Вы тут

Хто выб'е «дурасць»?


У кра­і­нах, дзе ка­ноп­лі (і, ад­па­вед­на, ма­ры­ху­а­на і га­шыш) ста­лі за­ба­ро­не­ны­мі, нар­ка­за­леж­ныя па­ча­лі шу­каць ім ле­галь­ную за­ме­ну.
Так у 2007 го­дзе ў шы­ро­кім про­да­жы з'я­віў­ся пра­дукт пад наз­вай «Spіce»

Вы­раб­ля­ец­ца ён на тэ­ры­то­рыі Паў­ноч­най Ір­лан­дыі ў вы­гля­дзе не­каль­кіх су­ме­сяў, якія прад­стаў­ля­юц­ца ле­галь­ны­мі су­ме­ся­мі для ку­рэн­ня рас­лін­на­га па­хо­джан­ня і не да­юць ста­ноў­ча­га вы­ні­ку на нар­ка­тыч­ныя про­бы. Дзя­ку­ю­чы та­кой «рэ­кла­ме» спай­сы атры­ма­лі ве­лі­зар­ную па­пу­ляр­насць ся­род кур­цоў ва мно­гіх кра­і­нах све­ту (ня­гле­дзя­чы на­ват на тое, што кошт пра­дук­ту быў вы­шэй­шы, чым кошт не­ле­галь­най ма­ры­ху­а­ны на чор­ным рын­ку).

У 2008 го­дзе Бе­ла­русь ра­зам з ін­шы­мі кра­і­на­мі СНД су­тык­ну­ла­ся з но­вы­мі сін­тэ­тыч­ны­мі псі­ха­троп­ны­мі рэ­чы­ва­мі пад роз­ны­мі ганд­лё­вы­мі най­мен­ня­мі («Спайс», «Джа раш», «Крыс­та­лі­ус»).

У вы­ні­ку ўжы­ван­ня но­вых сін­тэ­тыч­ных ка­на­бі­но­і­даў ле­тась ва ўста­но­вы ахо­вы зда­роўя для ака­зан­ня ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі ад на­ступ­стваў ужы­ван­ня ку­рыль­ных су­ме­сяў бы­ло да­стаў­ле­на звыш 700 ча­ла­век, за­фік­са­ва­на 8 ля­таль­ных зы­хо­даў.

З 1400 зла­чын­стваў, вы­яў­ле­ных сё­ле­та па лі­ніі нар­ка­кант­ро­лю, ка­ля 75 пра­цэн­таў скла­да­юць збыт або за­хоў­ван­не псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, што змя­шча­юц­ца ў ку­рыль­ных су­ме­сях.

А вось якой уба­чы­лі сі­ту­а­цыю пад­час аб­мер­ка­ван­ня гэ­тай праб­ле­мы экс­пер­ты — на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і про­ці­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­сіль ЛО­СІЧ, за­гад­чык 21-га нар­ка­ла­гіч­на­га рэ­абі­лі­та­цый­на­га ад­дзя­лен­ня РНПЦ псі­хіч­на­га зда­роўя Ула­дзі­мір ІВА­НОЎ і стар­шы­ня праў­лен­ня гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Па­зі­тыў­ны рух» Ган­на ЛЮ­БІН­СКАЯ.

Пра эфек­тыў­насць ба­раць­бы

Ва­сіль ЛО­СІЧ: — Аба­рот на­сен­ня ма­ку на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны іс­тот­на аб­ме­жа­ва­ны дэ­крэ­там Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. За апош­ні ты­дзень за­рэ­гіст­ра­ва­на ўся­го 9 зла­чын­стваў, звя­за­ных з опій­ны­мі нар­ко­ты­ка­мі. Коль­касць жа зла­чын­стваў, звя­за­ных з не­за­кон­ным аба­ро­там ку­рыль­ных су­ме­сяў, мо­жа пра­цяг­ваць рас­ці. Як рас­це і ўдзель­ная ва­га не­паў­на­лет­ніх і 18-29-га­до­вых, якія ўцяг­ва­юц­ца ў па­доб­ныя зла­чын­ствы. А ўсё та­му, што ку­рыль­ныя су­ме­сі лёг­ка ўжы­ваць, пе­ра­мя­шчаць, ха­ваць...

