Вы тут

Ва­ган­ні вакол стану спакою


Ка­лі па­мя­та­е­це са шко­лы, у фі­зі­цы ёсць та­кое па­няц­це... Яно вель­мі доб­ра ха­рак­та­ры­зуе ця­пе­раш­ні стан ва­лют­на­га рын­ку.

На­цы­я­наль­ныя рэ­гу­ля­та­ры ні до­ла­ра, ні еў­ра не мо­гуць вы­зна­чыц­ца, што дак­лад­на ра­біць да­лей, а та­му кур­сы гэ­тых ва­лют то пад­ні­ма­юц­ца, то апус­ка­юц­ца ад­нос­на ад­но ад­на­го. Ці­ка­васць вы­клі­кае сі­ту­а­цыя на наф­та­вым рын­ку і яе ўплыў на ва­лю­ты. Ры­нак жы­ве ў ча­кан­ні рэз­ка­га зні­жэн­ня і нер­во­ва ўспры­мае роз­ныя га­лі­но­выя на­ві­ны. Я маю на ўва­зе су­стрэ­чу аме­ры­кан­ска­га прэ­зі­дэн­та з ка­ра­лём Са­удаў­скай Ара­віі. Да ча­го яны да­мо­ві­лі­ся, не­вя­до­ма, але не­ка­то­рыя экс­пер­ты лі­чаць, што наф­та­выя санк­цыі су­праць Ра­сіі араб­ская кра­і­на мо­жа пад­тры­маць. Акра­мя та­го, «пад­коп­ва­юць» пад наф­та­вы ры­нак і із­ра­іль­скія ву­чо­ныя. Ня­даў­на пай­шла па­га­лос­ка аб тым, што яны ні­бы­та вы­най­шлі ней­кую но­вую вад­касць, па сва­іх якас­цях вель­мі па­доб­ную да наф­ты, толь­кі больш чыс­тую. Ёсць за­явы і аб тым, што вы­твор­часць та­кой вад­ка­сці мо­жа пры­няць пра­мыс­ло­выя маш­та­бы. Што ж, па­ча­ка­ем.

А па­куль што Ра­сія ро­біць свае «кро­кі» — у да­чы­нен­ні Укра­і­ны і Кры­ма. Пер­шай па­вы­сі­лі з 1 кра­са­ві­ка на 100 до­ла­раў ца­ну на газ. Апош­ня­му абя­ца­юць шмат­лі­кія льго­ты і прэ­фе­рэн­цыі. Ду­маю, што на раз­віц­цё рэ­гі­ё­на ня­дрэн­на паў­плы­вае ха­ця б тое, што прэм'­ер-мі­ністр РФ Дзміт­рый Мядз­ве­дзеў за­явіў пад­час ві­зі­ту на паў­вост­раў аб пад­атко­вых льго­тах для тых кам­па­ній, якія бу­дуць пра­ца­ваць у Кры­ме. Што ж ты­чыц­ца ста­ну руб­ля і грыў­ні, то ра­сій­ская ва­лю­та больш-менш тры­ма­ец­ца на мес­цы, а ўкра­ін­ская б'е рэ­кор­ды па зні­жэн­ні.

На бе­ла­рус­кім ва­лют­ным рын­ку так­са­ма ня­ма асаб­лі­вых змен. Ай­чын­ная ва­лю­та яшчэ трош­кі аслаб­ла, і па­куль што тэн­дэн­цыя, хут­чэй за ўсё, бу­дзе за­хоў­вац­ца. На ка­рысць та­ко­га по­гля­ду пэў­ны факт — зні­жэн­не ва­лют­най вы­руч­кі. Згод­на са звест­ка­мі На­цы­я­наль­на­га бан­ка, за пер­шыя два ме­ся­цы го­да ва­лют­ная вы­руч­ка скла­ла 6,5 млрд до­ла­раў, а зна­чыць, зні­зі­ла­ся на 553,7 млн до­ла­раў — на 7,8% — у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да. Гэ­та ад­бы­ло­ся з-за змян­шэн­ня экс­пар­ту.

Уво­гу­ле, за гэ­ты ты­дзень до­лар па­да­ра­жэў на 30 руб­лёў (плюс 0,3%) да 9900. Еў­ра па­тан­не­ла на 10 руб­лёў (мі­нус 0,07%) да 13560. А ра­сій­скі ру­бель пад­ня­ўся на 2 гра­шо­выя адзін­кі (плюс 0,7%) да 279.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.