Больш за 1 тысячу брастаўчан атрымалі эсэмэскі на рускай і беларускай мовах на тэлефоны Velcom з просьбай тэрмінова перазваніць на нумар, які пачынаўся лічбамі 0023... Аказалася, гэта спланаваная акцыя махляроў, якія такім чынам вымантачвалі грошы. Званок абаненту, зарэгістраванаму ў Сьера-Леоне, быў платны. І ў тых, хто аказаўся залішне цікаўным, з рахунку здымалі па 20 або 10 тысяч рублёў. Цяпер гэтай «акцыяй» займаюцца праваахоўныя органы.
Аўтару гэтых радкоў падобнага зместу эсэмэскі часам прыходзяць на «лайфаўскі» тэлефон, але я на іх не рэагую, што і вам раю рабіць. Тады не давядзецца дзяліцца грашыма з махлярамі.
Яна СВЕТАВА.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.