Вы тут

Зброй­нае майстэрства па-пар­ты­зан­ску


ці Ляс­ныя ку­лі­бі­ны

Асаб­лі­вас­ці пар­ты­зан­скай ба­раць­бы па­тра­ба­ва­лі вя­лі­кай ін­тэн­сіў­нас­ці страл­ко­ва­га агню за ка­рот­кі час. Пя­ці­за­рад­ныя він­тоў­кі, якія зна­хо­дзі­лі­ся на ўзбра­ен­ні на­род­ных мсці­ўцаў, вы­ра­ша­лі зы­ход бою не ў леп­шы бок. Ні­чо­га больш не за­ста­ва­ла­ся, як ства­раць зброю са­мім. Аў­та­ма­ты, піс­та­ле­ты, гра­на­та­мё­ты са­мых не­звы­чай­ных фор­маў і ні­ко­лі не­вя­до­мых да­гэ­туль сіс­тэм збі­ра­лі­ся лі­та­раль­на па він­ці­ку… Ка­та­лог уні­каль­най ка­лек­цыі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны «Пар­ты­зан­ская зброя» не­ўза­ба­ве ўба­чыць свет у Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». Па­доб­ная пра­ца ў бе­ла­рус­кай гіс­та­рыя­гра­фіі вы­хо­дзіць упер­шы­ню. Больш за тое, не іс­нуе та­ко­га ка­та­ло­га і на ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры. А ўсё та­му, што са­ма ка­лек­цыя са­ма­роб­най пар­ты­зан­скай зброі з'яў­ля­ец­ца ра­ры­тэт­най у фон­да­вых збо­рах му­зея. Ана­ла­гаў ёй ня­ма ва ўсім све­це: 62 прад­ме­ты, і ні адзін з іх не паў­та­рае ін­шы!

2Яшчэ ў ве­рас­ні 1943 го­да, ка­лі толь­кі бы­лі вы­зва­ле­ны пер­шыя на­се­ле­ныя пунк­ты Бе­ла­ру­сі, ЦК КПБ бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не ства­рыць му­зей ба­раць­бы бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Аб гэ­тым па­ве­дам­ля­лі ў тыл во­ра­га — ту­ды, дзе іш­ла пар­ты­зан­ская вай­на, ства­ра­ла­ся на­ша гіс­то­рыя. Пар­ты­зан за­клі­ка­лі збі­раць і за­хоў­ваць да­ку­мен­ты, фо­та­здым­кі, дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні, узо­ры са­ма­роб­най зброі.

Так са­ма­роб­ная пар­ты­зан­ская зброя ста­ла ад­ной з пер­шых ка­лек­цый му­зея ў Мін­ску. Яна фар­мі­ра­ва­ла­ся лі­та­раль­на ра­зам з са­мім му­зе­ем. Яшчэ не скон­чы­ла­ся вай­на, а пар­ты­за­ны па­ча­лі нес­ці сю­ды свае тра­феі.

— Я ўзгад­ваю ад­на­го з бы­лых ды­рэк­та­раў му­зея Пят­ра Ла­вец­ка­га, які ў га­ды вай­ны ўзна­чаль­ваў штаб пар­ты­зан­скай бры­га­ды «Бу­ра­вес­нік», — га­во­рыць адзін з аў­та­раў ка­та­ло­га, на­мес­нік га­лоў­на­га за­ха­валь­ні­ка фон­даў му­зея Га­лі­на СКА­РЫН­КА.

 — Вось што ён рас­каз­ваў: «Ка­лі мы ўпер­шы­ню атры­ма­лі ра­дыё­гра­му аб тым, што бу­дзе ство­ра­ны му­зей і для яго па­трэб­на неш­та па­кі­даць, па­ду­ма­лі: лепш бы яны зброю пе­ра­сла­лі. А ра­ні­цай да нас дай­шло: раз му­зей — зна­чыць, хут­ка Пе­ра­мо­га». По­тым Пётр Спі­ры­до­на­віч прый­шоў у му­зей з дву­ма ча­ма­да­на­мі да­ку­мен­таў толь­кі яго бры­га­ды.

