Вы тут

Дабрыня, мужнасць і мудрасць — роду жаночага


Учо­ра ў Мін­ску ад­быў­ся фі­нал VІ рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Жан­чы­на го­да-2013»

Га­на­ро­выя зван­ні яго лаў­рэ­а­так атры­ма­лі 17, а дып­ла­мант­ка­мі ста­лі яшчэ 35 бе­ла­ру­сак, якія да­сяг­ну­лі за апош­ні год вяр­шы­няў не толь­кі ў сва­ёй пра­фе­сій­най сфе­ры, але і ў гра­мад­скай дзей­нас­ці, у даб­ра­чын­ным ру­ху, у спра­ве вы­ха­ван­ня дзя­цей, у раз­віц­ці вёс­кі, у за­ха­ван­ні ду­хоў­ных і ма­раль­ных каш­тоў­нас­цяў, у біз­не­се...

2Пе­рад па­чат­кам ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі стар­шы­ня праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (якая да та­го ж ужо 15 га­доў уз­на­чаль­вае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын») На­дзея Ер­ма­ко­ва раз­мо­вы аб маг­чы­май дэ­на­мі­на­цыі і яе тэр­мі­нах пад­трым­лі­ва­ла не­ах­вот­на, на­гад­ва­ю­чы, што са­бра­лі­ся не дзе­ля гэ­та­га, і га­ва­рыць вар­та зу­сім пра ін­шае — жан­чын, дзя­цей, вя­лі­кія сем'і: «Гэ­та са­мае дроб­нае пы­тан­не — вы­пус­ціць но­выя гро­шы. Знач­на больш скла­да­на зра­біць так, каб яны з'я­ві­лі­ся дак­лад­на ў па­трэб­ны мо­мант, каб не да­вя­ло­ся праз два-тры га­ды за­пус­каць ад­ва­рот­ны пра­цэс. На­огул, трэ­ба, каб у па­го­ні за гра­шы­ма, за ўсі­мі гэ­ты­мі мод­ны­мі сло­ва­мі — дэ­на­мі­на­цыя, дэ­валь­ва­цыя, ін­фля­цыя — мы не за­бы­лі­ся пра ба­гац­це ду­хоў­нае, пра звы­чай­нае ча­ла­ве­чае жыц­цё».

За­тое На­дзея Анд­рэ­еў­на з усмеш­кай ві­та­ла ідэю, каб на бу­ду­чых но­вых бе­ла­рус­кіх гра­шах бы­лі зме­шча­ны парт­рэ­ты сла­ву­тых су­ай­чын­ніц, і з пры­ем­нас­цю ад­зна­ча­ла, што за шэсць га­доў пра­вя­дзен­ня ў Бе­ла­ру­сі маш­таб­на­га кон­кур­су «Жан­чы­на го­да» ці­ка­васць да яго не змен­шы­ла­ся: «Ця­пер на­шы жан­чы­ны за­га­дзя ча­ка­юць гэ­та­га кон­кур­су. Не ўсе мо­гуць быць яго ўдзель­ні­ца­мі і тым больш пе­ра­мож­ца­мі, але на­ват прос­та па­бы­ваць на свя­це, ку­ды з'яз­джа­юц­ца жан­чы­ны з усёй рэс­пуб­лі­кі — гэ­та ад­мет­ная па­дзея для кож­най. Я сён­ня на­зі­ра­ла, з якім на­стро­ем гос­ці за­хо­дзяць у за­лу — усе ўсмі­ха­юц­ца, ва ўсіх ра­дас­на на ду­шы. Хо­чац­ца па­жа­даць усім жан­чы­нам, якія ма­раць пра ўдзел у гэ­тым кон­кур­се, імк­нуц­ца, ста­віць мэ­ты і да­ся­гаць іх, жа­даць пе­ра­мо­гі і пе­ра­ма­гаць».

Што­год ар­га­ні­за­та­ры цы­ры­мо­ніі ўно­сяць у яе пэў­ныя ці­ка­він­кі — сё­ле­та, на­прык­лад, гэ­та но­выя на­мі­на­цыі «За вер­насць Бе­ла­рус­ка­му са­ю­зу жан­чын» і «Го­нар на­цыі». Яшчэ ад­на асаб­лі­васць шос­та­га па лі­ку ўша­на­ван­ня жан­чын го­да: да­до­му лаў­рэ­ат­кі па­вя­зуць не крыш­та­лё­выя ста­ту­эт­кі, а ад­мыс­ло­выя па­мят­ныя ме­да­лі.