У Бе­ла­ру­сі — са­мая спро­шча­ная пра­цэ­ду­ра на за­ба­ро­ну но­вых нар­ка­рэ­чы­ваў. Уве­дзе­на па­няц­це ана­ла­гаў нар­ка­тыч­ных срод­каў і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, вы­зна­ча­ны па­ра­дак за­лі­чэн­ня рэ­чы­ваў да та­кіх ана­ла­гаў, уста­ноў­ле­на кры­мі­наль­ная ад­каз­насць за іх не­за­кон­ны аба­рот. Та­кое но­ва­ўвя­дзен­не да­зва­ляе ў до­сыць ка­рот­кі тэр­мін ідэн­ты­фі­ка­ваць рэ­чы­ва і раз­мяс­ціць на сай­це МУС (на на­ступ­ны дзень з мо­ман­ту раз­мя­шчэн­ня на сай­це рэ­чы­ва лі­чыц­ца за­ба­ро­не­ным). Та­кі ме­ха­нізм да­зва­ляе ў ра­зы ска­ра­ціць час уклю­чэн­ня но­вых рэ­чы­ваў у ад­па­вед­ныя спі­сы. Ад­нак прак­ты­ка па­ка­за­ла, што ад­нес­ці да ана­ла­гаў мож­на не ўсе ку­рыль­ныя су­ме­сі...

Та­му на­ша мі­ніс­тэр­ства су­мес­на з ін­шы­мі дзярж­ор­га­на­мі, Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў па­ча­ло пе­ра­пра­цоў­ку За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб нар­ка­тыч­ных срод­ках, псі­ха­троп­ных рэ­чы­вах, іх прэ­кур­со­рах і ана­ла­гах» — па да­паў­нен­ні яго но­вым па­няц­цем «ба­за­выя хі­міч­ныя струк­ту­ры». Так­са­ма пра­цу­ем над ства­рэн­нем Між­ве­да­мас­най ан­ты­нар­ка­тыч­най ка­мі­сіі пры Мі­ніс­тэр­стве ахо­вы зда­роўя, па ра­шэн­ні якой аба­рот но­вых не­пад­кант­роль­ных нар­ка­тыч­ных срод­каў або псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў бу­дзе за­ба­ро­не­ны да іх афі­цый­на­га ўня­сен­ня ў Рэс­пуб­лі­кан­скі пе­ра­лік нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў і іх прэ­кур­со­раў. Пас­ля ўня­сен­ня та­кіх змен звыш 98 пра­цэн­таў псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, якія з'яў­ля­юц­ца ў не­за­кон­ным аба­ро­це, бу­дуць ад­но­сіц­ца да ана­ла­гаў, што вель­мі па­вы­сіць эфек­тыў­насць ба­раць­бы з ку­рыль­ны­мі су­ме­ся­мі. Мяр­ку­ец­ца, нам удас­ца ўзмац­ніць па­ка­ран­не за рэа­лі­за­цыю нар­ко­ты­ку не­паў­на­лет­нім, вы­раб нар­ко­ты­каў у ла­ба­ра­тор­ных умо­вах.

