Удзельнікамі 32‑га міжнароднага марафону, які адбыўся ў Асіповічах, стала больш як 700 чалавек рознага ўзросту і роду дзейнасці. Гэтае спартыўнае мерапрыемства было прысвечана 70‑годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза Мікалая Каралёва, імя якога носіць адна з вуліц райцэнтра.
Напрыклад, сёлета ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі 20 гарадоў Беларусі, 12 — Расіі і аднаго — Украіны. Упершыню быў пастаўлены рэкорд па колькасці марафонцаў. Прабегчы традыцыйныя 42 кіламетры 195 метраў рызыкнулі 73 чалавекі. «Прыемна, што да гэтага віду спаборніцтва такая вялікая цікавасць», — адзначыў галоўны суддзя марафона Аляксандр Гоцкі, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі.
У масавым забегу на 2 кіламетры ўдзельнічала 530 вучняў 6–11 класаў, а 3‑кіламетровую «ветэранскую» трасу асілілі 4 удзельнікі вайны, самаму старэйшаму з якіх споўнілася 89 гадоў. У месцах забегаў дзяжурылі карэты хуткай медыцынскай дапамогі, а на трасе працавалі пункты харчавання, дзе можна было падсілкавацца фруктамі, гарбатай, мінеральнай вадой і нават падмацаваць арганізм соллю, каб аднавіць салявы баланс. Святочны настрой стварала бадзёрая музыка і балельшчыкі, якіх таксама было дастаткова. Пераможцы забегаў былі адзначаны ганаровымі граматамі і грашовымі прызамі Міністэрства спорту і турызму, аблвыканкама і райвыканкама. Пасля адбыўся святочны канцэрт.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.