Кон­курс «Жан­чы­на го­да» мае на мэ­це ўша­на­ван­не жан­чы­ны ва ўсіх яе іпас­та­сях і год­ную ацэн­ку ро­лі жан­чы­ны ў су­час­ным гра­мад­стве. Маг­чы­ма, ці не са­май ла­ка­ніч­най і вы­раз­най з та­кіх ацэ­нак, што гу­ча­лі ў свя­точ­ны ве­чар, ста­лі сло­вы мі­ніст­ра ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі Іга­ра Шу­не­ві­ча: «Дзя­куй за тое, што вы нас, іс­тот да­лё­ка не дас­ка­на­лых і ча­сам шкод­ных, лю­бі­це і ўпры­гож­ва­е­це на­шы дні і на­огул жыц­цё».

3

Вы­бі­раць пе­ра­мож­цаў жу­ры сё­ле­та бы­ло ня­прос­та: у мно­гіх на­мі­на­цы­ях на зван­ні леп­шых ся­род леп­шых прэ­тэн­да­ва­лі 7, а то і 8 кан­ды­да­так. Ба­дай, най­вя­лік­шая кан­ку­рэн­цыя скла­ла­ся ў на­мі­на­цыі «За пра­фе­сі­я­на­лізм і ак­тыў­ную гра­мад­скую дзей­насць», лаў­рэ­ат­ка­мі якой ста­лі ды­рэк­тар РНПЦ ата­ры­на­ла­рын­га­ло­гіі Люд­мі­ла Ма­ка­ры­на-Кі­бак і за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня для ін­ва­лі­даў Бра­гін­ска­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Лю­боў Куз­ня­цо­ва. Пе­ра­мо­гу ў на­мі­на­цыі «За да­сяг­нен­ні ў вы­ха­ван­ні дзя­цей» за­ва­я­ва­ла Воль­га Ка­лін­ская, на­стаў­ні­ца бія­ло­гіі і хі­міі ДУА «Шкаў­скі дзі­ця­чы сад-ба­за­вая шко­ла» Ак­цябр­ска­га ра­ё­на, не толь­кі пе­да­гог з 20-га­до­вым ста­жам, але яшчэ і ма­ці 5 да­чок. Най­леп­шы­мі ў на­мі­на­цыі «За да­бры­ню і мі­ла­сэр­насць» жу­ры на­зва­ла га­лоў­на­га ўра­ча 3-й га­рад­ской дзі­ця­чай клі­ніч­най баль­ні­цы г. Мін­ска Люд­мі­лу Ка­зач­ко­ву і ды­рэк­та­ра Івя­нец­ка­га до­ма-ін­тэр­на­та для дзя­цей з асаб­лі­вас­ця­мі фі­зіч­на­га раз­віц­ця (Ва­ло­жын­скі ра­ён) Але­ну Пет­ра­шке­віч. Дып­ло­мы лаў­рэ­а­таў «За жа­но­чую муж­насць» атры­ма­лі на­стаў­ні­ца фіз­куль­ту­ры Ма­ло­тка­віц­кай ся­рэд­няй шко­лы Пін­ска­га ра­ё­на Свят­ла­на Но­вак і ўла­даль­ні­ца 27 ме­да­лёў эта­паў Куб­ка све­ту па фрыс­тай­ле, чэм­пі­ён­ка Алім­пій­скіх гуль­няў 2014 го­да Ала Цу­пер. Пе­ра­мож­цай у на­мі­на­цыі «За ад­ра­джэн­не ся­ла» бы­ла на­зва­на кі­раў­ні­ца сель­гас­прад­пры­ем­ства «Азя­ры­цкі-Аг­ра» Сма­ля­віц­ка­га ра­ё­на Ні­на Жа­ляз­но­ва.

Ула­даль­ні­цай зван­ня «Го­нар на­цыі» ста­ла трох­ра­зо­вая чэм­пі­ён­ка Алім­пій­скіх гуль­няў у Со­чы бія­тла­ніст­ка Да­р'я До­мра­ча­ва.

...Зрэш­ты, мяр­ку­ю­чы па на­строі дэ­ле­га­цый, якія пры­бы­лі з рэ­гі­ё­наў кра­і­ны, кож­ную з удзель­ніц вар­та лі­чыць пе­ра­мож­цай. І, ві­даць, гэ­та пра­віль­на, што ў кон­кур­се ня­ма пер­шых, дру­гіх і трэ­ціх мес­цаў — бо тут са­бра­лі­ся леп­шыя з леп­шых: пры­го­жыя, пра­ца­ві­тыя, па­спя­хо­выя жан­чы­ны, якія ўжо за­слу­жы­лі гра­мад­скае пры­знан­не і якім ня­ма ча­го дзя­ліць.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.