На­ват сам пер­шы сак­ра­тар ЦК КП(б) Бе­ла­ру­сі Пан­це­ляй­мон Па­на­ма­рэн­ка пе­ра­даў у му­зей не­каль­кі сва­іх рэ­чаў, якія сён­ня ад­но­сяц­ца да най­больш ра­ры­тэт­ных. Так у му­зеі з'я­віў­ся піс­та­лет-ку­ля­мёт сіс­тэ­мы Шпа­гі­на (у пра­ста­моўі — аў­та­мат ППШ). Толь­кі не звы­чай­ны, а ство­ра­ны пра­цоў­ны­мі за­во­да імя Ста­лі­на ў дзень вы­пус­ку міль­ён­на­га аў­та­ма­та. Гэ­та быў адзін з 20 ППШ, вы­ка­на­ных у асаб­лі­вым афарм­лен­ні. Та­кія бы­лі толь­кі ў Ста­лі­на, мар­ша­лаў Ра­ка­соў­ска­га, Жу­ка­ва, Ва­сі­леў­ска­га і не­ка­то­рых ін­шых буй­ных во­е­на­чаль­ні­каў. Акра­мя та­го, Пан­це­ляй­мон Кан­драта­віч пе­ра­даў у му­зей два са­ма­роб­ныя на­жы, якія яму па­да­ры­лі пар­ты­за­ны, не­каль­кі піс­та­ле­таў, у тым лі­ку адзін вель­мі рэд­кі. Стар­шы­ня Цэнт­раль­на­га шта­ба пар­ты­зан­ска­га ру­ху не толь­кі пры­маў ра­шэн­ні, якія ты­чы­лі­ся му­зей­най спра­вы, але і сам ва ўсім гэ­тым удзель­ні­чаў, бо быў му­зей­шчы­кам, збі­раль­ні­кам па сва­ім ха­рак­та­ры.

Ад­ра­зу пас­ля вы­зва­лен­ня Мін­ска ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы па­ча­ла пра­ца­ваць спе­цы­яль­ная гру­па па ства­рэн­ні му­зей­най экс­па­зі­цыі. Толь­кі на ру­ку ім бы­ла вель­мі знач­ная па­дзея. 16 лі­пе­ня 1944 го­да ў раз­бу­ра­ным Мін­ску ад­быў­ся адзін з са­мых не­звы­чай­ных па­ра­даў: на по­лі га­рад­ско­га іпад­ро­ма, які пе­рад гэ­тым быў раз­мі­ні­ра­ва­ны, пад сва­і­мі ба­я­вы­мі сця­га­мі, тры­ма­ю­чы ў ру­ках зброю, прай­шлі ка­ля 30 ты­сяч са­вец­кіх пар­ты­зан. Та­кім пры­го­жым ста­ла за­вяр­шэн­не пар­ты­зан­скай ба­раць­бы ў Бе­ла­ру­сі. Па­ча­ло­ся мір­нае жыц­цё. Ад­ра­зу пас­ля па­ра­да, пе­ра­даў­шы ў му­зей сваю зброю і рыш­ту­нак, дзя­сят­кі ты­сяч пар­ты­зан пра­цяг­ну­лі ба­раць­бу ўжо ў ра­дах Чыр­во­най Ар­міі, ас­тат­нія па­ча­лі зай­мац­ца ад­наў­лен­нем раз­бу­ра­ных га­ра­доў і вё­сак. Не­ка­то­рым пар­ты­зан­скім ка­ман­дзі­рам пра­па­на­ва­лі пра­ца­ваць у му­зеі. Гэ­та бы­лі яго пер­шыя су­пра­цоў­ні­кі.

