Вось ваш зуб, хворы.
— Вось вашы падлакотнікі, доктар.
* * *
Была сёння ў псіхолага. Распавяла яму пра сваё жыццё... Дык, бедны, расплакаўся. Ледзь супакоіла.
* * *
— Дык для цябе, атрымліваецца, піва даражэй, чым я?!
— Не, піва атрымліваецца танней, чым ты.
* * *
Ад ведаў яшчэ ніхто не паміраў.
Хоць шкілет у кабінеце біялогіі насцярожвае.
* * *
Калі чалавек табе зрабіў зло — дай яму цукерку. Ён табе зло — ты яму цукерку. І так да таго часу, пакуль у гэтай пачвары не разаўецца цукровы дыябет!
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.