ва­ле­рый Рач­коў­скі, які ня­даў­на пай­шоў з жыц­ця. На­шы чы­та­чы мо­гуць яго ве­даць па пра­цы ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­ат­ры ля­лек.

Але ў гэ­тым тэ­ат­ры ёсць свае ад­мет­ныя рэ­жы­сё­ры. Адзін з іх — Аляк­сандр Януш­ке­віч на­мі­на­ва­ны як рэ­жы­сёр на «За­ла­тую мас­ку» за ства­рэн­не спек­так­ля «Эдып» Кур­ган­ска­га тэ­ат­ра ля­лек «Гу­лі­вер» і твор­ча­га аб'­яд­нан­ня «Культ­Пра­ект». Ра­зам з ім над гэ­тай па­ста­ноў­кай пра­ца­ва­ла мас­тач­ка з Ма­гі­лёў­ска­га тэ­ат­ра ля­лек Люд­мі­ла Скі­то­віч. Яна вы­лу­ча­на ў на­мі­на­цыі «Ляль­кі. Леп­шая пра­ца мас­та­ка».

Прэ­міі бы­ва­юць важ­ныя, але ж, не­за­леж­на ад іх, бе­ла­рус­кія ля­леч­ныя тэ­ат­ры за­ча­роў­ва­юць цу­доў­ны­мі тво­ра­мі як да­рос­лых, так і дзя­цей, дзя­ку­ю­чы та­му, што іх ства­раль­ні­кі не прос­та пра­цу­юць — яны жы­вуць твор­час­цю. За­ла­тыя на­шы...

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».