Вы тут

ЗША ства­ры­лі ана­лаг «Тві­та­ра» для Ку­бы з мэ­тай ар­га­ні­за­цыі пра­тэс­таў


ЗША ства­ры­лі за­сна­ва­ную на тэкс­та­вых па­ве­дам­лен­нях са­цы­яль­ную сет­ку, якая мае на мэ­це ак­ты­ві­за­цыю пра­тэс­таў на Ку­бе, пры­знаў прэс-сак­ра­тар Бе­ла­га до­ма Джэй Кар­ні, пе­ра­да­юць ін­фар­ма­генц­твы.

Як па­ве­да­мі­ла агенц­тва «Аса­шы­эй­тэд Прэс», па­чы­на­ю­чы з 2009 го­да ўла­ды ЗША та­ем­на фі­нан­са­ва­лі ства­рэн­не на Ку­бе «ку­бін­ска­га «Тві­та­ра» — са­цы­яль­най сет­кі, ство­ра­най для вя­дзен­ня ан­ты­ўра­да­вай пра­па­ган­ды ў аст­раў­ной дзяр­жа­ве. Агенц­тва пра­вя­ло ўлас­нае рас­сле­да­ван­не аб­ста­він гэ­тай апе­ра­цыі, у хо­дзе яко­га вы­свет­лі­ла­ся, што ін­тэр­нэт-пра­ект ZunZunео або «ку­бін­скі «Тві­тар» на пі­ку сва­ёй ак­тыў­нас­ці меў на вост­ра­ве да 40 тыс. пад­піс­чы­каў. ЗША ўтой­ва­лі сваё да­чы­нен­не да ства­рэн­ня гэ­тай сет­кі з да­па­мо­гай пад­стаў­ных кам­па­ній, а так­са­ма шля­хам на­кі­ра­ван­ня тра­фі­ку праз ін­шыя кра­і­ны. Сам пра­ект ку­ры­ра­ваў­ся аме­ры­кан­скім Агенц­твам па між­на­род­ным раз­віц­ці (USАІD), якое пра­цуе пад эгі­дай Дзярж­дэ­парт­амен­та. У су­вя­зі з сі­ту­а­цы­яй ку­бін­скі МЗС за­клі­каў ЗША па­ва­жаць між­на­род­нае пра­ва, у тым лі­ку Ста­тут ААН, і спы­ніць не­ле­галь­ныя і пад­рыў­ныя дзе­ян­ні су­праць Ку­бы.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.