Беларусь дамаўляецца аб супрацоўніцтве з Банкам гандлю і развіцця краін Усходняй і Паўднёвай Афрыкі па пытанні садзейнічання ў развіцці гандлю і ажыццяўленні інвестыцый на Афрыканскім кантыненце. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам, галоўным выканаўчым дырэктарам гэтага банка Адмасу Тадэсэ, паведамляе БелТА.
«Мы гатовыя працаваць з Афрыкай, тым больш у нас ёсць вопыт савецкіх часоў. Мы будзем прадаваць туды свой тавар і ствараць сумесныя прадпрыемствы для вытворчасці адпаведнага тавару, будзем інвеставаць у Афрыку», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы. Але, на яго думку, «без падтрымкі фінансавых інстытутаў вельмі складана гэта зрабіць». « Калі вы нам дапаможаце прыйсці ў Афрыку, думаю, банк ад гэтага атрымае толькі плюсы», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Адмасу Тадэсэ.
Той у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным. «Беларусь даўно вядомая ў Афрыцы, і некаторыя беларускія гандлёвыя маркі ва ўсіх на слыху. Мы ўжо правялі пэўныя сустрэчы, і нашы акцыянеры і ўрады нашых краін зацікаўлены ў аднаўленні партнёрскіх адносін, у тым ліку ў вашым рэгіёне. Мы зацікаўлены ў навядзенні новых мастоў, адкрыцці новых магчымасцяў», — сказаў кіраўнік банка. «Афрыка хутка развіваецца, але для далейшага развіцця патрэбны моцныя, надзейныя партнёры», — дадаў ён.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.