Гэтымі днямі тэрыторыя нашай краіны трапіць пад уплыў няўстойлівых паветраных мас, таму ў аўторак раніцай паўсюдна, а ўдзень месцамі пройдуць дажджы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад 9 цяпла па паўночным усходзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым захадзе Беларусі. У сераду і чацвер атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас дажджы ўжо ў большасць раёнаў краіны. Тэмпература паветра ўначы на сераду 4-9 цяпла, удзень — плюс 5-12 градусаў, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да 13-15 цяпла. Сапраўды пахаладае 10 красавіка, калі ўначы і раніцай па паўночным усходзе магчымы нават мокры снег. Тэмпература паветра ўначы на чацвер будзе вагацца ад плюс 1 да 6 градусаў, па поўначы — ад 0 да 2 марозу. Удзень —
4-9 цяпла, а па паўднёвым захадзе прыгрэе да плюс 13 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, напрыканцы тыдня атмасферны ціск пачне павялічвацца і ападкаў стане менш. Аднак у пятніцу дажджы месцамі будуць чаргавацца з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы на пятніцу чакаецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 4-9 цяпла. Па паўднёвым захадзе ўначы 4-9 цяпла, а ўдзень — плюс 10—14 градусаў. Свежае надвор'е захаваецца і ў выхадныя. Уначы чакаецца 1-7 цяпла, пры праясненнях — ад 0 да мінус 3 градусаў, удзень — плюс 8-14 градусаў, а па поўдні — да 16 градусаў вышэй за нуль.
Сяргей КУРКАЧ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.