Вы тут

Аштра­фа­ва­ны ві­на­ва­тыя ва ўчы­нен­ні па­жа­раў у эка­сіс­тэ­мах


Як па­ве­да­міў кі­раў­нік прэс-служ­бы Брэсц­ка­га аб­лас­но­га МНС Сяр­гей МАШ­НОЎ, да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці пры­цяг­ну­ты 171 жы­хар Брэст­чы­ны ў хо­дзе рэй­даў па па­пя­рэ­джан­ні па­жа­раў у эка­сіс­тэ­мах. Агуль­ная су­ма штра­фаў пе­ра­вы­сі­ла 23 міль­ё­ны руб­лёў.

Вы­ра­та­валь­ні­каў, су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі, пры­ро­да­ахоў­ных і са­ні­тар­ных служ­баў да ра­шу­чых дзе­ян­няў пад­штурх­ну­ла сі­ту­а­цыя. Вяс­но­выя вы­паль­ван­ні тра­вы пры­ма­юць ма­са­вы ха­рак­тар, а гэ­та не­да­пу­шчаль­на. Па ста­не на 3 кра­са­ві­ка ў рэ­гі­ё­не за­рэ­гіст­ра­ва­на 428 уз­га­ран­няў су­хой тра­вы, кус­тоўя і тар­фя­ні­каў. У 12 вы­пад­ках вы­паль­ван­ні ста­лі пры­чы­най па­жа­раў у пры­ват­ным сек­та­ры. Агонь зні­шчыў тры і па­шко­дзіў во­сем па­бу­доў. І са­мыя цяж­кія на­ступ­ствы вы­паль­ван­ня су­хой тра­вы — двое за­гі­ну­лых і адзін траў­ма­ва­ны ча­ла­век.

У аб­лас­ным МНС за­зна­чы­лі, што ак­цыя па пра­фі­лак­ты­цы вяс­но­вых па­жа­раў пра­цяг­нец­ца ў кра­са­ві­ку і маі.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.