Вы тут

«З нецярпеннем чакаем першы працоўны дзень»


Ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія вы­пус­ку кур­сан­таў Цэнт­ра па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі кі­ру­ю­чых ра­бот­ні­каў і спе­цы­я­ліс­таў Дэ­парт­амен­та ахо­вы МУС. Кур­сан­ты ча­ты­рох ву­чэб­ных груп за­кон­чы­лі сваё на­ву­чан­не, і ўжо хут­ка на­сту­піць іх пер­шы паў­на­вар­тас­ны пра­цоў­ны дзень. Якія эмо­цыі на­паў­ня­юць вы­пуск­ні­коў ву­чэб­на­га цэнт­ра, якія ў іх пла­ны на бу­ду­чы­ню і з якім на­стро­ем увой­дуць яны ў да­рос­лае жыц­цё?

8-2

Не пад­ма­ну, ка­лі ска­жу, што ў жыц­ці кур­сан­та ёсць два най­больш ад­каз­ныя мо­ман­ты: пры­няц­це пры­ся­гі і ўра­чыс­ты вы­пуск. Пры­чым гэ­тыя мо­ман­ты хва­лю­юць на­ват тых, хто на­зі­рае збо­ку, у якас­ці гле­да­ча.

На стра­я­вым пля­цы цэнт­ра, як па лі­ней­цы, вы­стра­і­лі­ся вы­пуск­ні­кі. Уся ўва­га вы­клад­чы­каў і кі­ру­ю­ча­га са­ста­ву дэ­пар-
т­амен­та — на ві­ноў­ні­каў ура­чыс­тас­ці.

З асаб­лі­вай ува­гай слу­ха­лі кур­сан­ты на­каз на да­ро­гу на­чаль­ні­ка Дэ­парт­амен­та ахо­вы МУС, пал­коў­ні­ка мі­лі­цыі Ва­дзі­ма Сі­ня­ўска­га. Ад­кры­ва­ючы ўра­чыс­тае ме­ра­пры­ем­ства, ён па­дзя­ка­ваў хлоп­цам за па­спя­хо­вую ву­чо­бу, вы­ка­заў упэў­не­насць, што яны з го­на­рам па­поў­няць шэ­ра­гі дзей­ных су­пра­цоў­ні­каў дэ­парт­амен­та і, акра­мя не­па­срэд­ных аба­вяз­каў па за­бес­пя­чэн­ні ахо­вы аб'­ек­таў усіх фор­маў улас­нас­ці, уня­суць знач­ны ўклад у захаванне гра­мад­ска­га па­рад­ку. Так­са­ма Ва­дзім Сі­ня­ўскі рас­ка­заў пра спе­цы­фі­ку служ­бы пад­раз­дзя­лен­няў ахо­вы, пад­крэс­ліў іх ма­біль­насць і во­ка­мгнен­ную га­тоў­насць прый­сці на да­па­мо­гу.

Ён так­са­ма за­ся­ро­дзіў ува­гу на тым, што на­ва­спе­ча­ныя су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі ўвай­шлі ў ка­лек­тыў, які мае сла­ву­тыя тра­ды­цыі, а іх не­аб­ход­на збе­раг­чы і пра­доў­жыць. Га­лоў­нае, што аб'­яд­ноў­вае кож­на­га з пры­сут­ных тут — гэ­та шчы­рае слу­жэн­не свай­му на­ро­ду і дзяр­жа­ве. Ра­шэн­нем на­чаль­ні­ка Дэ­парт­а-
мен­та ахо­вы за доб­ра­сум­лен­нае вы­ка­нан­не служ­бо­вых аба­вяз­каў у пе­ры­яд на­ву­чан­ня, ак­тыў­ны ўдзел у гра­мад­скім жыц­ці цэнт­ра і пос­пе­хі ў асва­ен­ні ву­чэб­най пра­гра­мы шэ­раг вы­пуск­ні­коў уз­на­га­ро­джа­ны пісь­ма­мі з па­дзя­кай і каш­тоў­ны­мі па­да­рун­ка­мі. Гэ­та ра­да­выя мі­лі­цыі Дзя­ніс Пет­ра­чэн­ка, Аляк­сандр Бяз­мен і Мак­сім Ці­ця­нок.

