Вы тут

Бе­ла­русь зноў стар­шын­ствуе ў СНД


Па­за­чар­го­вае стар­шын­ства ў Са­друж­нас­ці пры­ня­ла на ся­бе Бе­ла­русь. У лі­ку пры­яры­тэ­таў на­шай кра­і­ны на гэ­тай па­са­дзе ста­не ўма­ца­ван­не доб­ра­су­сед­скіх ста­сун­каў на пра­сто­ры СНД.

4 кра­са­ві­ка ў Маск­ве пра­хо­дзі­ла па­ся­джэн­не Са­ве­та мі­ніст­раў за­меж­ных спраў Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў.

Па­ся­джэн­не ад­кры­ла­ся пад стар­шын­ствам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­ра МА­КЕЯ. Пад­час ме­ра­пры­ем­ства бы­ло за­пла­на­ва­на раз­гле­дзець 20 пра­ек­таў да­ку­мен­таў, якія рэг­ла­мен­ту­юць су­пра­цоў­ніц­тва кра­ін у роз­ных сфе­рах. Бы­лі ўхва­ле­ны пра­ек­ты ра­шэн­няў аб тым, каб 2016 год у СНД быў аб'­яў­ле­ны Го­дам аду­ка­цыі. Знач­ную ўва­гу мі­ніст­ры на­да­лі пы­тан­ням бяс­пе­кі. Бы­ло вы­ра­ша­на ака­заць сіс­тэм­ную да­па­мо­гу з бо­ку Са­друж­нас­ці Рэс­пуб­лі­цы Та­джы­кі­стан для ўзмац­нен­ня бяс­пе­кі на та­джык­ска-аф­ган­скай мя­жы.

Як за­явіў жур­на­ліс­там Ула­дзі­мір Ма­кей па вы­ні­ках па­ся­джэн­ня, пад­час су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў дып­ла­ма­тыч­ных ве­дам­стваў вя­лі­кая ўва­га бы­ла на­да­дзе­на пы­тан­ню ажыц­цяў­лен­ня стар­шын­ства ў Са­друж­нас­ці ў 2014 го­дзе ў су­вя­зі з ня­даў­нім ра­шэн­нем Укра­і­ны.

«Бе­ла­русь ад­но­сіць ся­бе да ак­тыў­ных удзель­ні­каў ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, — пад­крэс­ліў мі­ністр. — Та­му мы па­га­дзі­лі­ся ўзяць на ся­бе стар­шын­ства ў гэ­тым го­дзе і пра­вес­ці ў ся­бе па­ся­джэн­не Са­ве­та кі­раў­ні­коў ура­даў у кан­цы мая гэ­та­га го­да, Са­ве­та кі­раў­ні­коў дзяр­жаў і Са­ве­та мі­ніст­раў за­меж­ных спраў — во­сен­ню гэ­та­га го­да».

Мі­ністр за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі ад­зна­чыў, што, уз­на­чаль­ва­ю­чы СНД дру­гі год за­пар, на­ша кра­і­на бу­дзе ка­рыс­тац­ца ле­таш­ні­мі на­пра­цоў­ка­мі Бе­ла­ру­сі ў рам­ках кан­цэп­цыі стар­шын­ства, а так­са­ма возь­ме тыя на­пра­цоў­кі, якія бы­лі зроб­ле­ны ўкра­ін­скім бо­кам пры пад­рых­тоў­цы да стар­шын­ства ў СНД сё­ле­та. Бе­ла­русь мае на­мер на­даць вя­лі­кую ўва­гу эка­на­міч­на­му вы­мя­рэн­ню ў рам­ках ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў на пра­сто­ры СНД, а так­са­ма вы­ка­нан­ню ад­па­вед­на­га Да­га­во­ра аб зо­не сва­бод­на­га ганд­лю.

«Ад­ным з на­шых га­лоў­ных пры­яры­тэ­таў бу­дзе са­дзей­ні­чан­не ўма­ца­ван­ню доб­ра­су­сед­скіх ста­сун­каў на пра­сто­ры Са­друж­нас­ці», — ак­цэн­та­ваў ува­гу Ула­дзі­мір Ма­кей.

Ра­ней на бры­фін­гу прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў на­шай кра­і­ны Дзміт­рый МІ­РОН­ЧЫК

за­явіў, што бе­ла­рус­кі бок зро­біць усё не­аб­ход­нае, каб за­бяс­пе­чыць спры­яль­ныя ўмо­вы для пе­ра­моў па­між Укра­і­най і Ра­сі­яй, ка­лі яны вы­бе­руць Мінск для пра­вя­дзен­ня гэ­тай су­стрэ­чы. Тым не менш, як пад­крэс­ліў дып­ла­мат, ра­шэн­не аб пра­вя­дзен­ні су­стрэ­чы на­ле­жыць пры­няць, перш за ўсё, укра­ін­ска­му і ра­сій­ска­му ба­кам.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.