Ула­дзі­мір ІВА­НОЎ:

— Ча­му поў­нас­цю нель­га за­ба­ра­ніць ку­рыль­ныя су­ме­сі? Та­му што ме­жы па­між кры­мі­наль­ным спай­сам і звы­чай­ны­мі цы­га­рэ­та­мі вель­мі раз­мы­тыя. Та­му што не­маг­чы­ма за­ба­ра­ніць цы­га­рэ­ты. А цы­га­рэ­та — тая ж ку­рыль­ная су­месь. Ты­тунь не мо­жа пры­го­жа га­рэць — для гэ­та­га да яго трэ­ба да­даць ін­шыя роз­ныя рэ­чы­вы. Вя­до­ма ка­ля 200 та­кіх хі­міч­ных рэ­чы­ваў, ся­род якіх ёсць і рэ­чы­вы кштал­ту спай­су. Не трэ­ба за­бы­вац­ца і аб тым, што за­да­ча вы­твор­цы — пры­вес­ці спа­жыў­ца да мак­сі­маль­на хут­кай за­леж­нас­ці. Га­доў со­рак та­му за­леж­насць раз­ві­ва­ла­ся вель­мі пра­цяг­лы час. Ця­пер жа два-тры тыд­ні эпі­за­дыч­на­га ку­рэн­ня — і дзяў­чы­на ўжо не мо­жа кі­нуць цы­га­рэ­ту! Да­рэ­чы, я не ба­чыў ні­вод­на­га спа­жыў­ца спай­су, які па­чаў бы ме­на­ві­та з яго. Усе па­чы­на­юць са звы­чай­ных цы­га­рэт.

Па-пер­шае, да­вай­це не блы­таць спай­сы і мар­кі. Спайс — ку­рыль­ная су­месь, мар­кі — па­пер­ка або са­праўд­ная мар­ка, на якую на­не­се­ны мік­ра­до­зы «сін­тэ­ты­кі». Ад пе­ра­да­зі­роў­кі спай­су, як і ад пе­ра­да­зі­роў­кі цы­га­рэт, мо­жа, на­прык­лад, ва­ні­та­ваць. За­гі­нуць мож­на пры ўжы­ван­ні вель­мі вы­со­кіх доз. Мар­кі змя­шча­юць та­кія нар­ка­рэ­чы­вы, якія вы­клі­ка­юць цяж­кі га­лю­цы­на­тор­на-па­ра­но­ід­ны псі­хоз. Дык вось вы­пад­кі гі­бе­лі ма­ла­дых лю­дзей у нас бы­лі звя­за­ны ме­на­ві­та з ужы­ван­нем ма­рак. Раз­мо­ва ідзе не пра нар­ка­ма­наў са ста­жам, а пра аб­са­лют­на зда­ро­вых лю­дзей, у якіх ад­на­ра­зо­вае ўжы­ван­не нар­ко­ты­ку вы­клі­ка­ла псі­хоз...

У ма­ім ад­дзя­лен­ні ёсць 17-га­до­вы па­цы­ент з Мар'­і­най Гор­кі. З яго слоў, на­ват у гэ­тым не­вя­ліч­кім га­рад­ку ўсе пад­лет­кі ве­да­юць, хто рас­паў­сюдж­вае нар­ка­тыч­ную атру­ту. Ні­я­кіх вам тай­ні­коў і ін­тэр­нэ­ту. Ты ка­жаш па­трэб­на­му ча­ла­ве­ку: «Дай мне «пол­ку» — і пра­цяг­ва­еш 100 ты­сяч. Усё! Аб­са­лют­ная праз­рыс­тая для дзя­цей сіс­тэ­ма рас­паў­сюдж­ван­ня спай­су.

Ва­сіль ЛО­СІЧ: — Сён­ня 28 рай­цэнт­раў кра­і­ны не ма­юць прад­стаў­ні­коў нар­ка­кант­ро­лю. Пры­чы­на? У не­каль­кіх эта­пах ска­ра­чэн­ня кад­раў. Пры­чым дзесь­ці та­кая па­са­да не бы­ла пра­ду­гле­джа­на на­огул, па­коль­кі са­ма тэ­ма не бы­ла на­столь­кі ак­ту­аль­най для не­вя­лі­кіх рэ­гі­ё­наў.

