Вы тут

Тры­ва­лыя су­вя­зі


На Ку­бе з'я­віц­ца бе­ла­рус­кі цэнтр па ра­мон­це тэх­ні­кі

На су­стрэ­чы з Ана­то­лем РУ­БІ­НА­ВЫМ, Стар­шы­нёй Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі, Хе­рар­да СУ­АРЭС АЛЬ­ВА­РЭС, па­сол Ку­бы ў Бе­ла­ру­сі, пад­крэс­ліў, што ку­бін­скі на­род ні­ко­лі не за­бу­дзе пра той унё­сак, які зра­бі­лі бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты ў эка­но­мі­ку Ку­бы яшчэ ў са­вец­кія ча­сы. Ня­гле­дзя­чы на вя­лі­кую ад­лег­ласць, кра­і­ны пад­трым­лі­ва­юць цес­ныя сяб­роў­скія ста­сун­кі і су­пра­цоў­ні­ча­юць у са­мых роз­ных кі­рун­ках.

Як за­ўва­жыў Ана­толь Ру­бі­наў, дып­ла­ма­тыч­ным ад­но­сі­нам Бе­ла­ру­сі і Ку­бы 22 га­ды, але на­са­мрэч на­шы ста­сун­кі з гэ­тай кра­і­най ма­юць больш даў­нюю гіс­то­рыю — мы су­пра­цоў­ні­ча­лі з Ку­бай з 60-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя. «У свой час у Мінск пры­яз­джаў сам Фі­дэль Каст­ра», — на­га­даў стар­шы­ня верх­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та.

Се­на­тар асаб­лі­ва пад­крэс­ліў той факт, што Бе­ла­русь і Ку­ба пад­трым­лі­ва­юць ад­на ад­ну на між­на­род­най арэ­не. «Мы вель­мі ўдзяч­ны вам за па­зі­цыю, якую вы вы­каз­ва­е­це ў Ар­га­ні­за­цыі Аб'­яд­на­ных На­цый у цэ­лым і ў Са­ве­це па пра­вах ча­ла­ве­ка ААН у пры­ват­нас­ці, — за­явіў Ана­толь Ру­бі­наў. — Са свай­го бо­ку, мы заў­сё­ды ста­ім на па­зі­цыі ня­зго­ды з тым рэ­жы­мам санк­цый, які ўвя­лі Злу­ча­ныя Шта­ты ў да­чы­нен­ні да Ку­бы».

Па­сол Ку­бы ў сваю чар­гу пры­знаў­ся, што яму пры­ем­на на­зі­раць, як па­спя­хо­ва Бе­ла­русь пра­соў­ва­ец­ца ў Ла­цін­скую Аме­ры­ку. Дып­ла­мат упэў­не­ны: на­шай кра­і­не ёсць што пра­па­на­ваць на гэ­тым кан­ты­нен­це. Што да раз­віц­ця ста­сун­каў з са­мой Ку­бай, то вель­мі перс­пек­тыў­ным ба­чыц­ца су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не ахо­вы зда­роўя.

«Сён­ня мы пра­цу­ем над за­клю­чэн­нем но­вых па­гад­нен­няў па­між на­шы­мі кра­і­на­мі, — рас­па­вёў спа­дар Су­арэс Аль­ва­рэс. —  У пры­ват­нас­ці, гэ­та ты­чыц­ца фар­ма­цэў­тыч­най і бія­тэх­на­ла­гіч­най пра­дук­цыі, вы­твор­часць якой раз­ві­та ў Ку­бе на вы­со­кім уз­роў­ні. Так, ка­лі пе­ра­мо­вы прой­дуць па­спя­хо­ва, то бе­ла­ру­сам бу­дзе да­ступ­ны адзін вя­до­мы прэ­па­рат для ля­чэн­ня фор­мы дыя­бе­ту, якая па­гра­жае ам­пу­та­цы­яй ка­неч­нас­цяў».

Яшчэ адзін вель­мі важ­ны, на дум­ку дып­ла­ма­та, на­пра­мак су­пра­цоў­ніц­тва па­між на­шы­мі кра­і­на­мі — гэ­та ту­рыс­тыч­ная сфе­ра. Так, за мі­ну­лы год Ку­бу на­ве­да­ла ка­ля трох міль­ё­наў ту­рыс­таў. Ся­род іх бы­ло шмат гас­цей і з на­шай кра­і­ны. Ад­нак, як за­ўва­жыў па­сол, больш цес­на­му су­пра­цоў­ніц­тву ў ту­рыс­тыч­най сфе­ры пе­ра­шка­джае ад­сут­насць пра­мых рэй­саў з Мін­ска ў Га­ва­ну.

Для Бе­ла­ру­сі ж Ку­ба з'яў­ля­ец­ца важ­ным ганд­лё­вым парт­нё­рам у Ла­цін­скай Аме­ры­цы. Асно­ву бе­ла­рус­кіх па­ста­вак ту­ды скла­дае пра­мыс­ло­вая пра­дук­цыя. У апош­нія га­ды для на­шай кра­і­ны склад­ва­ец­ца да­дат­нае ганд­лё­вае саль­да.

Важ­ным мо­ман­там з'яў­ля­ец­ца і тое, што Ку­ба пра­па­на­ва­ла ар­га­ні­за­ваць на вост­ра­ве цэнтр па ра­мон­це і ма­дэр­ні­за­цыі бе­ла­рус­кіх аў­та­ма­бі­ляў, аў­то­бу­саў і трак­та­роў. Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га, раз­гля­да­ец­ца маг­чы­масць ства­рэн­ня там та­ко­га цэнт­ра, а так­са­ма суб'­ек­та та­ва­ра­пра­вод­най сет­кі вя­до­мых бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў, ся­род якіх МТЗ, МАЗ, Бе­лАЗ, «Бел­шы­на».

Для па­шы­рэн­ня су­пра­цоў­ніц­тва з гэ­тай кра­і­най у эка­на­міч­най сфе­ры за­цвер­джа­ны комп­лекс за­ха­даў па ганд­лё­ва-эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­тве Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з Рэс­пуб­лі­кай Ку­ба.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.