3І за­кі­пе­ла пра­ца. Па­ча­лі пад­ра­бяз­на вы­ву­чаць атры­ма­ную ад пар­ты­зан зброю, якая бы­ла ўруч­ную ство­ра­на на ляс­ной па­ля­не, у зям­лян­цы — дзе за­ўгод­на, толь­кі не ў пры­дат­ных для гэ­та­га май­стэр­нях! Не ха­па­ла зброі, вось і вы­му­ша­ны бы­лі пар­ты­за­ны май­стра­ваць са­бе яе са­мі. За асно­ву бра­лі тое, што за­ста­ло­ся ад па­ла­ма­най ці той, што вый­шла са строю. Ад­нак усё роў­на ка­ля 70% дэ­та­ляў бы­лі са­ма­роб­ны­мі! Праў­да, у тых жа ППШ та­кую дэ­таль, як ствол, ні­хто ні­ко­лі не ра­біў: гэ­та вы­ка­наць амаль не­маг­чы­ма з‑за разь­бы ўнут­ры. І тут знай­шлі вый­сце. Бра­лі ствол ад він­тоў­кі Мо­сі­на, які быў доў­гі, рэ­за­лі яго на­па­ло­ву — і для двух піс­та­ле­таў-ку­ля­мё­таў ствол быў га­то­вы. І, як ні дзіў­на, яны амаль не да­ва­лі асе­чак. Як­раз тая зброя, якая бы­ла вар­тая за­вод­скай вы­твор­час­ці.

Пар­ты­зан­скія май­стры пры­зна­ва­лі­ся, што ППШ — най­больш прос­ты ва­ры­янт та­го, што мож­на бы­ло зра­біць. Ін­струк­тар пад­рыў­ной спра­вы Мінск­ага пар­ты­зан­ска­га злу­чэн­ня Тэн­гіз Шаў­гу­лі­дзэ ўзяў­ся за больш скла­да­ную спра­ву і ства­рыў гра­на­та­мё­ты і мі­на-гра­на­ты! Ёсць у ка­лек­цыі на­ват са­ма­роб­ная пуш­ка, якую змай­стра­ва­лі ўмель­цы пар­ты­зан­ска­га атра­да «Іск­ра» бры­га­ды «Раз­гром» Мін­скай воб­лас­ці. Па­ста­ві­лі гар­ма­ту ад пад­бі­та­га са­вец­ка­га тан­ка Т‑26 на ка­лё­сы ад се­ял­кі, а для та­го, каб яна стра­ля­ла, час­цей за ўсё вы­ка­рыс­тоў­ва­лі аглоб­лю, якая заў­сё­ды бы­ла пад ру­кой. Кем­лі­вас­ці май­строў-зброй­ні­каў зайз­дрос­ціў не адзін ге­не­рал тан­ка­вых войск — а ся­род на­вед­валь­ні­каў му­зея бы­лі і прад­стаў­ні­кі ге­не­ра­лі­тэ­ту.

— Больш за ўсё ў гэ­тай ка­лек­цыі мя­не за­хап­ляе май­стэр­ства гэ­тых лю­дзей, — пры­зна­ец­ца аў­тар ка­та­ло­га. — Пе­рад імі хо­чац­ца схі­ліць га­ло­вы: гэ­та бы­ла са­праўд­ная зброя Пе­ра­мо­гі. На жаль, ім­ёны не ўсіх май­строў, чыя зброя змя­шча­ец­ца ў ка­лек­цыі, да­вя­ло­ся вы­свет­ліць. Гэ­та бы­лі сціп­лыя лю­дзі, якія на сва­іх пра­цах не па­кі­ну­лі ні­вод­най па­зна­кі. Маг­чы­ма, тры­ма­ю­чы ў ру­ках ка­та­лог, хтось­ці па­знае свой вы­раб ці бу­дзе ве­даць, кім і ка­лі ён мог быць вы­ка­на­ны.

