Вы тут

Моцная галава і рэактыўная каляска


Жы­хар Па­кі­ста­на Ма­ха­мад Ра­шыд уста­на­віў но­вы рэ­корд у не­звы­чай­най дыс­цып­лі­не — раз­бі­ван­не га­ла­вой грэц­ка­га арэ­ха. На ма­ла­дзёж­ным фес­ты­ва­лі ў Пен­джа­бе яму ўда­ло­ся рас­ка­лоць 155 арэ­хаў за ад­ну хві­лі­ну.

Па­пя­рэд­няе да­сяг­нен­не на­ле­жа­ла аме­ры­кан­цу Ашры­це Фур­ма­ну: у па­чат­ку 2013 го­да ў Нью-Ёр­ку ён раз­біў 44 грэц­кія арэ­хі за хві­лі­ну. Пры гэ­тым яго лоб быў за­ма­та­ны ша­лі­кам. У той час як па­кі­ста­нец «пра­ца­ваў» без уся­ля­кай аба­ро­ны. Пра но­ва­га рэ­кард­сме­на вя­до­ма, што ён за­хап­ля­ец­ца ба­я­вы­мі мас­тацт­ва­мі. Да­сяг­нен­не Ра­шы­да ста­ла не адзі­ным на фес­ты­ва­лі ў Пен­джа­бе. Так, яшчэ адзін жы­хар Па­кі­ста­на, Ма­ха­мад Ар­баб, так­са­ма ўста­на­віў су­свет­ны рэ­корд, вы­ка­наў­шы 65 ад­ціс­кан­няў з гру­зам ва­гой ка­ля 18 кі­ла­гра­маў.

Ін­шае не­звы­чай­нае да­сяг­нен­не на­ле­жыць жы­ха­ру Вя­лі­ка­бры­та­ніі Мэ­ту Ма­коў­ну, які ле­тась уста­на­віў рэ­корд хут­ка­сці пры яз­дзе на ка­ляс­цы з су­пер­мар­ке­та. 52-га­до­вы эк­стрэ­мал на ўзлёт­на-па­са­дач­най па­ла­се аэ­ра­дро­ма ра­за­гнаў свой не­звы­чай­ны транс­парт­ны сро­дак да 113 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну. Ка­ляс­ку муж­чы­на аб­ста­ля­ваў ко­ла­мі ад го­нач­на­га кар­та і дву­ма ру­ха­ві­ка­мі. Адзін з іх ён узяў ад вер­та­лё­та, а дру­гі — ад ма­та­цык­ла. Ха­рак­тэр­на тое, што для бры­тан­ца ця­пе­раш­няе да­сяг­нен­не не ста­ла пер­шым: ён і ра­ней ужо спра­ба­ваў раз­га­няць ма­га­зін­ны рэ­кві­зіт. Пры гэ­тым ён пры­знаў­ся, што ра­ней ні­ко­лі не ад­чу­ваў стра­ху, раз­га­ня­ю­чы­ся на ка­ляс­цы, але ў гэ­ты раз са­праў­ды спа­ло­хаў­ся. Ад­нак вы­ра­шыў да­вес­ці спра­ву да кан­ца.

«Бур­гер­мен»

Для 57-га­до­ва­га Га­ры Спер­ла з Фла­ры­ды бур­ге­ры — гэ­та не толь­кі смач­ная ежа з фаст-фу­ду, але так­са­ма сім­вал раз­віц­ця аме­ры­кан­скай куль­ту­ры. Ме­на­ві­та культ бур­ге­раў стаў пры­чы­най ства­рэн­ня пер­ша­га і адзі­на­га ў све­це му­зея гам­бур­ге­раў «Бур­гер­бі­лія», які ўжо 23 га­ды функ­цы­я­нуе ў до­ме гэ­та­га ама­та­ра.

