Вы тут

Сапраўды лепшыя


Ка­лі ўва­хо­дзіш у Ле­нін­скі ад­дзел ахо­вы ста­лі­цы, цяж­ка не за­ўва­жыць вя­лі­кі вы­мпел «Леп­ша­му ад­дзе­лу ахо­вы». Вяс­ной 2013 го­да на­чаль­ні­кам Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня ахо­вы, пал­коў­ні­кам мі­лі­цыі Юры­ем Фе­да­рэн­кам пры­ня­та ра­шэн­не за­сна­ваць пе­ра­ход­ны вы­мпел, якім бу­дзе ўзна­га­родж­вац­ца леп­шае ста­ліч­нае пад­раз­дзя­лен­не. Па вы­ні­ках служ­бо­вай дзей­нас­ці за 2013 год ме­на­ві­та «ле­нін­цы» ўда­сто­е­ны гэ­та­га га­на­ро­ва­га зван­ня. На гэ­ты конт у кі­раў­ні­ка ад­дзе­ла-пе­ра­мож­цы сваё мер­ка­ван­не: «Я ўпэў­не­ны: гэ­та не вы­пад­ко­васць, а за­ка­на­мер­ны вы­нік, — ка­жа Ва­ле­рый Да­шкоў­скі. — І ў да­сяг­нен­ні гэ­та­га вы­ні­ку ёсць за­слу­га кож­на­га чле­на на­ша­га ка­лек­ты­ву: ад ве­тэ­ра­на да ра­да­во­га мі­лі­цыі, які толь­кі прый­шоў на служ­бу, ад на­чаль­ні­ка да элект­ра­ман­цё­ра. Сва­і­мі пе­ра­мо­га­мі ў служ­бе і пра­цы мы ства­ра­ем гіс­то­рыю на­ша­га ад­дзе­ла».

8-4

А па­ча­ла­ся гіс­то­рыя гэ­та­га ад­дзе­ла 24 жніў­ня 1959 го­да. Ахо­ва аб'­ек­таў ажыц­цяў­ля­ла­ся пе­шым па­тру­лём. На пра­ця­гу 55 га­доў ка­лек­тыў ад­дзе­ла ка­рыс­та­ец­ца за­слу­жа­ным пры­знан­нем і па­ва­гай як ся­род ка­лег, так і ся­род жы­ха­роў ра­ё­на. Ды і як мо­жа быць інакш, ка­лі сваю бяс­пе­ку ім да­ве­ры­лі Вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт СНД, На­цы­я­наль­ны мас­тац­кі му­зей, ААТ «Эле­ма» і мно­гія ін­шыя прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі ра­ё­на, а так­са­ма больш як 6200 жы­ха­роў.

Пра свой ад­дзел і да­сяг­ну­ты вы­нік мы па­гу­та­ры­лі з на­чаль­ні­кам ста­ліч­на­га Ле­нін­ска­га ад­дзе­ла Дэ­парт­амен­та ахо­вы, пад­пал­коў­ні­кам мі­лі­цыі Ва­ле­ры­ем Да­шкоў­скім.

— Ва­ле­рый Ула­дзі­мі­ра­віч, у су­пра­цоў­ні­каў ад­дзе­ла ахо­вы да­ру­ча­на­га вам ра­ё­на ха­пае пра­цы?

— У нас спраў ха­пае заў­сё­ды. На­дзей­нае і мер­нае функ­цы­я­на­ван­не прад­пры­ем­стваў, спа­кой жы­ха­роў — гэ­та і ін­шае шмат у чым за­ле­жыць ад дак­лад­ных і зла­джа­ных дзе­ян­няў на­шых су­пра­цоў­ні­каў. Вя­до­ма, га­во­ра­чы мо­вай ад­на­го з ге­ро­яў са­вец­ка­га філь­ма аб мі­лі­цыі: «У нас не Х'ю­стан або Чы­ка­га, раз­бо­рак бан­дыц­кіх гру­по­вак ня­ма», але ху­лі­га­на, які рас­пе­ра­за­ўся пад уплы­вам ал­ка­го­лю, так­са­ма ж ка­мусь­ці трэ­ба ста­віць на мес­ца. На­прык­лад, 14 сту­дзе­ня гру­пай за­тры­ман­ня ба­таль­ё­на мі­лі­цыі, якая вы­бы­ла на сіг­нал «Тры­во­га», што па­сту­піў на пульт ахо­вы з ганд­лё­ва­га до­ма «Па­лес­се», быў за­тры­ма­ны 34-га­до­вы мін­ча­нін. У кра­ме ён біў віт­рын­ныя стэ­ла­жы. А гэ­та ж спаль­ны ра­ён, і ў кра­ме бы­ло шмат дзя­цей. Су­пра­цоў­ні­кі ахо­вы ўці­ха­мі­ры­лі ху­лі­га­на, а на­не­се­ны ма­тэ­ры­яль­ны ўрон яму прый­шло­ся па­крыць цал­кам. І та­кіх пры­кла­даў мност­ва. Сён­ня на­ра­ды мі­лі­цыі ахо­вы з'яў­ля­юц­ца са­мым ма­біль­ным пад­раз­дзя­лен­нем у ра­ё­не. На марш­ру­тах за­дзей­ні­ча­на шэсць аў­та­па­тру­лёў. Кас­цяк пад­раз­дзя­лен­ня скла­дае ба­таль­ён мі­лі­цыі. Толь­кі ў 2013 го­дзе су­пра­цоў­ні­ка­мі ад­дзе­ла рас­кры­та 158 зла­чын­стваў: гра­бя­жы, кра­дзя­жы, зго­ны, за­бой­ствы...