Пра за­леж­насць

Ула­дзі­мір ІВА­НОЎ: — Лю­бы за­леж­ны — ку­рэц, опій­ны нар­ка­ман, ал­ка­го­лік і г.д. — здоль­ны вес­ці поў­нас­цю цвя­ро­зы лад жыц­ця. І спе­цы­фіч­ныя ме­ды­цын­скія пра­цэ­ду­ры тут ні пры чым. Ня­ма таб­ле­так ад га­рэл­кі або спай­су. За­леж­ны па­ві­нен пры­няць ра­шэн­не жыць цвя­ро­за і вы­трым­лі­ваць пэў­ную тэх­на­ло­гію та­ко­га ла­ду жыц­ця. Сут­насць гэ­тай тэх­на­ло­гіі ў тым, каб кар­ды­наль­на па­мя­няць свае по­гля­ды на жыц­цё. Той, хто ку­рыць, вы­пі­вае, ко­лец­ца, ус­пры­мае жыц­цё і свет як неш­та агрэ­сіў­нае і не­пры­ем­нае, з-за ча­го ўзні­кае жа­дан­не ад­помс­ціць і зра­біць не­пры­ем­нае ў ад­каз. Та­кім не­пры­ем­ным ста­но­віц­ца рэа­лі­за­цыя жа­дан­ня па­ку­рыць, ука­лоц­ца, вы­піць і... за­быц­ца. Каб па­чаць жыць цвя­ро­за, трэ­ба пры­знаць, што маг­чы­ма жыць інакш. Сту­дэнт­ка, якая пе­ра­ста­ла ўжы­ваць псі­ха­ак­тыў­ныя рэ­чы­вы і пад­трым­лі­вае цвя­ро­засць, ка­жа мне, што ў яе ця­пер прос­та ня­ма сва­бод­на­га ча­су: яна за­пі­са­ла­ся ў не­злі­чо­ную коль­касць сек­цый...

Коль­касць опій­ных нар­ка­ма­наў у Бе­ла­ру­сі за­раз пры­клад­на та­кая ж, як у Га­лан­дыі, па­доб­най на нас па коль­кас­ці на­сель­ніц­тва. У пэў­ным сэн­се мы да­сяг­ну­лі ней­ка­га бія­ла­гіч­на­га ўзроў­ню. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, та­кі мае быць. Бо, ска­жам, аб­са­лют­ная боль­шасць да­рос­ла­га на­сель­ніц­тва ўжы­вае ал­ка­голь, але аб­са­лют­ная мен­шасць ста­но­віц­ца ал­ка­го­лі­ка­мі. Та­му ёсць на­дзея, што вя­лі­ка­га рос­ту опій­най нар­ка­ма­ніі ўжо не бу­дзе. Ін­шая спра­ва, што ўзнік­лі сін­тэ­тыч­ныя нар­ко­ты­кі. І тут па­куль на­зі­ра­ец­ца рост рас­паў­сюдж­ван­ня. За ча­ты­ры га­ды іс­на­ван­ня праз на­ша рэ­абі­лі­та­цый­нае ад­дзя­лен­не прай­шло ка­ля ста спа­жыў­цоў сін­тэ­тыч­ных ка­на­бі­но­і­даў. Апош­нім ча­сам у ад­дзя­лен­ні што­дня зна­хо­дзяц­ца ад 10 да 15 та­кіх спа­жыў­цоў. Год та­му бы­лі адзін­кі.

