Вы тут

Ты­дзень ле­су стар­таваў на Кур­га­не Сла­вы


Ад­крыц­цё ак­цыі «Ты­дзень ле­су‑2014», пры­све­ча­най 70‑й га­да­ві­не вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, ад­былося на ме­ма­ры­яль­ным комп­лек­се «Кур­ган Сла­вы» ў Сма­ля­віц­кім ра­ё­не.

Ад­крыў ак­цыю мі­ністр ляс­ной гас­па­дар­кі Мі­ха­іл Амель­я­но­віч. Ра­зам з мі­ніст­рам пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Ула­дзі­мі­рам Цал­ко і мі­ніст­рам юс­ты­цыі Але­гам Слі­жэў­скім, а так­са­ма ін­шы­мі ўдзель­ні­ка­мі яны па­са­дзілі пер­шыя па­мят­ныя дрэ­вы. Ме­ра­пры­ем­ства пра­цяг­нулася ў Вал­мян­скім ляс­ніц­тве Сма­ля­віц­ка­га ра­ё­на.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі прэс-сак­ра­та­ра Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі Ру­жэ­ны На­віц­кай, у Брэсц­кай воб­лас­ці ме­ра­пры­ем­ствы Тыд­ня ле­су прой­дуць на 120 аб'­ек­тах. Ча­ка­ец­ца, што ў іх возь­муць удзел больш за 4 ты­ся­чы гра­ма­дзян. У Ві­цеб­скай воб­лас­ці ся­род са­мых ак­тыў­ных удзель­ні­каў ак­цыі бу­дзе мо­ладзь — яе пад­тры­ма­лі шмат­лі­кія шко­лы, ка­ле­джы і ВНУ. А ўво­гу­ле, як мяр­ку­ец­ца, доб­ра­ах­вот­ні­каў бу­дзе больш за 5 ты­сяч ча­ла­век.

Як ад­зна­ча­юць у мі­ніс­тэр­стве, жы­ха­ры Го­мель­шчы­ны па тра­ды­цыі ў лі­ку са­мых ак­тыў­ных удзель­ні­каў ак­цыі: за­яў­кі на ўдзел у Тыд­ні ле­су па­сту­пі­лі ўжо ад больш чым 9 ты­сяч ча­ла­век. Іх сі­ла­мі бу­дзе па­са­джа­на больш за 15 міль­ё­наў дрэў. У Гро­дзен­скай воб­лас­ці так­са­ма абя­ца­юць, што сё­ле­та ак­цыя бу­дзе не менш ма­са­вай, чым ле­тась: ча­ка­ец­ца, што ў ёй возь­муць удзел больш за 7 ты­сяч доб­ра­ах­вот­ні­каў.

У ста­ліч­най воб­лас­ці пер­шыя 100 ча­ла­век за­рэ­гіст­ра­ва­лі­ся ў якас­ці ўдзель­ні­каў ак­цыі яшчэ ў па­чат­ку са­ка­ві­ка. А ўся­го Ты­дзень ле­су пад­тры­ма­юць, як мяр­ку­ец­ца, больш за 10 ты­сяч ча­ла­век. Як ста­ліч­ны рэ­гі­ён, Мін­ская воб­ласць ад­роз­ні­ва­ец­ца тым, што ся­род удзель­ні­каў ак­цыі заў­сё­ды шмат прад­стаў­ні­коў ор­га­наў дзяр­жаў­на­га ўпраў­лен­ня. На па­сад­ках ле­су і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ляс­но­га фон­ду бу­дзе пра­ца­ваць ка­ля 700 ра­бот­ні­каў роз­ных мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў. Пры­чым мно­гія ка­лек­ты­вы бу­дуць пра­ца­ваць на ча­ле са сва­і­мі кі­раў­ні­ка­мі.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.