Вы тут

Зя­лё­ная сця­на


У мас­та­ка Вік­та­ра Пят­ро­ва та­кія аса­цы­я­цыі з мяс­ці­на­мі, дзе ён жы­ве.

4«Зя­лё­ная сця­на ста­ро­га до­ма» — так на­зы­ва­ец­ца яго пер­са­наль­ная вы­ста­ва, якая пра­цуе ў Му­зеі су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва. Вік­тар Пят­роў з'яў­ля­ец­ца прад­стаў­ні­ком бе­ла­рус­ка­га аван­гар­ду 1980—1990-х га­доў. Гэ­та быў ці­ка­вы час, ад­мет­ны ў мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі, ка­лі за­ві­ра­ва­лі і вы­яві­лі­ся са­мыя роз­ныя плы­ні, ідэі, аў­тар­скія по­шу­кі і экс­пе­ры­мен­ты. А ча­го ча­каць ад аван­гар­дыс­та, як не ад­воль­на­га і вель­мі аса­біс­та­га ад­чу­ван­ня рэ­ча­іс­нас­ці, дзе ко­лер мо­жа стаць сім­ва­лам цэ­лай кра­і­ны?.. Зо­на зя­лё­на­га для яго ўва­саб­ляе Бе­ла­русь.

Вось тлу­ма­чэн­ні са­мо­га аў­та­ра: «Зя­лё­ная сця­на — гэ­та мая наз­ва аль­бо ме­та­фі­зіч­нае азна­чэн­не та­го мес­ца, дзе я жы­ву, якое ўмоў­на на­зы­ва­ец­ца ця­пер Бе­ла­русь. Гэ­тая зям­ля ме­ла ін­шыя наз­вы. Але для мя­не гэ­та зя­лё­ная зям­ля. У ёй — па­воль­ная ва­да, лес і ня­бё­сы, а не­дзе за га­ры­зон­там ха­ва­юц­ца ня­бач­ныя су­све­ты. «Ця­пе­раш­няя вы­ста­ва — гэ­та пра­цяг пра­ек­та, які ажыц­ця­віў­ся ў 2006 го­дзе ў Ін­сты­ту­це імя Гё­тэ ў Мін­ску. Та­му не­ка­то­рыя пра­цы 20-га­до­вай даў­ні­ны мож­на сён­ня асэн­са­ваць па-но­ва­му — і з улі­кам аса­біс­та­га во­пы­ту, і праз улас­нае ўспры­ман­не. Тое ж і з тво­ра­мі апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя, якія прад­ста­віў Пят­роў. Прад­ста­віў ён — а ра­зу­ме­ем мы. На­ша ад­чу­ван­не су­час­на­га мас­тац­тва — гэ­та ў ней­кім сэн­се і па­каз­чык та­го, што мы ёсць як іс­то­ты, якія ад­чу­ва­юць і мыс­ляць. З мас­тац­твам жа заў­сё­ды так: ад­на спра­ва — аў­тар­ская за­ду­ма, але кож­ны гля­дач мо­жа да­даць улас­ных аса­цы­я­цый і ве­даў, уба­ча­нае ад­чуць і ін­тэр­прэ­та­ваць па-свой­му. Тым і ці­ка­вы гэ­ты пра­цэс — раз­гад­ван­ня тво­раў су­час­на­га мас­тац­тва, счыт­ван­ня сэн­саў, якія яны ня­суць.

5

Але і гэ­та ўся­го толь­кі «фраг­мен­ты» твор­час­ці мас­та­ка, якія вы­зна­ча­юць га­лоў­ныя лі­ніі яго твор­ча­га во­пы­ту, што на­за­па­шваў­ся ця­гам 35 га­доў. Вы­ха­ва­нец бе­ла­рус­кай мас­тац­кай шко­лы (скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­ат­раль­на-мас­тац­кі ін­сты­тут), Вік­тар Пят­роў вы­браў шлях мас­та­коў, якія ства­ра­лі не «дзя­ку­ю­чы», а «на­су­пе­рак». Ён па­каз­ваў свае тво­ры на не­афі­цый­ных ква­тэр­ных вы­ста­вах яшчэ з 1981 го­да. На­пры­кан­цы 90-х іні­цы­я­ваў ства­рэн­не та­ва­рыст­ва не­за­леж­на­га су­час­на­га мас­тац­тва «Фор­ма». Меў да­чы­нен­не да за­сна­ван­ня Га­ле­рэі су­час­на­га мас­тац­тва «6-я лі­нія», якая ў 90-я га­ды вы­лу­ча­ла­ся па­ды­хо­да­мі да пра­цы ай­чын­ны­мі мас­та­ка­мі, а так­са­ма кан­цэп­ту­аль­ны­мі вы­ста­ва­мі. Яшчэ яму ама­та­ры аван­гард­ных фор­маў па­він­ны быць удзяч­ныя за тое, што ў Мін­ску з'я­віў­ся Між­на­род­ны фес­ты­валь пер­фор­ман­су «На­він­кі». Пят­роў у лі­ку тых мас­та­коў, якія ўдзель­ні­ча­лі ў Бе­ла­рус­кім па­віль­ё­не 54-й Ве­не­цы­ян­скай бі­е­на­ле су­час­на­га мас­тац­тва.

Але ж вось як бы­вае: нам ёсць што і ка­го па­ка­заць ін­шым, ка­лі трэ­ба. Але ці заў­сё­ды піль­на жы­ха­ры кра­і­ны пры­гля­да­юц­ца да та­го, што ма­юць тут і ця­пер? Та­му што, якое б ні бы­ло мас­тац­тва — у роз­ных пра­явах, фор­мах, — яно ўсё роў­на ад­гу­ка­ец­ца на з'я­вы рэ­ча­іс­нас­ці, якія ад­бы­ва­юц­ца ў кан­крэт­най пра­сто­ры, дзе іс­нуе мас­так. Па­лот­ны Вік­та­ра Пят­ро­ва ма­юць свой асаб­лі­вы сю­жэт, аб­стракт­ныя фор­мы, твор­чая ма­не­ра яго ўваб­ра­ла ўвесь па­пя­рэд­ні во­пыт мас­тац­тва з ба­гац­цем яго плы­няў і кі­рун­каў. Але пра­сто­ра Вік­та­ра Пят­ро­ва — мяс­цо­вая. Тая, якую ўсе мы доб­ра ве­да­ем і на­зі­ра­ем што­дня. Зя­лё­ная. Ко­ле­ру над­зеі і імк­нен­ня да ду­шэў­най раў­на­ва­гі.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.