Вы тут

На крылах дабра — да дзяцей


Пад та­кім дэ­ві­зам прай­шла ак­цыя для дзя­цей Дзі­він­ска­га дзі­ця­ча­га до­ма, на­кі­ра­ва­ная на вы­ха­ван­не ў школь­ні­каў за­ко­на­па­слух­мя­ных па­во­дзін, па­ва­гі да за­ко­на, ус­пры­ман­ня су­пра­цоў­ні­ка АУС як аба­рон­цы і па­моч­ні­ка. Ар­га­ні­за­та­рам гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства вы­сту­пі­ла Брэсц­кае аб­лас­ное ўпраў­лен­не Дэ­парт­амен­та ахо­вы МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па прось­бе ва­лан­цёр­скай гру­пы дзі­ця­ча­га до­ма. Аб пра­фі­лак­тыч­ных ак­цы­ях, што па­ста­ян­на пра­вод­зяц­ца служ­бай ахо­вы, ва­лан­цё­ры да­ве­да­лі­ся ад вуч­няў брэсц­кіх школ, дзе мі­лі­цы­я­не­ры ўжо су­стра­ка­лі­ся з дзець­мі.

8-5

Пад­час ме­ра­пры­ем­ства су­пра­цоў­ні­кі ідэа­ла­гіч­на­га апа­ра­ту рас­па­вя­лі пад­лет­кам пра асаб­лі­вас­ці служ­бы ў ор­га­нах унут­ра­ных спраў, пра спе­цы­фі­ку дзей­нас­ці пад­раз­дзя­лен­няў ахо­вы. За­тым су­пра­цоў­ні­кі Коб­рын­ска­га ад­дзе­ла ахо­вы пра­дэ­ман­стра­ва­лі вуч­ням спе­цы­яль­ныя срод­кі ахо­вы, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў пра­цы, да­зво­лі­лі пры­ме­раць бро­не­ка­мі­зэль­кі, шле­мы, па­тры­маць на­руч­ні­кі і гу­ма­выя пал­кі.

Да­лей быў не менш ці­ка­вы па­да­ру­нак — дэ­ман­стра­цыя ра­бо­ты служ­бо­ва-вы­шу­ко­вых са­бак аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня. Па­ка­заль­ныя вы­ступ­лен­ні па агуль­ным кур­се дрэ­сі­роў­кі ня­мец­кіх аў­ча­рак Но­ры і Зеў­са, і асаб­лі­ва за­тры­ман­не імі зла­чын­ца, так спа­да­ба­лі­ся дзе­цям, што са­бак яшчэ доў­га не ха­це­лі ад­пус­каць.

У рам­ках гэ­тай ак­цыі дзі­ця­ча­му до­му бы­лі пад­рых­та­ва­ны не­вя­лі­кія, але не­аб­ход­ныя па­да­рун­кі, а дзе­ці ад су­пра­цоў­ні­каў атры­ма­лі са­лод­кія сюр­пры­зы.

— Ка­лі ра­ней мы шу­ка­лі шко­лы, у якіх мож­на пра­во­дзіць на­шы ак­цыі, — ад­зна­чае на­чаль­нік упраў­лен­ня, пал­коў­нік мі­лі­цыі Алег Са­ма­сюк, — то ця­пер да нас лю­дзі са­мі звяр­та­юц­ца па да­па­мо­гу. Асаб­лі­ва пры­ем­на, ка­лі з па­доб­най іні­цы­я­ты­вай вы­сту­па­юць ва­лан­цё­ры. Бо дзе­ці — гэ­та на­ша бу­ду­чы­ня. Чу­жых дзя­цей не па­він­на быць. І ка­лі сён­ня мы мо­жам паў­плы­ваць на іх лёс, па­да­рыць ім свя­та і ўсмеш­кі, то мы па­він­ны аба­вяз­ко­ва гэ­та зра­біць.

Ула­дзі­мір ДЗЕ­МЕН­КА­ВЕЦ. Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».