— Што да­па­маг­ло ва­ша­му ад­дзе­лу стаць пер­шым?

— Усе мы даў­но ве­да­ем пры­каз­ку «Цяж­ка ў ву­чэн­ні — лёг­ка ў баі». Так і ў ахо­ве: час — не адзі­ны кры­тэ­рый ацэн­кі дзе­ян­няў су­пра­цоў­ні­каў. Пры ву­чэб­ным за­тры­ман­ні ўмоў­ных зла­чын­цаў важ­нае зна­чэн­не на­бы­вае лю­бая дэ­таль: як гру­па за­тры­ман­ня пад'­еха­ла да аб'­ек­та, як су­пра­цоў­ні­кі вы­хо­дзяць са служ­бо­вых ма­шын, як бла­кі­ру­юць аб'­ект або ква­тэ­ру, зы­хо­дзя­чы з так­тыч­ных ха­рак­та­рыс­тык. Гэ­та і мно­гае ін­шае аба­вяз­ко­ва фік­су­ец­ца: пры­ём сіг­на­лу тры­во­гі, апе­ра­тыў­насць у пры­няц­ці ра­шэн­ня дзя­жур­най па час­ці, вы­бар са­ма­га ка­рот­ка­га шля­ху да аб'­ек­та, вя­дзен­не ра­дыё­аб­ме­ну. Пас­ля ўсё пад­вяр­га­ец­ца ана­лі­зу.

— У ва­шым ка­лек­ты­ве пры­сут­ні­ча­юць лю­дзі, на якіх раў­ня­юц­ца ма­ла­дыя су­пра­цоў­ні­кі?

— Без су­мнен­ня. Асаб­лі­вую, вель­мі важ­ную ро­лю ады­гры­ва­юць лю­дзі. Пад­бор кан­ды­да­таў на служ­бу — вель­мі ад­каз­ны пра­цэс, і не кож­на­му вы­па­дае маг­чы­масць у нас слу­жыць. Вя­лі­кая за­слу­га ў ства­рэн­ні ў ка­лек­ты­ве зда­ро­ва­га ма­раль­на-псі­ха­ла­гіч­на­га клі­ма­ту, які спры­яе пра­віль­на­му вы­ра­шэн­ню за­дач, на­ле­жыць на­мес­ні­ку на­чаль­ні­ка па ідэа­ла­гіч­най рабоце і кад­ра­вым за­бес­пя­чэн­ні, пад­пал­коў­ні­ку мі­лі­цыі Анд­рэю Да­ніль­чан­ку. Леп­шы­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі ад­дзе­ла сён­ня з'яў­ля­юц­ца: мі­лі­цы­я­нер гру­пы за­тры­ман­ня стар­шы­на мі­лі­цыі Дзміт­рый Тор­чык;  мі­лі­цы­я­нер-ва­дзі­цель гру­пы за­тры­ман­ня пра­пар­шчык мі­лі­цыі Аляк­сандр Тыш­ке­віч; мі­лі­цы­я­нер-кі­но­лаг гру­пы за­тры­ман­ня стар­шы сяр­жант мі­лі­цыі Аляк­сандр Дзе­дзік; мі­лі­цы­я­нер ба­таль­ё­на мі­лі­цыі пра­пар­шчык мі­лі­цыі Аляк­сандр Ці­ма­шэн­ка; ка­ман­дзір ад­дзя­лен­ня стар­шы пра­пар­шчык мі­лі­цыі Аляк­сандр Анд­рон­чык; стар­шы­на гру­пы ты­ла­во­га за­бес­пя­чэн­ня ад­дзе­ла стар­шы пра­пар­шчык мі­лі­цыі Дзміт­рый Блін­ні­каў; ка­ман­дзір уз­во­да лей­тэ­нант мі­лі­цыі Мі­ка­лай Са­ма­хвал;  стар­шы ін­спек­тар гру­пы кад­раў ма­ёр мі­лі­цыі Ула­дзі­мір Шмат­коў.