Яшчэ дзе­ся­ці кур­сан­там: ра­да­вым мі­лі­цыі Ра­ма­ну Цы­ган­ко­ву, Вік­та­ру Кі­ры­лю­ку, Паў­лу Ляш­ке­ві­чу, Яў­ге­ну За­мо­ці­ну, Іва­ну Мыс­ліў­цу, Мі­ка­лаю Ба­ра­на­ву, Яў­ге­ну Шыш­ло, Ана­то­лю Га­лу­зу, Уль­я­не Чар­нель і Аляк­санд­ру Па­зня­ку па мес­цы пра­хо­джан­ня служ­бы на­кі­ра­ва­ны ха­дай­ніц­твы аб за­ах­воч­ван­ні.

Він­шу­ю­чы вы­пуск­ні­коў, на­чаль­нік дэ­парт­амен­та ска­заў: «Мы не су­мня­ва­ем­ся, што ў сва­ёй дзей­нас­ці вы бу­дзе­це пра­яў­ляць вы­со­кае па­чуц­цё аба­вяз­ку, кам­пе­тэнт­насць і іні­цы­я­тыў­насць. Пе­рай­май­це до­свед ста­рэй­шых та­ва­ры­шаў і на­шых ве­тэ­ра­наў. Будзь­це пры­кла­дам ва ўсім».

На­чаль­нік уста­но­вы аду­ка­цыі пал­коў­нік мі­лі­цыі Ві­таль Дзміт­ры­еў па­він­ша­ваў кур­сан­таў з па­спя­хо­вым за­кан­чэн­нем пер­ша­па­чат­ко­ва­га эта­пу ў іх пра­фе­сій­ным ста­наў­лен­ні. І на­ват моц­ны ве­цер не за­глу­шыў гуч­нае трох­ра­зо­вае «ўра» кур­сан­таў. На­пры­кан­цы вы­пуск­ні­кі прай­шлі ўра­чыс­тым мар­шам пе­рад кі­ру­ю­чым са­ста­вам дэ­парт­амен­та і вы­клад­чы­ка­мі цэнт­ра.

8-3

Трыц­цаць­ дзя­вя­ты ўзвод (да­рэ­чы, адзін з леп­шых на кур­се) су­стрэў нас поў­ным са­ста­вам у ад­ной з ву­чэб­ных аў­ды­то­рый. Сур'­ёз­ныя ма­ла­дыя лю­дзі, пе­ра­важ­на з Брэсц­кай, Ма­гі­лёў­скай і Го­мель­скай аб­лас­цей, спя­ша­юц­ца па­дзя­ліц­ца ўра­жан­ня­мі аб ву­чо­бе, аб­мер­ка­ваць да­лей­шае пра­хо­джан­не служ­бы і перс­пек­ты­вы.

Ка­ман­дзір уз­во­да, ра­да­вы мі­лі­цыі Ра­ман Цы­ган­коў: «У нас вель­мі друж­ны ўзвод. Усе з пер­шых дзён на­ву­чан­ня вель­мі ад­каз­на па­ста­ві­лі­ся да ву­чо­бы, дзя­ку­ю­чы ча­му мно­гія сён­ня атры­ма­лі за­ах­воч­ван­ні. На­огул, пад­трым­ка, ра­зу­мен­не і друж­ба — га­лоў­ныя склад­ні­кі, без якіх прый­шло­ся б вель­мі цяж­ка. І ў нас усё гэ­та ёсць. Я ве­ру, што мы не стра­цім ад­но ад­на­го, а бу­дзем пад­трым­лі­ваць сяб­роў­ства, з'яў­ля­ю­чы­ся ўжо не кур­сан­та­мі, а паў­на­праў­ны­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі Дэ­парт­амен­та ахо­вы».