Не­ма­лую част­ку ка­лек­цыі скла­да­юць піс­та­ле­ты-ку­ля­мё­ты ППШ на­род­ных мсці­ўцаў Пін­ска­га пар­ты­зан­ска­га злу­чэн­ня Ян­ке­ля Мен­кі­на і Яка­ва Це­мя­ко­ва. Гэ­тыя май­стры-зброй­ні­кі не прос­та ра­ман­та­ва­лі зброю сва­ёй бры­га­ды, але і ра­бі­лі яе на­ноў. Гэ­та бы­ла са­праўд­ная на­ла­джа­ная вы­твор­часць са­ма­роб­ных аў­та­ма­таў! Па афі­цый­ных да­ку­мен­тах, з іх лёг­кай ру­кі вый­шлі ў свет 120 та­кіх аў­та­ма­таў з па­зна­кай «ТМ‑44» (Це­мя­коў-Мен­кін уз­ору 1944 го­да).

Два з іх яны пе­ра­сла­лі ў Маск­ву: адзін па­да­ры­лі Па­на­ма­рэн­ку, дру­гі — Ва­ра­шы­ла­ву. І ка­лі Па­на­ма­рэн­ка атры­маў гэ­ты аў­та­мат, ён на­столь­кі ўра­зіў Пан­це­ляй­мо­на Кан­дра­та­ві­ча май­стэр­ствам вы­ка­нан­ня і тэх­ніч­ным ра­шэн­нем (а ў гэ­тай спра­ве ён ве­даў толк: па пер­шай аду­ка­цыі быў ін­жы­не­рам), што ад­пра­віў ад­каз­ную тэ­ле­гра­му са сло­ва­мі ўдзяч­нас­ці і прось­бы: «Ка­лі лас­ка, за­ха­вай­це для бу­ду­ча­га му­зея не толь­кі ўзо­ры зброі, але і тыя ін­стру­мен­ты, які­мі яна бы­ла зроб­ле­на». Маг­чы­ма, дзя­ку­ю­чы гэ­тым рад­кам сён­ня ў экс­па­зі­цыі му­зея іс­нуе ім­пра­ві­за­ва­ная збро­е­вая май­стэр­ня з са­праўд­ны­мі рэ­ча­мі 1944 го­да: стан­ка­мі, ку­вал­да­мі, ціс­ка­мі…

Гле­дзя­чы на са­ма­роб­ную пар­ты­зан­скую зброю, за­ўва­жа­еш, на­коль­кі май­стры бы­лі роз­ны­мі, на­коль­кі яны па-свой­му твор­ча ўва­саб­ля­лі ў рэ­ча­іс­насць ча­сам ад­ны і тыя ж ра­шэн­ні. Га­лі­не Ска­рын­цы пад­час пра­цы ў му­зеі шан­ца­ва­ла на су­стрэ­чы з не­ка­то­ры­мі май­стра­мі. Ад­на з іх па­кі­ну­ла най­яр­чэй­шы след у па­мя­ці.

— Я та­ды пра­ца­ва­ла эк­скур­са­во­дам, — уз­гад­вае Га­лі­на Ва­сіль­еў­на. — У му­зей іш­лі на­тоў­па­мі — ка­ля 500 ты­сяч лю­дзей у год! У юбі­лей­ныя га­ды ў Мінск з уся­го Са­вец­ка­га Са­ю­за пры­бы­ва­лі ту­рыс­тыч­ныя цяг­ні­кі з ве­тэ­ра­на­мі. Я толь­кі ця­пер ра­зу­мею, на­коль­кі яны яшчэ бы­лі ма­ла­ды­мі! У той дзень я пра­во­дзі­ла эк­скур­сію для гру­пы з Бран­скай воб­лас­ці. Пад­ня­ў-
шы­ся на дру­гі па­верх, за­ўва­жы­ла ка­ля віт­ры­ны з пар­ты­зан­скай збро­яй муж­чы­ну, які вель­мі дас­ка­на­ла неш­та раз­гляд­ваў. Па­ды­шла да яго і пы­таю: «А вы тут знай­шлі неш­та сваё?» А ён па­ва­роч­ва­ец­ца і, па­каз­ва­ю­чы, ка­жа: «Гэ­та мой са­ма­роб­ны аў­та­мат». Уся гру­па па­гля­дзе­ла на яго са здзіў­лен­нем. «Вось і вы не ве­ры­це, што гэ­та мож­на зра­біць», — да­ба­віў ён.

