Вы тут

Ад­крыць стан­цыю мет­ро «Ма­лі­наў­ка» пла­ну­ец­ца 8 мая


Ад­крыц­цё стан­цыі мет­ро «Ма­лі­наў­ка» пла­ну­ец­ца на 8 мая 2014 го­да, пас­ля ча­го ў паўд­нё­ва-за­ход­няй част­цы Мін­ска ўсту­піць у сі­лу но­вая схе­ма ру­ху на­зем­на­га га­рад­ско­га па­са­жыр­ска­га транс­пар­ту.

А ўжо 1 мая ад­кры­юць для ру­ху пра­спект Дзяр­жын­ска­га. Пра гэ­та на су­стрэ­чы з жы­ха­ра­мі Бры­ле­ві­чаў і Ма­лі­наў­кі па­ве­да­мі­лі кі­раў­нік ад­мі­ніст­ра­цыі Мас­коў­ска­га ра­ё­на Яў­ген Воў­на і ды­рэк­тар ДУ «Ста­ліч­ны транс­парт і су­вязь» Ва­ле­рый Шку­ра­таў. Чы­ноў­ні­кі су­стрэ­лі­ся з га­ра­джа­на­мі ме­на­ві­та для аб­мер­ка­ван­ня за­пла­на­ва­ных змя­нен­няў у ра­бо­це га­рад­ско­га па­са­жыр­ска­га транс­пар­ту.

— За­вер­ша­на ўнут­ра­нае аздаб­лен­не но­вай стан­цыі мет­ро. Ця­пер за­кан­чва­юць ра­бо­ты ў са­мым ту­нэ­лі ад «Пят­роў­шчы­ны» да «Ма­лі­наў­кі», — рас­ка­заў Я. Воў­на. — І пры­кла­да­ец­ца мак­сі­мум на­ма­ган­няў для та­го, каб у на­зва­ны тэр­мін но­вая стан­цыя пры­ня­ла па­са­жы­раў, а да­бі­рац­ца да яе бы­ло зруч­на з усіх блі­жэй­шых мік­ра­ра­ё­наў.

— Мы па­ста­ра­ем­ся ства­рыць мак­сі­маль­на кам­форт­ныя ўмо­вы пад­во­зу па­са­жы­раў да стан­цыі мет­ро «Ма­лі­наў­ка», — ад­зна­чыў В. Шку­ра­таў. — Пры гэ­тым пра­па­ну­ем да аб­мер­ка­ван­ня но­вую схе­му ру­ху на­зем­на­га транс­пар­ту і га­то­вы ўлі­чыць усе па­жа­дан­ні.

Пы­тан­няў у мін­чан уз­нік­ла ня­ма­ла. На­прык­лад, не­ка­то­рых не за­да­валь­няе тое, што пер­шыя аў­то­бус­ныя марш­ру­ты ра­ні­цай па­чы­на­юць пра­ца­ваць толь­кі ў 6.00, а мет­ро ад­кры­ва­ец­ца на паў­га­дзі­ны ра­ней. Ін­шыя скар­дзі­лі­ся на вя­лі­кі ін­тэр­вал па­між аў­то­бу­са­мі на 120-м, 97-м і не­ка­то­рых ін­шых марш­ру­тах. Ці­ка­ві­лі­ся га­ра­джа­не і тым, ці з'я­вяц­ца да­дат­ко­выя аў­то­бу­сы на пры­пын­ках «Не­кра­шэ­ві­ча» і «Ся­маш­кі», якія па­куль, на іх дум­ку, аб­дзе­ле­ны гра­мад­скім транс­пар­там. Спе­цы­я­ліс­ты па­тлу­ма­чы­лі, што рас­пра­ца­ва­ная схе­ма пра­ду­гледж­вае ўвя­дзен­не но­вых марш­ру­таў (у тым лі­ку на ўка­за­ных участ­ках) і бу­дзе ўдас­ка­наль­вац­ца на пра­ця­гу ме­ся­ца з улі­кам па­жа­дан­няў і за­ўваг па­са­жы­раў. Не вы­клю­ча­на і тое, што на­зем­ны транс­парт бу­дзе па­чы­наць пра­цу ра­ней — з улі­кам рэ­жы­му ра­бо­ты мет­ра­па­лі­тэ­на.

На­тал­ля ЯРЭ­МІЧ, «Мінск—На­ві­ны».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».