Дзя­ніс Пет­ра­чэн­ка, які атры­маў пісь­мо з па­дзя­кай ад на­чаль­ні­ка дэ­парт­амен­та, мае на­мер у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку пра­доў­жыць ву­чо­бу. У пла­нах — па­ступ­лен­не ў Ака­дэ­мію МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. «У бу­ду­чы­ні я ба­чу ся­бе афі­цэ­рам мі­лі­цыі. Гэ­та мая ма­ра. І я да яе ўпэў­не­на іду», — пры­знаў­ся Дзя­ніс.

На пы­тан­не, якая дыс­цып­лі­на за­ха­пі­ла найбольш, хлоп­цы хо­рам ад­ка­за­лі, што ці­ка­вым бы­ло ўсё. Пас­ля «ра­зу­мо­вых» дыс­цып­лін з за­да­валь­нен­нем зай­ма­лі­ся фі­зіч­най пад­рых­тоў­кай. За­ня­ткаў спор­там, на іх дум­ку, ні­ко­лі не бы­вае шмат. За­пом­ні­ла­ся кур­сан­там і ста­жы­роў­ка. Та­му з не­цяр­пен­нем вы­пуск­ні­кі ча­ка­юць свой пер­шы пра­цоў­ны дзень.

Ра­да­вая мі­лі­цыі Уль­я­на Чар­нель сён­ня на­ву­ча­ец­ца на за­воч­ным ад­дзя­лен­ні дру­го­га кур­са Ака­дэ­міі МУС і так­са­ма, як і Дзя­ніс, пла­нуе да­лей­шае жыц­цё звя­заць са служ­бай у мі­лі­цыі.

— З усіх дыс­цып­лін мне аса­біс­та вель­мі па­да­ба­лі­ся так­ты­ка-спе­цы­яль­ная, аг­ня­вая і фі­зіч­ная пад­рых­тоў­кі. Заўт­ра мой пер­шы пра­цоў­ны дзень у Мінск­ім аб­лас­ным упраў­лен­ні Дэ­парт­амен­та ахо­вы МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. І я да яго га­то­ва, — усмі­ха­ю­чы­ся, рас­па­вя­дае Уль­я­на. — У пла­нах пра­ца, ву­чо­ба і пра­цяг служ­бы, але ўжо ў афі­цэр­скім зван­ні. Ме­ся­цы ў ву­чэб­ным цэнт­ры за­пом­ні­лі­ся мне цу­доў­ным стаў­лен­нем да нас вы­клад­чы­каў, но­вы­мі ве­да­мі, вя­лі­кай коль­кас­цю но­вых сяб­роў. Доб­ра на­ла­джа­ны ў цэнт­ры по­быт і ўмо­вы для пра­жы­ван­ня вар­та ад­зна­чыць асоб­на. А яшчэ я бу­ду па­мя­таць, як мы ўсім 41-м уз­во­дам гу­ля­лі зі­мой у снеж­кі. Бы­ло так цу­доў­на! Я ўпэў­не­на, што мы пра­цяг­нем кан­так­та­ваць і сяб­ра­ваць. І мне не цер­піц­ца па­чаць пра­цу. Я пе­ра­ка­на­на, што ў мя­не і ўсіх сён­няш­ніх вы­пуск­ні­коў усё атры­ма­ец­ца. І Дэ­парт­амент ахо­вы бу­дзе на­мі га­на­рыц­ца.

У сваю чар­гу, мы зы­чым усім вы­пуск­ні­кам цэнт­ра ўда­чы і вы­дат­най служ­бы!

Ан­жа­лі­ка ВЫ­ДЖАК-ТАР­ГО­НЯ.

Фо­та Але­ны Яр­ма­лін­скай.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.