На гэ­тым эк­скур­сія для бран­скай гру­пы і скон­чы­ла­ся. Пе­рад імі ста­яў жы­вы экс­па­нат, які па­чаў най­ці­ка­вей­шы апо­вед. Ус­па­мі­ны ве­тэ­ра­на і сён­ня за­хоў­ва­юц­ца ў му­зеі. Бы­лы пар­ты­зан Ва­сіль Дал­га­наў пры­знаў­ся, што ад­ны­мі з са­мых прос­тых па кан­струк­цыі бы­лі піс­та­ле­ты-ку­ля­мё­ты Шпа­гі­на, якія ён май­стра­ваў. Спа­чат­ку з яго па­смей­ва­лі­ся. І ўсё змя­ні­ла­ся ў той мо­мант, ка­лі ён зра­біў 70 пры­стрэ­лач­ных вы­стра­лаў са свай­го са­ма­роб­на­га аў­та­ма­та. І тут ад­бы­ло­ся не­ве­ра­год­нае: май­стру-са­ма­ву­ку па­ча­лі нес­ці роз­ныя дэ­та­лі, ін­стру­мен­ты, каб зра­біў зброю і для іх. А што азна­ча­ла зброя ў пар­ты­зан­скім атра­дзе? Ка­лі яна ёсць — ты ба­ец, ка­лі ня­ма — ча­кай смер­ці. І ад­ной­чы пар­ты­зан Дал­га­наў зра­біў на­столь­кі рэд­кі аў­та­мат, што па кан­струк­цыі яму не бы­ло па­доб­ных!

— Аб­са­лют­на ўні­каль­ныя кан­струк­цыі май­строў-зброй­ні­каў, у тым лі­ку і гэ­тая, бу­дуць прад­стаў­ле­ны ў пер­шай част­цы ка­та­ло­га, — па­дзя­лі­ла­ся Га­лі­на Ска­рын­ка. — Дру­гі аў­тар вы­дан­ня, Сяр­гей Ла­пы­роў, на­ват кла­сі­фі­ка­ваў ка­лек­цыю са­ма­роб­най пар­ты­зан­скай зброі: зроб­ле­ныя на асно­ве ППШ, піс­та­ле­та-ку­ля­мё­та Дзег­ця­ро­ва, піс­та­ле­та-ку­ля­мё­та Су­да­ева, на асно­ве ня­мец­кіх аў­та­ма­таў… Ме­на­ві­та згод­на з гэ­тай кла­сі­фі­ка­цы­яй у ка­та­ло­гу раз­ме­шча­ны фо­та­здым­кі экс­па­на­таў. По­бач — іх апі­сан­ні, тэ­ма­тыч­ныя ма­люн­кі, ус­па­мі­ны май­строў-зброй­ні­каў.

…Толь­кі дзве ка­лек­цыі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ся­род якіх і са­ма­роб­ная пар­ты­зан­ская зброя, ма­юць ста­тус гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­ці ка­тэ­го­рыі «1» у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. І гэ­та па­цвер­джа­на, у пер­шую чар­гу, тым, што коль­кі га­доў іс­нуе му­зей, столь­кі ча­су гэ­тая ка­лек­цыя пры­ваб­лі­вае ўва­гу на­вед­валь­ні­каў. У но­вым бу­дын­ку яна бу­дзе раз­ме­шча­на ў за­ле пар­ты­зан­ска­га ру­ху. На­вед­валь­ні­кі змо­гуць за­зір­нуць у ім­пра­ві­за­ва­ную май­стэр­ню, дзе са­праўд­ныя пра­фе­сі­я­на­лы ства­ра­лі сваю зброю.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та­здым­кі прад­стаў­ле­ны
Бел­дзярж­му­зе­ем гіс­то­рыі
Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.