Так атры­ма­ла­ся, што ін­тэр­в'ю з на­чаль­ні­кам Ле­нін­ска­га ад­дзе­ла ахо­вы ста­лі­цы пра­хо­дзі­ла на­пя­рэ­дад­ні жа­но­ча­га свя­та, і мы ста­лі між­воль­ны­мі свед­ка­мі та­го, як тэ­ле­ка­нал «СТБ» зды­маў свя­точ­ны сю­жэт, га­лоў­ны­мі ге­ро­я­мі яко­га ста­ла ма­ла­дая сям'я Дзе­дзік — Аляк­сандр і На­стас­ся з'яў­ля­юц­ца су­пра­цоў­ні­ка­мі гэ­та­га пад­раз­дзя­лен­ня. Стар­шы сяр­жант мі­лі­цыі Аляк­сандр Дзе­дзік слу­жыць мі­лі­цы­я­не­рам-кі­но­ла­гам, а яго жон­ка На­стас­ся (да­рэ­чы, так­са­ма сяр­жант) — мі­лі­цы­я­нер ба­таль­ё­на.

Па тра­ды­цыі, як у ва­ен­ных, так і ў мі­лі­цэй­скіх сем'­ях, звы­чай­на жон­ка ад­праў­ля­ла­ся за му­жам да яго мес­ца служ­бы. Тут жа ўсё зда­ры­ла­ся з дак­лад­нас­цю да на­ад­ва­рот. Па­зна­ё­мі­лі­ся Аляк­сандр (та­ды яшчэ мі­лі­цы­я­нер-кі­но­лаг Ле­нін­ска­га (г. Брэст) ад­дзе­ла ахо­вы) і На­стас­ся ў Ву­чэб­ным цэнт­ры Дэ­парт­амен­та ахо­вы. Са­ша пры­ехаў на кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, а На­сця пра­хо­дзі­ла пер­ша­па­чат­ко­вую пад­рых­тоў­ку. Не прай­шло і го­да з мо­ман­ту зна­ём­ства, а ма­ла­ды ча­ла­век пра­цяг­нуў служ­бу на па­са­дзе мі­лі­цы­я­не­ра-кі­но­ла­га Ле­нін­ска­га ад­дзе­ла, але ўжо ў ста­лі­цы. Ва­ле­рый Да­шкоў­скі ста­ноў­ча ад­зы­ва­ец­ца аб ма­ла­дой сям'і. На­сця заў­сё­ды вель­мі ад­каз­на па­ды­хо­дзіць да пра­цы, ды і Аляк­сандр — пра­фе­сі­я­нал сва­ёй спра­вы. Да­рэ­чы, да та­го сту­дзень­ска­га за­тры­ман­ня, зга­да­на­га на­па­чат­ку, дзе экі­паж за­тры­маў ху­лі­га­на ў ганд­лё­вым до­ме «Па­лес­се», мі­лі­цы­я­нер-кі­но­лаг мае пра­мое да­чы­нен­не: ён быў у скла­дзе гру­пы за­тры­ман­ня.

Ле­нін­скі ад­дзел ахо­вы — гэ­та ба­я­вая са­друж­насць вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных пра­цаў­ні­коў, якая па­спя­хо­ва вы­кон­вае вя­лі­кія па аб'­ёме і скла­да­нас­ці за­да­чы. За больш чым паў­ве­ка­вую гіс­то­рыю ад­дзе­ла вы­рас­лі і ўма­ца­ва­лі­ся мі­лі­цэй­ская і вар­та­вая служ­ба, па­вы­сіў­ся ўзро­вень пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кі, тэх­ніч­нае за­бес­пя­чэн­не і ўзбро­е­насць су­пра­цоў­ні­каў. Тэх­ніч­ныя на­ві­ны да­зва­ля­юць па­спя­хо­ва зма­гац­ца з лю­бы­мі за­ма­ха­мі на ўзя­тыя пад ахо­ву аб'­ек­ты, у ко­ра­ні спы­няць лю­быя ві­ды зла­чын­стваў і пра­ва­па­ру­шэн­няў на тэ­ры­то­рыі Ле­нін­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы.

Мі­ка­лай НА­РБУ­ТО­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.