Кож­ны ме­сяц му­зей па­паў­ня­ец­ца но­вы­мі экс­па­на­та­мі, якія пра­слаў­ля­юць гам­бур­ге­ры і пад­крэс­лі­ва­юць іх зна­чэн­не ў гіс­то­рыі раз­віц­ця поп-куль­ту­ры ЗША. Для дэ­ка­ры­ра­ван­ня свай­го до­ма Сперл вы­ка­рыс­таў ка­лек­цый­ныя прад­ме­ты, прад­стаў­ле­ныя ў яго му­зеі: тэ­ле­фон-бур­гер, лям­па ў вы­гля­дзе чыз­бур­ге­ра і ло­жак руч­ной пра­цы ў вы­гля­дзе гам­бур­ге­ра з ма­лень­кі­мі па­душ­ка­мі-гам­бур­ге­ра­мі. Так­са­ма ў яго ёсць уні­каль­ныя ды­ва­ны з бур­гер­ным ды­зай­нам, му­зыч­ныя шка­тул­кі ў фор­ме гам­бур­ге­раў, гум­кі, га­дзін­ні­кі, по­пель­ні­цы і сот­ні маг­ні­таў. Га­ры не толь­кі па­чаў збі­раць ка­лек­цыю бур­гер-рэ­чаў, але і рас­пра­ца­ваў свой брэнд, пад якім ён вы­пус­кае бур­гер-пра­дук­цыю. На сён­ня ён ужо вы­пус­ціў Harley Davіdson у вы­гля­дзе гам­бур­ге­ра і бур­гер-ве­ла­сі­пед, ко­лы яко­га — коль­цы цы­бу­лі, а руль вы­ка­на­ны ў вы­гля­дзе ма­ры­на­ва­ных агур­коў.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што Сперл быў на­ро­джа­ны ў Гер­ма­ніі, ён лю­біць усё аме­ры­кан­скае. Ён пры­зна­ец­ца, што ў яго ёсць не­вя­лі­кія праб­ле­мы з уз­роў­нем ха­лес­тэ­ры­ну ў кры­ві, але гэ­та не пры­му­шае яго ад­маў­ляц­ца ад што­дзён­най пор­цыі «смач­ных гам­бур­ге­раў».

Шча­нюк за два... міль­ё­ны до­ла­раў

У кі­тай­скай пра­він­цыі Чжэц­зян шча­нюк пра­да­дзе­ны за 12 міль­ё­наў юа­няў (больш за 1,9 міль­ё­на до­ла­раў ЗША).

Жы­хар Чжэц­зя­на, які зай­ма­ец­ца раз­вя­дзен­нем ты­бец­кіх мас­ты­фаў, рас­па­вёў у ін­тэр­в'ю мяс­цо­вай га­зе­це, што но­вым ула­даль­ні­кам шча­ню­ка за­ла­ціс­тай афар­боў­кі, які мо­жа лі­чыц­ца са­мым да­ра­гім са­ба­кам у све­це, стаў кі­раў­нік бу­даў­ні­чай кам­па­ніі з Цін­даа. Па­вод­ле слоў за­вод­чы­ка, яшчэ ад­на­го та­ко­га ж шча­ню­ка, але ры­жа­га ко­ле­ру, ён пра­даў за 6 міль­ё­наў юа­няў (ка­ля міль­ё­на до­ла­раў). Та­кая вы­со­кая ца­на шча­ню­коў, па яго словах, тлу­ма­чыц­ца тым, што чыс­та­па­род­ныя ты­бец­кія мас­ты­фы су­стра­ка­юц­ца гэ­так жа рэд­ка, як і пан­ды, якія з'яў­ля­юц­ца на­цы­я­наль­ным зда­быт­кам Кі­тая.

Ты­бец­кія мас­ты­фы, якія лі­чац­ца спрад­веч­на кі­тай­скай па­ро­дай, на пра­ця­гу мно­гіх га­доў ма­юць зван­не са­мых да­ра­гіх са­бак у све­це. Так, па­пя­рэд­ні рэ­корд кош­ту на­ле­жаў прад­стаў­ні­ку гэ­тай па­ро­ды, пра­да­дзе­наму ў 2011 го­дзе за 10 міль­ё­наў юа­няў (ка­ля 1,5 міль­ё­на до­ла­раў).

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».