Пра за­ба­ро­ну

Ула­дзі­мір ІВА­НОЎ: — Што ра­біць? Тлу­ма­чыць — што­дня, па­ста­ян­на — пра шко­ду та­ко­га ўжы­ван­ня. Хто гэ­та бу­дзе ра­біць? Тыя, хто по­бач. Баць­кі, пе­да­го­гі па­він­ны быць са­мі доб­ра ін­фар­ма­ва­ны­мі. З дру­го­га бо­ку, да­рос­лыя па­він­ны за­ха­цець уба­чыць праб­ле­му. Не­маг­чы­ма ўжы­ваць нар­ко­ты­кі так, каб у хут­кім ча­се гэ­та не за­ўва­жы­лі на­ва­коль­ныя. Ад­нак бліз­кія нар­ка­ма­на не жа­да­юць звяр­таць на гэ­та ўва­гу. Як жон­кі ал­ка­го­лі­каў не жа­да­юць ба­чыць праб­ле­му сва­іх му­жоў. Ім не хо­чац­ца ўсве­дам­ляць не­ўлад­ка­ва­насць улас­най сям'і. Уба­чыць — зна­чыць узяць на ся­бе ад­каз­насць, па­чаць неш­та ра­біць. Толь­кі ка­лі за­леж­насць на­бы­вае не­вы­нос­ны ха­рак­тар, та­ды па­чы­на­ец­ца по­шук ра­та­ван­ня. Між тым мож­на шу­каць да­па­мо­гі ад­ра­зу. У нас дзей­ні­чае бяс­плат­ны тэ­ле­фон да­ве­ру:
8 801 100 18 18. Ёсць маг­чы­масць атры­маць важ­ную ін­фар­ма­цыю пра тых жа кам­пе­тэнт­ных спе­цы­я­ліс­таў.

Ган­на ЛЮ­БІН­СКАЯ: — Апош­нім ча­сам баць­кі тэ­ле­фа­ну­юць у на­шу ар­га­ні­за­цыю з дзіў­ны­мі пы­тан­ня­мі: «Ку­ды мне яго здаць?», «Дай­це мне тэ­ле­фон лю­дзей, якія вы­бі­ва­юць ду­расць з нар­ка­ма­наў... Яго па­б'юць, і ён пе­ра­ста­не ўжы­ваць». Ін­шая праб­ле­ма — не­ка­то­рыя баць­кі хоць і за­ўва­жы­лі сам факт ужы­ван­ня, ад­нак утой­ва­юць яго, за­кры­ва­юць во­чы. За мя­жой, ка­лі лю­дзі вы­яў­ля­юць па­доб­ныя праб­ле­мы, то па­чы­на­юць ад­кры­та га­ва­рыць аб праб­ле­ме. Гэ­та спры­яе та­ле­рант­на­му стаў­лен­ню да лю­дзей з за­леж­нас­ця­мі, да­па­ма­гае ім у по­шу­ку вый­сця.

Пра па­ка­ран­не

Ула­дзі­мір ІВА­НОЎ: — Ёсць мер­ка­ван­не, што не­аб­ход­на пры­цяг­ваць нар­кас­па­жыў­цоў да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці. Ад­нак ці маг­чы­ма па­ка­раць 150 ты­сяч нар­ка­за­леж­ных? З дру­го­га бо­ку, ці маг­чы­ма пра­па­на­ваць аль­тэр­на­ты­ву — ля­чэн­не і рэ­абі­лі­та­цыю? У кра­і­не ж да­гэ­туль ня­ма па­ла­жэн­ня аб рэ­абі­лі­та­цый­ных цэнт­рах... Шэ­раг іх пра­цуе, але хто як мо­жа, і, па-дру­гое, іс­ну­ю­чых маг­чы­мас­цяў мо­жа ака­зац­ца не­да­стат­ко­ва.

Ва­сіль ЛО­СІЧ: — Я лі­чу, што та­кая нор­ма ады­гра­ла б сваю пра­фі­лак­тыч­ную ро­лю. Па­куль гэ­тае пы­тан­не прос­та вы­но­сіц­ца на гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не. Як не­аб­ход­на аб­мер­ка­ваць з гра­мад­скас­цю і зме­ны ў за­ка­на­даў­стве па аб­ме­жа­ван­ні до­сту­пу да сай­таў, якія «ганд­лю­юць» нар­ко­ты­ка­мі.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.